Факсімільнае выданне першага ў свеце “Буквара” перадалі ў дар бібліятэцы Пакроўскага сабора
20 снежня 2018 года ў Гродзенскай абластной навуковай бібліятэцы імя Я. Ф. Карскага адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання першага ў свеце “Буквара” на славянскай мове.
На гэта мерапрыемства быў запрошаны настаятель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабору г. Гродна пратыярэй Георгій Рой.
Прэзентацыю правёў намеснік дырэктара НББ, беларускі культуролаг, кнігазнавец Суша Аляксандр Аляксандравіч. Ён распявёў, што першы “Буквар” пабачыў свет 24 ліпеня 1618 г. – роўна 400 гадоў таму назад. Выдадзены быў ён у друкарні Віленскага Свята-Духава праваслаўнага брацтва, што размяшчалася ў мястэчку Еўе пад Вільняй. На сенняшній дзень у свеце засталося два экземпляры старажытнага помніка.
Падчас прэзентацыі “Буквара” адбылося ўрачыстая перадача выдання ў дар бібліятэцы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабору г. Гродна.
Юлія КАНДРАТОВІЧ