У Пакроўскім саборы адслужылі малебен за Беларусь з нагоды 30-годдзя Чарнобыльскай трагедыі
26 красавіка 2016 года споўнілася 30 год з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. З гэтай нагоды ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы г. Гродна пасля Літургіі раней асвячоных Дароў настаяцель і духавенства сабора адслужылі малебен за Беларусь.
"Наш святы доўг памянуць гэтую трагічную дату ў малітве да Бога," - протаіярэй Георгій Рой.
26 красавіка 1986 года ў 1 гадзіну 23 хвіліны па кіеўскім часе выбух на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС цалкам разбурыў рэактар. Сумарная радыяцыя ізатопаў, выкінутых у паветра, склала 50 мільёнаў кюры, што ў 30-40 разоў больш чым пры выбуху бомбы ў Хірасіме ў 1945 годзе. Радыеактыўнае воблака прайшло над еўрапейскай часткай СССР, большай часткай Еўропы, усходняй часткай ЗША. Забруджванню найбольш падвергліся тэрыторыі Украіны, Беларусі і Расіі.
Мікалай БАЙДА