Главная » Новости » 2018 » 05 » 20 » Паломніцтва моладзевага Сафійскага братэрства Пакроўскага сабора ў Супрасль (Польшча)

Паломніцтва моладзевага Сафійскага братэрства Пакроўскага сабора ў Супрасль (Польшча)

17-18 траўня 2018 года адбылося паломніцтва моладзевага Сафійскага братэрства Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора ў Польшчу.

Месцам паломніцтва быў абраны манастыр  у горадзе Супрасль на Падляшшы, які з'яўляецца найважнейшым цэнтрам праваслаўя ў Польшчы.

Паломніцтва пачалося са святочнага богаслужэння ў гонар Узнясення Гасподняга ў храме Благавешчання Прасвятой Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі (галоўны храм манастыра). Насельнікі манастыра цёпла сустрэлі гасцей і нават запрасілі паспяваць у мясцовым хоры.


Пасля літургіі паломнікі пазнаёміліся з ігуменам манастыра, епіскапам Супрасльскім Андрэем, і накіраваліся на трапезу. Паеўшы, маладыя людзі адправіліся на экскурсію па праваслаўных храмах Беластока. У гэтым горадзе не толькі захоўваецца, але і памнажаецца духоўнае спадчына, якая збліжае яго з Беларуссю. Тут знаходзіцца больш за 10 праваслаўных цэркваў, у тым ліку царква Святога Духа - самая вялікая Царква ў Еўропе.

Самыя яркія і незабыўныя ўражанні пакінула Царква Святой Сафіі Прамудрасці Божай. Па словах будаўнікоў, Царква павінна была стаць падобнай на Сафію, якая ў Канстанцінопале. Вядома, аднаіменная царква ў Беластоку не з'яўляецца дакладнай копіяй свайго Канстанцінопальскага прататыпа, але рысы і падабенства вельмі прыкметныя. Настаяцель храма сустрэў паломнікаў радасна і гасцінна. Айцец Анатоль пагутарыў з моладдзю і ўручыў усім жадаючым невялікія падарункі – буклеты аб гэтым храме.

Пасля наведвання храмаў Беластоку паломнікі адправіліся ў вёску Зверкі, дзе сёння знаходзіцца жаночы манастыр у гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. У манастыры захоўваюцца мошчы святога пакутніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага, пацярпелага тут у 17 стагоддзі. Па прыбыцці моладзь пакланілася мошчам Гаўрыіла Беластоцкага. Адна з манахінь - распавяла пра пакутніка, пра гісторыю манастыра, жыццё і побыт насельніц.

Пасля наведвання вёскі Зверкі паломнікі вярнуліся ў Супрасль на святочную Вялікую вячэрню. Пасля службы маладыя людзі выйшлі на шпацыр па вячэрняму гораду. Начавалі паломнікі ў манастыры.

Раніцай, перад ад'ездам у Гродна, моладзь наведала Мікалаеўскі сабор у Беластоку.

Іерэй Аляксей САЎКО

Паломніцтва моладзевага Сафійскага братэрства Пакроўскага сабора ў Супрасль (Польшча)
Паломніцтва моладзевага Сафійскага братэрства Пакроўскага сабора ў Супрасль (Польшча)
Паломніцтва моладзевага Сафійскага братэрства Пакроўскага сабора ў Супрасль (Польшча)
Паломніцтва моладзевага Сафійскага братэрства Пакроўскага сабора ў Супрасль (Польшча)
Паломніцтва моладзевага Сафійскага братэрства Пакроўскага сабора ў Супрасль (Польшча)
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut