Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” у 24-ы раз крочыць па беларускіх гарадах і вёсках. Яе ўдзельнікі — духавенства, пісьменнікі, навукоўцы, вядомыя культурныя і асветніцкія дзеячы — падарожнічаюць па краіне напярэдадні Дня пісьменства з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга.
Каб асвяціць ім храмы, помнікі мужнасці і славы нашага народа, бальніцы і школы, падзяліцца з землякамі, агарнуць яго святлом і цеплынёй сэрцы людзей. Сёлета да непагаснай лампады духоўнасці ўпершыню далучылася Воранаўшчына.