"Гродзенская капэла" выступіла з "Вялікім Велікодным канцэртам" у Пакроўскім саборы
19 красавіка 2018 года ў актавай зале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна адбыўся "Вялікі Велікодны канцэрт" заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь "Гродзенская капэла". Дырыжор Ларыса Іконнікава. Вядучым праграмы выступіў протаіерэй Аляксандр Шашкоў.
Сярод святочных духоўных спеваў прагучалі і аўтарскія творы клірыка Пакроўскага сабора, кампазітара, протаіерэя Андрэя Бандарэнка.
Мікалай БАЙДА