Працы сябраў народнага фотаклуба “Гродна” прадстаўленыя ў абласным цэнтры народнай творчасці па вул. Савецкай, 8. Адкрыццё гэтай выставы стала першай падзеяй у межах ХІІІ фестывалю “Каложскі дабравест”. Фестываль “Каложскі дабравест” працягнецца да суботы 22 лютага. У праграме яшчэ адкрыццё дзвюх выстаў (“Вялікі Цудатворац” у Музеі гісторыі рэлігіі і “Праваслаўная Сербія вачыма беларусаў”), кіналекторый у “Чырвонай зорцы”, конкурсныя і па-за конкурсныя канцэрты.