Святар Пакроўскага сабора анансаваў прэзентацыю зборніка паэзіі «КАЛОЖСКІ ДАБРАВЕСТ»
25 студзеня 2017 года клірык Свята-Пакроўскага сабора г. Гродна іерэй Павел Каспяровіч падчас сустрэчы ў арт-галерэі Крыга прадстаўнікоў абласной арганізацыі "Саюза беларускіх пісьменнікаў" анансаваў прэзентацыю зборніка паэзіі «КАЛОЖСКІ ДАБРАВЕСТ».
Падрабязнае знаемства з выданнем адбудзецца падчас вечарыны духоўнай паэзіі 7 лютага 2017 года. Сардэчна запрашаем: пачатак у 18:00, актавая зала Гродзенскага кафедральнага сабора (вул. Акадэмічная, 2).
У кнігу ўвайшлі вершы адзінаццаці паэтаў – удзельнікаў штогадовых літаратурных сустрэч у межах Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі дабравест». Сярод аўтараў – як вядомыя беларускія пісьменнікі, так і маладыя творцы, якія толькі робяць першыя крокі ў прафесійнае мастацтва. Усе яны прымуць актыўны ўдзел у прэзентацыі – пачытаюць вершы, распавядуць пра сваю творчасць, адкажуць на чытацкія пытанні і, вядома, правядуць аўтограф-сесію.
Аўтары паэтычнага зборніка:
- Вольга Агапонава – паэтка, празаік, аспірант Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.
- Алена Бабіч – паэтка, журналістка, дызайнер, галоўны рэдактар праваслаўнага моладзевага часопіса “Пакаленне”.
- Данута Бічэль – паэтка, эсэістка, перакладчыца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы.
- Анатоль Брусевіч – паэт, перакладчык, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
- Голуб Юрка – паэт, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі Імя Аркадзя Куляшова.
- Зніч (Алег Бембель) – паэт, публіцыст, насельнік Свята-Жыровіцкага манастыра.
- Павел Каспяровіч – паэт, клірык Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора.
- Андрэй Мельнікаў – паэт, бард.
- Аліна Паўлоўская – паэтка, студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
- Галіна Самойла – паэтка.
- Вікторыя Смолка – паэтка, студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Мікалай БАЙДА