30 сентября, 2015 - 20:01
У межах грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» у Гародні адбыліся дзве літаратурныя сустрэчы з рэдакцыяй і аўтарамі часопіса «Дзеяслоў».
Першай прымала гасцей з Мінска і Любліна па-восеньску ўпрыгожаная зала гарадзенскага Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Да чытачоў і слухачоў прыехала паэтка з Любліна Наталля Русецкая, якая прэзентавала сваю новую кнігу вершаў “Каштаны ў кішэнях”. Зборнік нядаўна пабачыў свет у “Бібліятэчцы часопіса “Дзеяслоў” і ўпершыню быў прадстаўлены на “Вечары з “Дзеясловам” у бары “ДК” у Мінску.