Архіепіскап Арцемій узначаліў богаслуженні Вялікага Пятка ў Пакроўскім саборы
6 красавіка 2018 года, у Вялікі Пяток, дзень ўспаміну Святых збаўчых Пакут Госпада нашага Іісуса Хрыста, Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, узначаліў богаслужэнні ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна.
Уладыку саслужылі духаўнікі епархіі протаіерэй Аляксандр Наздрын, протаіерэй Андрэй Бандарэнка, настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой і духавенства храма.
Падчас вячэрні з чынам вынасу плашчаніцы Уладыка звярнуўся да духавенства і прыхаджан сабора са словам настаўлення:
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Юліі Шэпелевай.
7 красавіка Вялікая Субота, у Пакроўскім саборы:
- 8.30. – споведзь, Бажэственная Літургія.
- АСВЯЧЭННЕ ПАСХАЛЬНЫХ КУЛІЧЭЙ ДА 20:00
- 22.00 - 23.30 СПОВЕДЗЬ
Мікалай БАЙДА