6 жніўня 2017 года вернікі прыхода храма Святой Жываначальнай Троіцы гарадскога паселка Зэльва адзначылі гадавіну нараджэння выдатнай беларускай паэткі Ларысы Антонаўны Геніюш.
У гэты дзень, у царкве, адбыліся набажэнствы, на блізкай да яе сэрца - роднай мове, з успамінам пачылай. Пасля якіх член рады саюзу беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка ўручыў настаяцелю царквы протаіерэю Георгію Субаткоўскаму падзячны ліст за стварэнне ў Свята-Троіцкай царкве г.п. Зэльва мемарыяльнага кутка Ларысы Геніюш, за папулярызацыю творчасці выдатнай паэткі і хрысціянкі, за спрыянне ў штогадовых Геніюшаўскіх чытаннях.