8 верасня 2019 года з нагоды Дня беларускага пісьменства ў Свята-Пакроўскім саборы горада Гродна адслужылі літургію на беларускай мове ў Ніжняй царкве Старога замка. Богаслужэнне ўзначаліў протаіерэй Георгій Рой. У актавай залі кафедральнага сабора зладзілі культурна-асветніцкую вечарыну "Забытыя паэты Гарадзеншчыны".