Прэм'ера фільма "Под Покровом Богородицы" адбылася ў Пакроўскім Саборы
22 красавіка 2018 года ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбыўся прэм'ерны паказ фільма "Под Покровом Богородицы". Фільм зняты па благаславенню архіепіскапа Гродзенскага i Ваўкавыскага Арцемія да 110-годдзя Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна.
На пачатку сустрэчы настаяцель храма протаіерэй Георгій Рой нагадаў аб неабходнасьці захоўваць памяць аб людзях, якія аддалі храму частку свайго жыцця.
Пра некаторыя моманты, цікавыя сустрэчы і асаблівасьці працы ўзгадаў ва ўступным слове аўтар фільма протаіерэй Уладзімір Петручык.
Таксама айцец Уладзімір падзякаваў усім хто прыняў удзел ў працы над гэтым праэктам.
Мікалай БАЙДА