Студэнцкая канферэнцыя Гродзенскай міранскай багаслоўскай калегіі адбылася у Пакроўскім саборы
26 студзеня 2020 года ў актавай залі Свята-Пакроўскага кафедральнага сабору горада Гродна студэнцкая канферэнцыя Гродзенскай міранскай багаслоўскай калегіі імя прападобнага Лявонція (Карповіча) архімандрыта Віленскага сабрала выкладчыкаў, студэнтаў і зацікаўленых прыхажан.
Пасля агульнай малітвы і выступлення ансамбля салістаў Гродзенскага архіерэйскага хора вітальнае слова прамовіў настаяцель храма протаіерэй Георгій Рой.
Далей прагучалі даклады студэнтаў калегіі:
- «Багаслоў'е для міран: роля інтэлектуальнай дзейнасці ў вывучэнні багаслоўскіх дысцыплін»
- «Пра кампазіцыю і змест кнігі Песнь Песняў»
- «Паняцце Абсалюта ў хрысціянскім багаслоў'і»
- «Патрыярх Нікан і яго час»
Пасля дыскусій айцец Георгій пазнаеміў прысутных з новаствораным інтэрнэт сайтам Гродзенскай міранскай багаслоўскай калегіі - collegium.by. У хуткі часе сайт запрацуе паўнавартасна.
З нагоды канферэнцыіі была арганізавана выстава старажытных ікон і кніг з рызніцы Пакроўскага сабору.
Мікалай БАЙДА