Телерадиокомпания Гродно. Новость от 09.02.2017. Открытие фестиваля православных песнопений
Фестываль праваслаўных песнапенняў “Каложскі благавест” афіцыйна адкрыты. Унікальнае свята духоўнасці праходзіць у абласным цэнтры ў 16 раз і мае статус - міжнароднае. Гонар адкрыць фест сёлета належыла хору святароў Гродзенскай епархіі. Удзел у гала-канцэрце прынялі і ўладальнікі Гран-пры мінулага года - румынскі хор “Алетэя”, іншыя творчыя калектывы.