18 лютага 2014 г. адбылася сустрэча інака Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра Мікалая Бембеля з навучэнцамі і выкладчыкамі каледжа тэхнікі, тэхналогій і дызайну г.Гродна. Інак Мікалай чытаў вершы на беларускай мове, у якіх гучала любоў да Беларусі, трывога за яе лёс, заклік да моладзі зберагчы і выратаваць сваю краіну. Нямала ўвагі ўдзялалася мацярынству, адказнасці за сваю сям'ю і будучых дзяцей. Інак Мікалай пранікнённа звяртаўся да моладзі з просьбай берагчы спадчыну продкаў, імкнуцца да духоўнага развіцця, адрозніваць сапраўдныя каштоўнасці ад ілжывых. У аудыторыі лунала дабрыня, любоў, спагада, узаемаразуменне.