Любоў Божая да нас адкрылася ў тым,
што Бог паслаў у свет Сына Свайго Адзінароднага,
каб мы атрымалі жыццё праз Яго (1 Ін. 4: 9)
Праасвяшчэнныя архіпастыры, высокашаноўныя айцы, пачэсныя інакі і накіні, дарагія браты і сёстры!
Ад сэрца, прасякнутага радасцю аб Сыне Божым, Які з’явіўся ў плоці, звяртаюся да ўсіх вас і віншую са светлым і жываносным святам Ражджаства Госпада і Спасіцеля нашага Іісуса Хрыста.