16 лютага 2019 года прыход храма Святой Жывапачатковай Троіцы гарадскога паселка Зэльва наведаў Міхась Геніюш, унук выдатнай беларускай паэткі Ларысы Антонаўны Геніюш.
Шаноўны госць падараваў да калекцыі храмавага музэя паэткі выдадзены ім зборнік вершаў і лістоў Ларысы Антонаўны, прысвечаных дзецям. Міхась выказаў надзею, што толькі дзякуючы Царкве творчасць паэткі будзе вызнавацца ва ўсім грамадстве.