2 жніўня 2019 года адбылася сустрэча гродзенскіх гісторыкаў, спецыялістаў па гісторыі Праваслаўнай царквы на Беларусі ў ХХ стагоддзі Аляксандра Горнага і Святланы Сілавай з прадстаўнікамі Прэабражэнскага праваслаўнага брацтва г. Масква і Гомельскай абшчыны ў імя Сафіі Прамудрасці Божай.
Падчас сустрэчы Аляксандр Горны прэзентаваў збор твораў праваслаўнага дзеяча міжваеннай Заходняй Беларусі, багаслова і публіцыста Вячаслава Багдановіча, які нядаўна быў выдадзены пры дапамозе Гродзенскай епархіі. Святлана Сілава расказала гасцям аб супярэчлівых момантах гісторыі Праваслаўнай царквы на Гродзеншчыне ў ХХ стагоддзі.