Вялікдзень у Прыходзе Ражджаства Хрыстова
16 красавіка 2017 г. у каторы раз гасцінна адчыніла свае дзверы сярэдняя школа № 27 г. Гродна. Менавіта тут адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны светламу Хрыстову Уваскрасенню, арганізаваны вучнямі і настаўнікамі Нядзельнай школы храма Раства Хрыстова і СШ № 27.
Адкрыў свята настаяцель храма іерэй Уладзімір (Асадчы). У сваёй святочнай прадмове ён павіншаваў усіх вернікаў і пажадаў ім дзяліцца радасцю Вялікдня са сваімі роднымі і блізкімі. У гонар свята гучалі вершы і песні…
Асаблівую ўвагу гледачоў прыцягнула пастаноўка “Духоўнае празрэнне”. Разам з яе героямі яны перажылі і момант распяцця Хрыста, і Яго Уваскрасенне. “Што людзі нарабілі? Няўжо Гасподзь усім дараваў?”- гучалі са сцэны пытанні…
Адказы на іх і сталі вынікам пастаноўкі. Святочнае прадстаўленне прайшло на адным дыханні. Яно надоўга застанецца ў нашай памяці. Віншуем і Вас са святам!
Настаўніца пачатковых класаў СШ №27
Галавач Елена Ўладзіміраўна