12 мая бягучага года ў храме Святога Архангела Міхаіла і ў храме ў гонар Аўгустоўскай іконы Прасвятой Багародзіцы г. Шчучына прайшла вераніца мерапрыемстваў, прысвечаных ушанаванню подзьвіга веры і мужнасці святых Жанчын Міраносіц.
Па завяршэнні літургіі ў абодзьвух храмах усім прысутным жанчынам, з ліку прыхаджанак, з рук айца благачыннага былі падораны кветкі руж. Вучні нядзельных школ павіншавалі ўсіх прысутных на богаслужэнні пасхальнымі вершамі і спевамі, атрымалі салодкія падарункі.