10 лютага 2016 г. у Савеце па абароне дысертацый Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю выкладчык-стажор кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Горны. Тэма кандыдацкага даследавання – “Беларускія паланафільскія арганізацыі ў грамадска-палітычным і культурным жыцці Заходняй Беларусі (1921 – 1937 гг.)”.
Аляксандр Горны з’яўляецца членам Камісіі па кананізацыі святых Гродзенскай епархіі, аўтарам і рэдактарам шэрагу выданняў, навуковых і навукова-папулярных артыкулаў па гісторыі Праваслаўнай царквы на Гродзеншчыне.