Навучэнцы нядзельнай школы “Анёлкі” павіншавалі парафіян са святам Пакрова Найсвяцейшай Багамаці
15 кастрычніка 2017 года ў Свята-Мікольскай царкве Архіерэйскага Падвор’я пасля набажэнства навучэнцы нядзельнай школы “Анёлкі” павіншавалі парафіян са святам Пакрова Найсвяцейшай Багамаці.
Адметна, што ў віншаванні прыняла ўдзел прабабуля адной з вучаніц – Вера Міхайлаўна, Варвара Шкулепа – яе праўнучка. Нягледзечы на свой узрост (амаль 90 гадоў) Вера Міхайлаўна цудоўна выканала сваю ролю ў пастаноўцы “Маці”. Напрыканцы імпрэзы ў выкананні дзіцячага хора прагучала песня «Слова “мама”». Пасля канцэрту ўсіх мам запрасілі на гарбату з салодкімі пачастункамі.
Таксама ў гэты дзень прадстаўнікі нядзельнай школы “Анёлкі” наведалі храм у Баранавічах, дзе служыць айцец Цімафей Наздрын. Там памаліліся разам з парафіянамі на малебне. Сюрпрызам было для парафіян тое, што дзеці нядзельнай школы “Анёлкі” вырашылі павіншаваць іх са святам вершамі і песняй.
Пасля віншаванняў усіх аб’яднала цёплая гарбата з цукеркамі.