У Вялікі чацвер архіепіскап Арцемій узначаліў літургію ў кафедральным саборы Гродна
5 красавіка 2018 года, у Вялікі чацвер, дзень Успаміна Апошняй Вячэры, Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, адслужыў літургію сьвц. Васіля Вялікага ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна.
Уладыку саслужылі настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой і духавенства храма: мітрафорны протаіерэй Аляксандр Наздрын, протаіерэй Андрэй Бандарэнка, протаіерэй Уладзімір Петручик, протаіерэй Уладзімір Барысевіч, іерэй Аляксей Саўко, іерэй Міхаіл Перац, протадыякан Дзмітрый Шэпелеў.
Перад Прычасьцем з пропаведдзю да вернікаў звярнуўся настаяцель сабора айцец Георгій.
У завяршэнні Уладыка Арцемій павіншаваў з юбілеем духаўніка епархіі протаіерэя Аляксандра Наздрына.
Богаслужбовыя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Юліі Шепелевай, якую таксама сардэчна віншуем з Днём нараджэння.