Главная » Новости » 2018 » 05 » 27 » Першая споведзь для дзяцей у храме Свяціцеля Мікалая Цудатворцы Архірэйскага падвор’я

Першая споведзь для дзяцей у храме Свяціцеля Мікалая Цудатворцы Архірэйскага падвор’я

27 мая 2018 года у храме Свяціцеля Мікалая Цудатворцы Архірэйскага падвор’я адбылася першая споведзь для дзяцей.

Першая споведзь для дзяцей - гэта заўсёды хвалюючы момант, а для святара - вельмі адказны. Юныя спавядальнікі чакаюць ад бацюшкі нейкіх важных слоў і настаўленняў, якія дапамогуць ім падняцца на новую прыступку іх жыцця, якое толькі пачынаецца.

Споведзь правёў іерэй Аляксандр Рудзінскі. Пасля заканчэння святочнага набажэнства хор праспяваў «Многая лета», а спавядальнікам ўручылі пасведчанне аб першай споведзі і памятныя падарункі.

Пасля набажэнства, за гарбатай, дзеці працягнулі душэўную гутарку з бацюшкам па пытаннях дзіцячай споведзі, а таксама дзякавалі Госпада за праяўленую ласку.

Альжбета Даўгаполік

Першая споведзь для дзяцей у храме Свяціцеля Мікалая Цудатворцы Архірэйскага падвор’я
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut