Святары Шучынскага благачыння здзейснілі шэраг богаслужэнняў па-за межамі храмаў у перыяд падрыхтоўкі да свята Раства Хрыстова
Падрыхтоўка да свята Раства Хрыстова ў бягучым годзе не стала выключэннем для богаслужбовай практыкі Шчучынскага благачыння. Як звычайна, кожны са святарства наведваў не толькі нямоглых прыхаджан па кватэрах і хатах аддаленных вёсак.
Асаблівую ўвагу надзялілі богаслужэнням для людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія знаходзяцца ў інтэранатах для дарослых і дзетак у вёсках Ляшчанка і Галавічполье. Не абышлі ўвагай і старэнькіх насельнікаў ва ўстановах спецыяльнага дагляду, якія, напрыклад, ёсць у вёсках Каменка і Астрына.
Даўно стала звыклым і рэгулярным служэнне Святых Таямніц Споведзі, Саборавання і Прычашчэння для тых, хто знаходзіцца ў лякарнях на тэрыторыі раёна. Як падказала практыка жыцця, асаблівая ўвага звяртаецца на пацыентаў Шчучынскай раённай бальніцы, дзе адміністрацыяй установы выдзелены асобны пакой для правядзення богаслужэнняў.
Ласкай Божай, да сустрэчы свята Раства Хрыстова кожны з прыходаў падрыхтаваўся так, як гэта падказвала не толькі сумленне святара – настаяцеля, але ж і хрысціянская свядомасць, актыўнасць і добрасумленнасць самых прыхаджан храмаў.
Святар Сергій СЯМАШКА,
клірык храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
фота аўтара