У Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы прайшла гістарычная гадзіна
2 снежня 2017 года ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка ў рамках духоўна-асветніцкага клуба «Дзянніца» прайшла гістарычная гадзіна «100 год аднаўлення Патрыяршаства. Навамучанікі і спавядальнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы».
На сустрэчы перад удзельнікамі клуба выступіў клірык храма блажэннай Ксеніі Пецярбургскай протаіерэй Міхаіл Велісейчык. Айцец Міхаіл распавёў аб становішчы Царквы ў Расіі да 1917 года, прычынах, якія прывялі да кастрычніцкага перавароту, пра святароў, якія пацярпелі ў час ганенняў за веру Хрыстову.
Роўна 100 гадоў назад, 10 лістапада 1917 года па новым стылі, у Маскве ў ходзе чарговага пасяджэння Усерасійскага Памеснага Сабору было адноўлена патрыяршаства. Дзякуючы сапраўднай, традыцыйнай рускай саборнасці, у тыя самыя дні, калі ваяўнічыя бязбожнікі захоплівалі ўладу ў краіне, наша Царква здабыла свайго Прадстаяцеля. Ужо 18 лістапада Найсвяцейшым Патрыярхам быў абраны свяціцель Ціхан (Белавін), які пазней сам папоўніў лік Навамучанікаў. Пастаяннае напружанне, найцяжэйшае супрацьдзеянне ўладаў хутка забралі яго сілы, і ён памёр (а магчыма, быў атручаны) у 1925 г. ў свята Звеставання.
Падчас гутаркі айцец Міхаіл адказаў на духоўныя пытанні аўдыторыі, якія яе хвалявалі, рэкамендаваў літаратуру па тэме, а гэтак жа даў павучанні на Калядны пост з пажаданнем выкарыстаць гэты час, як інструмент ўзыходжання па духоўнай лесвіцы, ён пажадаў працаваць на ніве сваёй душы і на дабро бліжняга!
Вольга ТАРАСАВА