18 лістапада 2018 года – па благаславенні настаяцеля Свята-Уладзімірскай царквы, протаіерэя Аляксандра Велісейчыка ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка прайшлі краязнаўчыя чытанні «З гісторыі праваслаўя на Гродзеншчыне».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел: протаіерэй Аляксандр Велісейчык, іерэй Васіль Татарчук, прафесар, кандыдат філалагічных навук, літаратуразнаўца і краязнаўца Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч і краязнаўца Васіль Уладзіміравіч Герасімчык.