Главная » Новости » 2015 » 08 » 31 » Архіепіскап Арцемі ўзначаліў служэнне Бажэственнае літургіі ў храме Архангела Міхаіла в. Сынковічы

Архіепіскап Арцемі ўзначаліў служэнне Бажэственнае літургіі ў храме Архангела Міхаіла в. Сынковічы

31 жніўня 2015 года. Архіепіскап Арцемі ўзначаліў служэнне Бажэственнае літургіі ў храме Архангела Міхаіла в. Сынковічы31 жніўня 2015 года, або 18 жніўня паводле старога стылю, у дзень з’яўлення іконы Прасвятое Багародзіцы “Усецарыца” архіепіскап Арцемі ўзначаліў служэнне Бажэственнае літургіі ў старадаўнім храме (ХV ст.) Архангела Міхаіла в. Сынковічы.

На сьвята прыехалі архіепіскап Беластоцкі і Гданьскі Іакаў і епіскап Тураўскі і Мозырскі Леанід, якія саслужылі гродзенскаму архіепіскапу; саслужыла ўладыку Арцемію і духавенства Гродзенскае епархіі. Пасля літургіі быў хрэсны ход да святое крыніцы, дзе быў адслужаны малебен з акафістам Прасвятой Багародзіцы дзеля іконы яе “Усецарыца”.

На сынкавіцкі фэст прыбылі паломнікі не толькі з розных мясцінаў Гродзенскае епархіі, але і з усяе Беларусі. Такім чынам, свята ў гонар Прачыстае дзеля іконы яе “Усецарыца” набывае ўсебеларускую папулярнасць, а з нагоды чарговага прыезду ўладыкі з Беластока, відаць, будзе мець папулярнасць і ў асяроддзі вернікаў з Польшчы.

Ікона Маці Боскае “Усецарыца” знаходзіцца ў Ватапедскім манастыры на Афоне. Напісана ў XVII ст. Упершыню ікона Божае Маці “Усецарыца” праславілася выпадкам, калі падышоў да яе малады чалавек і раптам быў кінуты на зямлю нябачнай сілай. Тут жа юнак слёзна прызнаўся, што займаецца магіяй, і пасля раскаяння пачаў весці пабожны лад жыцця. Калі да іконы Божае Маці сталі прыходзіць паломнікі, выявілася, што пасля малітваў перад ёй многія вылечыліся ад ракавых захворванняў. Спіс з гэтае іконы, створаны слонімскім іканапісцам, ужо некалькі год знаходзіцца ў сынковіцкай царкве.

Зьміцер Даўгаполік

Падрабязней аб iконе: 
http://orthos.org/biblio/publication/ikona-vsecarica-synkovichi​

31 жніўня 2015 года. Архіепіскап Арцемі ўзначаліў служэнне Бажэственнае літургіі ў храме Архангела Міхаіла в. Сынковічы

Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut