Главная » Библиотека » Публикации » 2020 » 05 » 19 » "Калі ж я вінаваты, дык навошта марна пакутую?"

"Калі ж я вінаваты, дык навошта марна пакутую?"

У дзень памяці святога Іава Шматпакутнага мы размаўляем з настаяцелем Пакроўскага сабора айцом Георгіем Роем аб адной са старажытнейшых кніг Старога Запавету і аб яе вечнай актуальнасці для кожнага з нас.

- Айцец Георгій, я ведаю, што на біблейскіх чытаннях Вы з прыхаджанамі вывучалі кнігу Іава. Чаму Вы выбралі менавіта яе? Звычайна ўвага накіроўваецца на Евангелле і Апостала.

- Кніга Іава заўсёды выклікала да сябе цікаўнасць з майго боку. Пэўнае знаёмства адбылося ў гады навучання ў семінарыі. Але тады гэтая кніга так і засталася для мяне загадкаю і выклікала больш пытанняў, чым адказаў ці нейкага разумення. Рытм семінарскага і акадэмічнага навучання не дазволіў сур’ёзней вывучыць кнігу Іава. Пазней, калі я стаў свяшчэннікам, на біблейскіх чытаннях увесь час мы аддавалі перавагу менавіта Евангеллям і апостальскім пасланням. У мінулым годзе на саборных біблейскіх чытаннях мы скончылі вялікі цыкл – Янаўскі корпус Новага Запавету. І ўзнікла ідэя звярнуцца ўсё ж такі да Старога Запавету. І неяк безальтэрнатыўна мой позірк накіраваўся да той кнігі, якая доўгія гады працягвала быць для мяне загадкаю.

- Аб чым гэта кніга? Як бы Вы сціснута перадалі яе сэнс?

- Галоўную тэму гэтай кнігі, як мне падаецца, можна акрэсліць наступным чынам: “Бог, Які ставіць чалавека на самастойнае змаганне і на перамогу над дыявалам”. У гэтым змаганні чалавек перажывае стан богапакінутасці, перажывае моцныя нападкі зла, перажывае крызіс веры, перажывае фізічныя пакуты і беды, выкліканыя смерцю любімых і стратаю сяброў і маёмасці. Але ўсё гэта і дае ўрэшце вялікую перамогу. Яшчэ адна тэма, якая мяне моцна ўразіла - тэма рэлігійнасці чалавека і таго, на чым яна палягае і грунтуецца, як чалавек ставіцца да Бога. Сябры Іава і сам праведнік –гэта розныя тыпы рэлігійнасці людзей, якія апісаны надзіва глыбока і трапна.

І Бог дае ацэнку нашай рэлігійнасці, падказвае праз гэтую кнігу памылковыя напрамкі нашага рэлігійнага жыцця. Ну і канешне, трэба памятаць, што Іаў – правобраз Хрыста, і ў гэтым сэнсе кніга надзвычай важная для хрысціянскай традыцыі.

Крыніца: pokrovgrodno.org/

- Ці не састарэла кніга Іава для нашага часу? Калі я не памыляюся, гэта адна з самых старажытных кніг Старога Запавету.

- Так, гэта, магчыма, адна з найстаражытнейшых кніг чалавечай цывілізацыі. Але тэмы, якія там раскрываюцца – сапраўды вечныя і не могуць састарэць ці страціць сваю актуальнасць, пакуль жыве чалавек. Канешне, да стылю кнігі, да яе вобразаў сучаснаму чалавеку трэба прызвычаіцца. Кніга Іава ўзнікла ў прынцыпова іншым культурным і цывілізацыйным кантэксце, яна напісана па законах літаратурнага жанру старажытнага Усходу. Здаецца, там вельмі многа паўтарэнняў, амаль адсутнічае сюжэт і адныя і тыя ж тэмы абмяркоўваюцца па некалькі разоў. Мы выхаваны на зусім іншым літаратурным прынцыпе. Таму сучаснаму чалавеку, каб прачытаць гэтую кнігу, трэба зрабіць над сабою намаганне і быць вельмі ўважлівым да дэталяў і адценняў сэнсу. Яе сапраўды трэба разбіраць па сказах.

- А які водгук атрымала кніга ў прыхаджан падчас чытанняў? Што яны гаварылі пра яе?

- Рэакцыі былі вельмі рознымі. Я б сказаў, што падчас шокавымі - калі, напрыклад, Іаў пачынае вінаваціць Бога, амаль што сварыцца з Усявышнім. Ці ж можна так увогуле адносіцца да Бога? Кранальным для кожнага з нас было спасціжэнне сэнсу пакут праведніка. Цяжка было разабрацца ў аргументах сяброў Іава і яго контраргументах. У любым выпадку, гэта была няпростая, але вельмі натхняльная праца.

- Асабіста для Вас – што значыць кніга Іава? Ці дапамагла яна Вам нейкім чынам?

- Я надзвычай удзячны Богу і праведнаму Іаву за тое, што ў мяне атрымалася нарэшце паглыбіцца ў змест гэтай кнігі. Яна дала мне магутны імпульс і ў духоўным жыцці, і ў разуменні перспектывы сваіх узаемаадносін з Богам. І я ўжо папросту не буду гаварыць пра эстэтычнае задавальненне ад працы з гэтым старажытным біблейскім тэкстам.

Краткая справка

Книга Иова составлена в промежуток времени между Моисеем и пленом Вавилонским, вероятнее всего, в век Соломона. Но о точном времени её написания и об авторе мнения историков расходятся. Одни считают ее автором самого Иова, другие – Соломона, третьи -неизвестное лицо, жившее не раньше Вавилонского пленения. Согласно книге, Иов жил в земле Уц (возможно, в северной части Аравийского полуострова).

Вся книга, за исключением пролога и эпилога, написана высокопоэтическим еврейским языком и читается как поэма.

В прологе рассказывается о том, как после двукратного обращения сатаны Бог решает испытать верность и праведоность Иова. На Иова обрушиваются беды, но он только благословляет Бога. Жена Иова советует ему похулить Бога и умереть. К нему приходят три друга, жалеют и утешают его. Они убеждают Иова, что страдания – это наказания за грехи. Но Иов не соглашается с этим и убеждает их, что ни в чем не виновен. В своем большом монологе Иов обращается к Богу, желая услышать Его ответ. И перед тем, как Господь отвечает ему, в книге появляется четвертый друг, Елиуй, который упрекает и Иова, и его друзей. Елиуй подчеркивает, что нужно обратить внимание не на причину несчастий, а на цель, которую преследует при этом Бог. В эпилоге Бог осуждает речи друзей, прощает их и возвращает Иову все его потери, показывая Свое всемогущество и тайну Своих действий.

 
"Калі ж я вінаваты, дык навошта марна пакутую?"
"Калі ж я вінаваты, дык навошта марна пакутую?"
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut