Главная » Библиотека » Публикации » Протаіерэй Георгій Рой: "Спроба крытычнага перакладу малітваў літургіі свяціцеля Іаанна Залатавуста"

Протаіерэй Георгій Рой: "Спроба крытычнага перакладу малітваў літургіі свяціцеля Іаанна Залатавуста"

Протаіерэй Георгій Рой: "Спроба крытычнага перакладу малітваў літургіі свяціцеля Іаанна Залатавуста"Агульныя заўвагі

Дзякуючы традыцыі суботніх і нядзельных літургій на беларускай мове ў прыходзе Каложскай царквы ў Гродне, мне давялося пэўны час рэгулярна служыць літургію на беларускай мове. Дзякуючы працы прафесара протаіерэя Сергія Гардуна, былі зробленыя пераклады ўсіх тых тэкстаў літургіі, якія гучаць у храме падчас богаслужэння. Але ёсць, як вядома, і тыя малітвы, якія святар чытае “тайна” і іх пераклад у нашай Беларускай Праваслаўнай Царкве пакуль што не рабіўся. Па гэтай прычыне падчас Літургіі святар вымушаны пераключацца з беларускага тэксту на тэкст царкоўна-славянскі і наадварот. Зразумела, што гэта выклікае пэўную нязручнасць. Дадзеная сітуацыя падштурхнула мяне да таго, каб пазнаёміцца з тэкстамі перакладаў “тайных малітваў”, якія былі зробленыя А. Надсанам і С. Горбікам.

Па многіх прычынах ні адзін варыянт перакладаў не задаволіў. Параўноўваючы гэтыя тэксты са старажытнагрэчаскім арыгіналам, можна было лёгка заўважыць цэлы шэраг недакладнасцей і нават памылак перакладу. Шмат пытанняў узнікала ў дачыненні да выкарыстанай перакладчыкамі лексікі і тэрміналогіі. Гэтая сітуацыя вымусіла зрабіць наступны крок: спробу самастойнага перакладу, які і прапаную. На якіх прынцыпах грунтуецца гэты пераклад?

1. Максімальная набліжанасць да арыгінальнага грэчаскага тэксту.

2. Захаванне сувязі з царкоўна-славянскім тэкстам на лексічным, семантычным, сінтаксічным узроўнях. Захаванне такой сувязі лічу прынцыпова важным па некалькіх прычынах:

- Царкоўна-славянская мова моцна паўплывала на беларускую мову праз пісьменства і творчасць нашых асветнікаў. Царкоўна-славянская і беларуская мова арганічна звязаныя паміж сабою, і гэта тая спадчына, якая дапамагае глыбей разумець мову беларускага народа.

- Сувязь перакладу з царкоўна-славянскай лексікай і сінтаксісам несумнеўна паспрыяе лепшай акцэптацыі гэтых тэкстаў у асяроддзі праваслаўных беларускамоўных святароў. Блізкасць да царкоўна-славянскага тэксту дапаможа распазнаць гэтыя тэксты ні як штосьці прынцыпова новае, а наадварот, як нешта тое, што арганічна звязана з традыцыйным і звыклым тэкстам.

3. Выкарыстанне лексікі і тэрміналогіі  з перакладаў Сергія Гардуна. Гэта неабходна для таго, каб агульныя тэксты літургіі і тэксты святарскіх малітваў былі падобнымі і не моцна адрозніваліся. Стварэнне агульнапрынятай беларускай праваслаўнай літургічнай лексікі вельмі важная і неабходная задача. Спадзяюся, у мяне атрымалася здейсніць сваю працу ў рэчышчы, вызначаным перакладамі а. Сергія.

Пераклад на беларускую мову рабіўся са старажытнагрэчаскага тэксту літургіі свяціцеля Іаанна Златавуста па выданні манастыра Сіманапетра (Афон) 2008 г.[1] Пры перакладзе выкарыстоўваліся царкоўна-славянскія тэксты літургіі па выданні Выдавецкага савету РПЦ 2004 г.[2]Для перакладу і параўнання тэксты беларускіх перакладаў літургіі: А. Надсана[3], пераклад БАПЦ пад рэдактурай С. Горбіка.[4]

4. Падчас работы над перакладам даводзілася звяртацца да розных слоўнікаў і даведнікаў:
·  Древнегреческо-русский словарь. И. Х. Дворецкий, под ред. С. И. Соболевского. Словарь издан государственным издательством иностранных и национальных словарей, Москва, 1958. Компьютерная версия - Сергей Гурин, Томск, 2005.
·  Lampe G.W.H. A Patristic Greek Lexicon. Oxford 1961
·  The Online Liddell-Scott-Jones Greek-English Lexicon.
·  Henry George Liddell, Robert Scott. An Intermediate Greek-English Lexicon.
·  A Digital Library of Greek Literature. THESAURUS LINGUAE GRAECAE.
·  Тлумачальны слоўнік беларускай мовы ; пад агульнай рэдакцыяй К. К. Атраховіча (К. Крапівы). АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. 1977-1984 гг.
·  Электронная версія Тлумачальнага слоўніка: http://www.skarnik.by/
·  Руска - беларускі слоўнік. Электронная версія: http://www.skarnik.by/

5.  Пераклад літургійных малітваў падаецца ў дзвюх параўнальных табліцах:
·  Грэчаскі – царкоўна-славянскі – аўтарскі.
·  Пераклад А. Надсана – пераклад С. Горбіка – аўтарскі. 

Малітва першага антыфону

Табліца 1

Грэчаскі

Царкоўна-славянскі

Беларускі (Г. Рой)

Κύριε ὁ Θεὸς ἡμῶν, οὗ τὸ κράτος ἀνείκαστον καὶ ἡ δόξα ἀκατάληπτος, οὗ τὸ ἔλεος ἀμέτρητον καὶ ἡ φιλανθρωπία ἄφατος. Αὐτὸς Δέσποτα, κατὰ τὴν εὐσπλαχνίαν σου, ἐπίβλεψον ἐφ' ἡμᾶς καὶ ἐπὶ τὸν ἅγιον οἶκον τοῦτον καὶ ποίησον μεθ' ἡμῶν, καί τῶν συνευχομένων ἡμῖν, πλούσια τὰ ἐλέη σου καί τοὺς οἰκτιρμούς σου.

Господи Боже наш, Егоже держава несказанна и слава непостижима, Егоже милость безмерна и человеколюбие неизреченно. Сам, Владыко, по благоутробию Твоему призри на ны и на святый храм сей, и сотвори с нами и молящимися с нами, богатыя милости Твоя и щедроты Твоя.

Госпадзі Божа наш, улада Твая бязмерная, слава Твая неспасціжная, міласць Твая бязмерная, чалавекалюбства Тваё невымоўнае! Сам Уладару, па добрасардэчнасці Тваёй паглядзі на нас і  на святы храм гэты і дай нам і тым, што моляцца разам з намі, багатую Тваю міласць і шчодрасці Твае.

Табліца 2

Пераклад А. Надсана

Пераклад С. Горбіка

Пераклад Г. Роя

Госпадзе Божа наш, моц Твая невыказная, слава Твая невымерная, міласэрнасьць Твая бязьмежная, чалавекалюбства Тваё невымоўнае: у дабрыні Тваёй глянь, Уладару, на нас і на гэтую сьвятую царкву і даруй нам і тым, што моляцца разам з намі, багацьце Тваёй ласкі і спагады.

Госпадзі Божа наш, Чыя улада непараўнальная і слава неспасьціжная, чыя міласьць бязьмерная і чалавекалюбства невымоўна! Сам, Уладар, па добрасардэчнасьці Тваёй паглядзі на нас і на сьвяты храм гэты, і выяві нам і молячымся з намі багатыя міласьці Твае і шчадроты Твае.

Госпадзі Божа наш, улада Твая бязмерная,[5] слава Твая неспасціжная[6], міласць Твая бязмерная, чалавекалюбства Тваё невымоўнае! Сам Уладару, па добрасардэчнасці Тваёй[7] паглядзі на нас і  на святы храм гэты і дай нам і тым, што моляцца разам з намі, багатую Тваю міласць і шчодрасці Твае.

Малітва другога антыфону

Κύριε, ὁ Θεὸς ἡμῶν, σῶσον τὸν λαόν σου καὶ εὐλόγησον τὴν κληρονομίαν σου, τὸ πλήρωμα τῆς ἐκκλησίας σου φύλαξον, ἁγίασον τοὺς ἀγαπῶντας τὴν εὐπρέπειαν τοῦ οἴκου σου. Σὺ αὐτοὺς ἀντιδόξασον τῇ θεϊκῇ σου δυνάμει καὶ μὴ ἐγκαταλίπῃς ἡμᾶς τοὺς ἐλπίζοντας ἐπὶ σέ.

Господи Боже наш, спаси люди Твоя и благослови достояние Твое, исполнение Церкве Твоея сохрани, освяти любящия благолепие дому Твоего. Ты тех воспрослави Божественною Твоею силою и не остави нас, уповающих на Тя.

Госпадзі Божа наш, збаў людзей Тваіх і благаславі наследдзе Тваё, паўнату Царквы Тваёй захавай, асвяці тых, хто любіць красу дома Твайго, праслаў іх за гэта Бажэственнаю Тваёю сілаю і не пакінь нас, якія спадзяемся на Цябе.[8]

Малітва трэцяга антыфону

Табліца 1

Грэчаскі

Царкоўна-славянскі

Беларускі (Г. Рой)

Ὁ τὰς κοινὰς ταύτας καὶ συμφώνους ἡμῖν χαρισάμενος προσευχάς, ὁ καὶ δυσὶ καὶ τρισὶ συμφωνοῦσιν ἐπὶ τῷ ὀνόματί σου τὰς αἰτήσεις παρέχειν ἐπαγγειλάμενος. Αὐτός καὶ νῦν τῶν δούλων σου τὰ αἰτήματα πρὸς τὸ συμφέρον πλήρωσον, χορηγῶν ἡμῖν ἐν τῷ παρόντι αἰῶνι τὴν ἐπίγνωσιν τῆς σῆς ἀληθείας καὶ ἐν τῷ μέλλοντι ζωὴν αἰώνιον χαριζόμενος.

Иже общия сия и согласныя даровавый нам молитвы, иже и двема или трем согласующимся о имени Твоем прошения подати обещавый, Сам и ныне раб Твоих прошения к полезному исполни, подая нам и в настоящем веце познание Твоея истины, и в будущем живот вечный даруя.

Божа, Які дараваў нам гэтыя супольныя і згодныя малітвы і Які абяцаў выканаць просьбы двух ці трох, якія згадзіліся ў імя Тваё, Сам і цяпер рабоў Тваіх прашэнні выканай на карыснае, даючы нам у гэтым веку пазнанне Тваёй ісціны і ў будучыні жыццё вечнае.

Табліца 2

Пераклад А. Надсана

Пераклад С. Горбіка

Пераклад Г. Роя

Божа, які даў нам ласку прыносіць Табе ў еднасьці гэтыя супольныя малітвы і які абяцаў выканаць просьбы двух ці трох, што сабраліся ў Тваё імя, выканай просьбы слугаў Тваіх для нашага дабра, даючы нам у гэтым веку пазнаньне Тваёй праўды, а ў будучым даруючы жыцьцё вечнае.

Ты, падараваўшы нам гэтыя агульныя і згодныя малітвы, і двум або тром, паводле просячых ва імя Тваё, прасімае падаваць абяцаўшы, Сам і цяпер прашэньні слуг Тваіх да карыснага выканай, падаючы нам у цяперашнім  стагодзьдзі спазнаньне Тваёй ісьціны, і даруючы ў будучыні жыцьцё вечнае.

Божа, Які дараваў нам гэтыя супольныя[9] і згодныя малітвы і Які абяцаў выканаць просьбы двух ці трох, якія згадзіліся[10] ў імя Тваё, Сам і цяпер рабоў Тваіх прашэнні выканай на карыснае, даючы нам у гэтым веку[11] пазнанне Тваёй ісціны і ў будучыні жыццё вечнае.

Малітва малога ўваходу

Табліца 1

Грэчаскі

Царкоўна-славянскі

Беларускі (Г. Рой)

Δέσποτα Κύριε, ὁ Θεὸς ἡμῶν, ὁ καταστήσας ἐν οὐρανοῖς τάγματα καὶ στρατιὰς Ἀγγέλων καὶ Ἀρχαγγέλων, εἰς λειτουργίαν τῆς σῆς δόξης, ποίησον σὺν τῇ εἰσόδῳ ἡμῶν εἴσοδον ἁγίων Ἀγγέλων γενέσθαι, συλλειτουργούντων ἡμῖν, καὶ συνδοξολογούντων τὴν σὴν ἀγαθότητα.

Владыко Господи Боже наш, уставивый на небесех чины и воинства Ангел и Архангел в служение Твоея славы, сотвори со входом нашим входу святых Ангелов быти, сослужащих нам, и сославословящих Твою благость.

Уладару Госпадзі Божа наш, які паставіў у нябёсах чыны і воінствы ангелаў і архангелаў дзеля служэння Тваёй славе, зрабі, каб з гэтым уваходам нашым уваход святых ангелаў адбыўся, каб яны саслужылі нам і разам з намі славілі Тваю дабрыню.

Табліца 2

Пераклад А. Надсана

Пераклад С. Горбіка

Пераклад Г. Роя

Усяўладны Божа наш[12], які ўстанавіў у небе чыны і хоры[13] анёлаў і арханёлаў дзеля служэньня Тваёй славе, зрабі, каб гэты наш уваход быў таксама ўваходам сьвятых анёлаў, і каб яны разам з намі служылі Табе і славілі Тваю дабрыню.

Уладар,  Гасподзь  Бог  наш[14], усталяваўшы[15]  на  нябёсах  палкі  і  войска  Анёлаў  і Архіанёлаў дзеля служэньня Тваёй Славе! Зрабі, каб з уваходам нашым зьдзейсьніўся уваход сьвятых Анёлаў, з намі служачых і славасловячых Тваю дабрыню.

Уладару Госпадзі Божа наш, які паставіў у нябёсах чыны і воінствы ангелаў і архангелаў[16] дзеля служэння Тваёй славе, зрабі, каб з гэтым уваходам нашым уваход святых ангелаў адбыўся[17], каб яны саслужылі нам і разам з намі славілі Тваю дабрыню.

Малітва трысвятога спеву

Табліца 1

Грэчаскі

Царкоўна-славяскі

Беларускі  (Г. Рой)

Ὁ Θεὸς ὁ Ἅγιος, ὁ ἐν ἁγίοις ἀναπαυόμενος, ὁ τρισαγίῳ φωνῇ ὑπό τῶν Σεραφεὶμ ἀνυμνούμενος καὶ ὑπό τῶν Χερουβεὶμ δοξολογούμενος, καὶ ὑπὸ πάσης ἐπουρανίου δυνάμεως προσκυνούμενος ὁ ἐκ τοῦ μὴ ὄντος εἰς το εἶναι παραγαγὼν τὰ σύμπαντα ὁ κτίσας τὸν ἄνθρωπον κατ' εἰκόνα σὴν καὶ ὁμοίωσιν καὶ παντί σου χαρίσματι κατακοσμήσας, ὁ διδοὺς αἰτοῦντι σοφίαν καὶ σύνεσιν, καὶ μὴ παρορῶν ἁμαρτάνοντα, ἀλλὰ θέμενος ἐπὶ σωτηρίᾳ μετάνοιαν, ὁ καταξιώσας ἡμᾶς, τοὺς ταπεινοὺς καὶ ἀναξίους δούλους σου, καὶ ἐν τῇ ὥρᾳ ταύτῃ στῆναι κατενώπιον τῆς δόξης τοῦ ἁγίου σου θυσιαστηρίου, καὶ τὴν ὀφειλομένην σοι προσκύνησιν καὶ δοξολογίαν προσάγειν. Αὐτός, Δέσποτα, πρόσδεξαι καὶ ἐκ στόματος ἡμῶν τῶν ἁμαρτωλῶν τὸν Τρισάγιον ὕμνον καὶ ἐπίσκεψαι ἡμᾶς ἐν τῇ χρηστότητί σου. Συγχώρησον ἡμῖν πᾶν πλημμέλημα, ἑκούσιόν τε καὶ ἀκούσιον, ἁγίασον ἡμῶν τὰς ψυχὰς καὶ τὰ σώματα καὶ δὸς ἡμῖν ἐν ὁσιότητι λατρεύειν σοι πάσας τὰς ἡμέρας τῆς ζωῆς ἡμῶν, πρεσβείαις τῆς ἁγίας Θεοτόκου, καὶ πάντων τῶν Ἁγίων, τῶν ἀπ' αἰῶνός σοι εὐαρεστησάντων.

Боже Святый, иже во святых почиваяй, иже трисвятым гласом от Серафимов воспеваемый и от Херувимов славословимый, и от всякия Небесныя Силы покланяемый, иже от небытия во еже быти приведый всяческая, создавый человека по образу Твоему и по подобию, и всяким Твоим дарованием украсивый, даяй просящему премудрость и разум, и не презираяй согрешающаго, но полагаяй на спасение покаяние, сподобивый нас, смиренных и недостойных раб Твоих, и в час сей стати пред славою святаго Твоего жертвенника, и должное Тебе поклонение и славословие приносити. Сам, Владыко, приими и от уст нас, грешных, Трисвятую песнь, и посети ны благостию Твоею, прости нам всякое согрешение вольное же и невольное, освяти наша души и телеса, и даждь нам в преподобии служити Тебе вся дни живота нашего, молитвами святыя Богородицы, и всех святых, от века Тебе благоугодивших.

Божа Святы, Які спачывае сярод святых, Якога трысвятым голасам серафімы апяваюць і херувімы ўслаўляюць, Якому пакланяюцца ўсе нябесныя сілы, Ты прывёў усё з нябыту да быцця, стварыў чалавека па вобразе Тваім і падабенстве і ўпрыгожыў яго ўсякімі Тваімі дарамі, Ты даеш таму, хто просіць, мудрасць і розум, і не пагарджаеш грэшнікам, але засноўваеш пакаянне дзеля збаўлення, Ты ўдастоіў нас, пакорных і нягодных рабоў Тваіх, і ў час гэты стаць перад славаю святога Твайго ахвярніка і належнае Табе пакланенне і ўсхваленне прыносіць. Сам, Уладару, прымі ад  вуснаў нас грэшных трысвятую песню і наведай нас дабрынёю Тваёй, даруй нам усякае саграшэнне, свядомае і несвядомае, асвяці нашы душы і целы і дай нам набожна служыць Табе ва ўсе дні жыцця нашага малітвамі святой Багародзіцы і ўсіх святых, якія ад веку Табе дагадзілі.

Табліца 2

Пераклад А. Надсана

Пераклад С. Горбіка

Пераклад Г. Роя

Сьвяты Божа, які спачываеш сярод сьвятых, якога тройчы сьвятымі галасамі хваляць[18] сэрафімы і славяць хэрувімы, якому пакланяюцца ўсе нябесныя сілы: Ты прывёў усё з нябыту да быцьця, стварыў чалавека на Тваё падабенства[19] і ўпрыгожыў яго ўсякімі Тваімі дарамі; Ты даеш таму, хто просіць, мудрасьць і розум, і не пагарджаеш грэшнікам, але ўстанаўляеш пакуту для збаўленьня[20]; Ты ўдастоіў нас, Тваіх пакорных і нягодных слугаў, у гэтую хвіліну стаць перад славаю Твайго ахвярніка і прыносіць належнае Табе пакланеньне і ўсхваленьне. [21]Прымі, Уладару, з нашых грэшных вуснаў тройчы сьвятую песьню і глянь на нас[22] ласкава; даруй нам нашы правіны, сьвядомыя і несьвядомыя, асьвяці нашы душы і целы і дай, каб мы маглі набожна служыць Табе праз усе дні жыцьця нашага, дзякуючы малітвам сьвятое Багародзіцы і ўсіх сьвятых, якія ад пачатку сьвету Табе дагадзілі.

Божа сьвяты, у сьвятых спачываючы,  Трысьвятым хваленьнем Сэрафімаміапяваемы і Хэрувімамі славасловімы, і ад усіх нябесныхСілаў прымаючы пакланеньня! Ты, з нябыту ў быцьцёпрывёўшы усё, што стварыў чалавека па выяве[23]Сваёй і пападабенстве і усімі Тваімі падарункамі яго упрыгожыўшы, падаючы просячаму  прымудрасьць ірозум, і не пагарджаючы зграшыўшым, але усталяваўшы пакаяньне дзеля выратаваньня. Ты удастоіў нас, пакорлівых і нявартых слугаў Тваіх, і ў гэтую гадзіну стаць прад  славаю  сьвятога  Твайго ахвярніка і належную Табе глыбокую пашану[24] і усхваленьне прыносіць. Сам, Уладар, прымі і з вуснаў нас,  грэшных,  Трысьвятую песьню і наведай нас у дабрыні Тваёй, прабач нам усялякі грэх як сьвядомы, так і несьвядомы, асьвяці нашы душы і цела, і дай нам з глыбокай павагай служыць Табе ва усе дні жыцьця нашага, малітвамі сьвятой Багародзіцы і усіх сьвятых, ад стагодзьдзя Табе дабрадагадзіўшых.

Божа Святы, Які спачывае сярод святых, Якога трысвятым голасам серафімы апяваюць і херувімы ўслаўляюць, Якому пакланяюцца ўсе нябесныя сілы, Ты прывёў усё з нябыту да быцця, стварыў чалавека па вобразе Тваім і падабенстве і ўпрыгожыў яго ўсякімі Тваімі дарамі, Ты даеш таму, хто просіць, мудрасць і розум, і не пагарджаеш грэшнікам, але засноўваеш пакаянне дзеля збаўлення, Ты ўдастоіў нас, пакорных і нягодных рабоў Тваіх, і у час[25] гэты стаць перад славаю святога Твайго ахвярніка і належнае Табе пакланенне і ўсхваленне прыносіць. Сам, Уладару, прымі ад  вуснаў нас грэшных трысвятую песню і наведай нас дабрынёю Тваёй, даруй нам усякае саграшэнне[26], свядомае і несвядомае, асвяці нашы душы і целы і дай нам у прападобнасці[27]служыць Табе ва ўсе дні жыцця нашага малітвамі святой Багародзіцы і ўсіх святых, якія ад веку Табе дагадзілі.

Малітва перад чытаннем Евангелля

Табліца 1

Грэчаскі

Царкоўна-славянскі

Беларускі (Г. Рой)

Ἔλλαμψον ἐν ταῖς καρδίαις ἡμῶν, φιλάνθρωπε Δέσποτα, τὸ τῆς σῆς θεογνωσίας ἀκήρατον φῶς, καί τοὺς τῆς διανοίας ἡμῶν ὀφθαλμοὺς διάνοιξον εἰς τὴν τῶν εὐαγγελικῶν σου κηρυγμάτων κατανόησιν. Ἔνθες ἡμῖν καὶ τὸν τῶν μακαρίων σου ἐντολῶν φόβον, ἵνα τὰς σαρκικὰς ἐπιθυμίας πάσας καταπατήσαντες, πνευματικὴν πολιτείαν μετέλθωμεν, πάντα τὰ πρὸς εὐαρέστησιν τὴν σὴν καὶ φρονοῦντες καὶ πράττοντες. Σὺ γὰρ εἶ ὁ φωτισμός τῶν ψυχῶν καί τῶν σωμάτων ἡμῶν, Χριστὲ ὁ Θεός, καὶ σοὶ τὴν δόξαν ἀναπέμπομεν, σὺν τῷ ἀνάρχῳ σου Πατρὶ καὶ τῷ παναγίῳ καὶ ἀγαθῷ καὶ ζωοποιῷ σου Πνεύματι, νῦν καὶ ἀεὶ καὶ εἰς τοὺς αἰῶνας τῶν αἰώνων. Ἀμήν.

Возсияй в сердцах наших, человеколюбче Владыко, Твоего Богоразумия нетленный свет, и мысленныя наши отверзи очи, во Евангельских Твоих проповеданий разумение. Вложи в нас и страх блаженных Твоих заповедей, да плотския похоти вся поправше, духовное жительство пройдем, вся, яже ко благоугождению Твоему, и мудрствующе и деюще. Ты бо еси просвещение душ и телес наших, Христе Боже, и Тебе славу возсылаем, со безначальным Твоим Отцем, и пресвятым и благим и животворящим Твоим Духом, ныне и присно, и во веки веков. Аминь.

Запалі ў сэрцах нашых, чалавекалюбны Уладару, Твайго богапазнання чыстае святло і розуму нашага вочы адчыні да разумення Твайго евангельскага прапаведання. Укладзі ў нас і страх блажэнных Тваіх запаведзяў, каб мы, растаптаўшы ўсе цялесныя жарсці, жылі духоўным жыццём і ўсё, што для дагаджэння Табе, думалі і рабілі. Бо Ты светласць душ і целаў нашых, Хрысце Божа, і Табе славу ўзносім з Беспачатным Тваім Айцом і з Усесвятым, Добрым і Жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амінь.

Табліца 2

Пераклад А. Надсана

Пераклад С. Горбіка

Пераклад Г. Роя

Запалі ў сэрцах нашых, чалавекалюбны Ўладару, нязгаснае сьвятло Твайго богапазнаньня, і адчыні вочы нашага розуму, каб нам зразумець Тваё евангельскае прапаведаваньне. Укладзі ў сэрцы нашы страх Тваіх блаславёных прыказаньняў, каб мы, перамогшы ўсе цялесныя пажаданьні[28], маглі жыць духоўным жыцьцём, думаючы і робячы ўсё, што прыемна Табе. Бо Ты – сьветласьць душ і целаў нашых, Хрысьце Божа, і Табе славу аддаем разам з Тваім адвечным Айцом і з усесьвятым, добрым і жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Запалі  ў  сэрцах  нашых, чалавекалюбны  Уладар,  Твайго  Богапазнаньня  вечнае сьвятло і адчыні вочы розуму нашага дзеля уразуменьня эвангельскай  Тваёй  пропаведзі.  Укладзі  ў  нас  і  страх прад  дабрашчаснымі  Тваімі  запаведзямі,  каб  мы,  усе цялесны  цягар  растаптаўшы,  праводзілі  духоўнае жыцьцё,  аб  усім,  што  да  добрадагаджальна  Табе, думаючы, і то зьдзяйсьняючы. Бо Ты– адукаваньня душаў і целаў нашых, Хрысьце  Божа  наш,  і  Табе  славу  аддаём,  зь  адвечным Тваім  Айцом,  і  ўсясьвятым,  і  добрым,  і  жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Запалі ў сэрцах нашых, чалавекалюбны Уладару, Твайго богапазнання чыстае[29] святло і розуму нашага вочы адчыні да разумення Твайго евангельскага прапаведання. Укладзі ў нас і страх блажэнных Тваіх запаведзяў[30], каб мы, растаптаўшы ўсе цялесныя жарсці, жылі духоўным жыццём і ўсё, што для дагаджэння Табе, думалі і рабілі. Бо Ты светласць душ і целаў нашых, Хрысце Божа, і Табе славу ўзносім з Беспачатным Тваім Айцом і з Усесвятым, Добрым і Жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амінь.

Малітва шчырага малення

Табліца 1

Грэчаскі

Царкоўна-славянскі

Беларускі (Г. Рой)

Κύριε ὁ Θεὸς ἡμῶν, τὴν ἐκτενῆ ταύτην ἱκεσίαν πρόσδεξαι παρά τῶν σῶν δούλων καὶ ἐλέησον ἡμᾶς κατὰ τὸ πλῆθος τοῦ ἐλέους σου, καί τοὺς οἰκτιρμούς σου κατάπεμψον ἐφ' ἡμᾶς, καὶ ἐπὶ πάντα τὸν λαόν σου, ἀπεκδεχόμενον τὸ παρά σοῦ μέγα καὶ πλούσιον ἔλεος.

Господи Боже наш, прилежное сие моление приими от Твоих раб, и помилуй нас по множеству милости Твоея, и щедроты Твоя низпосли на ны и на вся люди Твоя, чающыя от Тебе богатыя милости.

Госпадзі Божа наш, шчырае гэтае маленне прымі ад Тваіх рабоў, памілуй нас па мноству міласэрнасці Тваёй, шчодрасці Твае пашлі на нас і на ўсіх людзей Тваіх, якія чакаюць ад Цябе багатыя міласці.

Табліца 2

Пераклад А. Надсана

Пераклад С. Горбіка

Пераклад Г. Роя

Госпадзе Божа наш, прымі шчырыя малітвы слугаў Тваіх і зьмілуйся над намі паводле велічы Тваёй міласэрнасьці[31]; пашлі даброты Твае на нас і на ўсіх людзей Тваіх, якія чакаюць ад Цябе багацьця Твайго зьмілаваньня.

Госпадзі Божа наш, прымі ад слуг Тваіх гэтую шчырую малітву, і памілуй нас па вялікай міласьці Тваёй, і пашлі ўсю шчодрасьць Тваю на нас і на ўсіх  людзей  Тваіх,  што  чакаюць  ад  Цябе  багатай міласьці.

Госпадзі Божа наш, шчырае гэтае маленне[32] прымі ад Тваіх рабоў,[33] памілуй нас па мноству[34] міласці Тваёй, шчодрасці Твае пашлі на нас і на ўсіх людзей Тваіх, якія чакаюць ад Цябе багатыя міласці.

Малітва аб аглашэнных[35]

Табліца 1

Грэчаскі

Царкоўна-славянскі

Беларускі (Г.Рой)

Κύριε ὁ Θεὸς ἡμῶν, ὁ ἐν ὑψηλοῖς κατοικῶν, καὶ τὰ ταπεινὰ ἐφορῶν, ὁ διὰ τὴν σωτηρίαν τῷ γένει τῶν ἀνθρώπων ἐξαποστείλας, τὸν μονογενῆ σου Υἱὸν καὶ Θεόν, τὸν Κύριον ἡμῶν Ἰησοῦν Χριστόν, ἐπίβλεψον ἐπί τοὺς δούλους σου τοὺς Κατηχουμένους, τοὺς ὑποκεκλικότας σοι τὸν ἑαυτῶν αὐχένα, καὶ καταξίωσον αὐτούς, ἐν καιρῷ εὐθέτῳ, τοῦ λουτροῦ τῆς παλιγγενεσίας, τῆς ἀφέσεως τῶν ἁμαρτιῶν καί τοῦ ἐνδύματος τῆς ἀφθαρσίας, ἕνωσον αὐτοὺς τῇ ἁγίᾳ σου, Καθολικῇ καὶ Ἀποστολικῇ Ἐκκλησίᾳ καὶ συγκαταρίθμησον αὐτοὺς τῇ ἐκλεκτῇ σου ποίμνῃ.

Господи Боже наш, иже на высоких живый и на смиренныя призираяй, иже спасение роду человеческому низпославый, Единороднаго Сына Твоего и Бога, Господа нашего Иисуса Христа, призри на рабы Твоя оглашенныя, подклоньшия Тебе Своя выя, и сподоби я во время благополучное бани пакибытия, оставления грехов и одежди нетления, соедини их святей Твоей соборней и апостольстей Церкви, и сопричти их избранному Твоему стаду.

Госпадзі Божа наш, Ты на вышынях жывеш і на пакорлівых зважаеш, Ты збаўленне роду чалавечаму паслаў, адзінароднага Сына Твайго і Бога, Госпада нашага Ісуса Хрыста, спаглянь на рабоў Тваіх, аглашэнных, якія схілілі перад Табою свае галовы, і спадобі іх у свой час купелі адраджэння, адпушчэння грахоў і адзення нятленнасці, з’яднай іх са святой Тваёй, саборнай і апостальскай Царквой і далучы іх да выбранага Твайго статку.

Пераклад А. Надсана

Пераклад С. Горбіка

Пераклад Г. Роя

Госпадзе Божа наш, які жывеш на вышынях і глядзіш спагадліва на пакорных; які паслаў збаўленьне роду людзкому, адзінароднага Сына Твайго і Бога нашага Ісуса Хрыста: глянь на слуг Тваіх, што рыхтуюцца да хросту і якія схілілі галовы свае перад Табою; і зрабі, каб у свой час яны сталіся дастойнымі вады адраджэньня, адпушчэньня грахоў і вопраткі несьмяротнасьці, зьяднай іх з Тваёй сьвятой, паўсюднай і апостальскай Царквой і далучы іх да Твайго выбранага статку.

Гасподзь  Бог  наш,  на  вышынях сядзячы і ўсё аглядаючы[36], Ты, дзеля выратаваньня роду чалавечага паслаўшы аднароднага[37] Сына Твайго і Бога, Госпада нашага Ісуса Хрыста! Паглядзі на слугаў Тваіх пакліканых (імёны), якія схілілі прад Табою галовы свае, і  удастой  іх  у  належны  час  хросту  адраджэньня, прабачэньня  грахоў  і  вопраткі  нятленнай.  Злучы  іх  з сьвятой  Тваёй,  саборнай  і  апостальскай  Царквой  і далучы іх да абранага Твайго статка.

Госпадзі Божа наш, Ты на вышынях жывеш і на пакорлівых зважаеш, Ты збаўленне роду чалавечаму паслаў, адзінароднага Сына Твайго і Бога, Госпада нашага Ісуса Хрыста, спаглянь на рабоў Тваіх, аглашэнных, якія схілілі перад Табою свае галовы, і спадобі іх у свой час купелі[38]адраджэння, адпушчэння грахоў і адзення нятленнасці, з’яднай іх са святой Тваёй, саборнай[39] і апостальскай Царквой і далучы іх да выбранага Твайго статку.

Малітва верных першая

Табліца 1

Грэчаскі

Царкоўна-славянскі

Беларускі (Г. Рой)

Εὐχαριστοῦμέν σοι, Κύριε, ὁ Θεός τῶν δυνάμεων, τῷ καταξιώσαντι ἡμᾶς παραστῆναι καὶ νῦν τῷ ἁγίῳ σου θυσιαστηρίῳ καὶ προσπεσεῖν τοῖς οἰκτιρμοῖς σου ὑπὲρ τῶν ἡμετέρων ἁμαρτημάτων καί τῶν τοῦ λαοῦ ἀγνοημάτων. Πρόσδεξαι, ὁ Θεός, τὴν δέησιν ἡμῶν, ποίησον ἡμᾶς ἀξίους γενέσθαι τοῦ προσφέρειν σοι δεήσεις καὶ ἱκεσίας καὶ θυσίας ἀναιμάκτους ὑπὲρ παντός τοῦ λαοῦ σου, καὶ ἱκάνωσον ἡμᾶς, οὕς ἔθου εἰς τὴν διακονίαν σου ταύτην, ἐν τῇ δυνάμει τοῦ Πνεύματός σου τοῦ Ἁγίου, ἀκαταγνώστως καὶ ἀπροσκόπτως, ἐν καθαρῷ τῷ μαρτυρίῳ τῆς συνειδήσεως ἡμῶν, ἐπικαλεῖσθαί σε ἐν παντὶ καιρῷ καὶ τόπῳ, ἵνα εἰσακούων ἡμῶν, ἵλεως ἡμῖν εἴης, ἐν τῷ πλήθει τῆς σῆς ἀγαθότητος.

Благодарим Тя, Господи Боже Сил, сподобившаго нас предстати и ныне святому Твоему жертвеннику, и припасти ко щедротам[40] Твоим о наших гресех и о людских неведениих. Приими, Боже, моление наше, сотвори ны достойны быти, еже приносити Тебе моления и мольбы, и жертвы безкровныя о всех людех Твоих. И удовли нас, ихже положил еси в службу Твою сию, силою Духа Твоего Святаго, неосужденно и непреткновенно в чистем свидетельстве совести нашея, призывати Тя на всякое время и место. Да послушая нас, милостив нам будеши, во множестве Твоея благости.

Дзякуем Табе, Госпадзі Божа сіл, Які спадобіў нас стаць і цяпер перад святым Тваім ахвярнікам і прыпасці да міласэрнасці Тваёй за нашыя грахі і за людское няведанне. Прымі, Божа, маленне нашае, зрабі нас дастойнымі прыносіць Табе малення, і малітвы, і ахвяры бяскроўныя за ўсіх людзей Тваіх і дай здольнасць нам, каго ты паставіў на гэту службу Тваю, сілаю Духа Твайго Святога, неасуджана і бездакорна, з чыстым сведчаннем сумлення нашага, заклікаць Цябе ва ўсякі час і на кожным месцы. І паслухаўшы нас, Ты будзеш да нас міласцівы па багаццю Тваёй дабрыні.

Табліца 2

Пераклад А. Надсана

Пераклад С. Горбіка

Пераклад Г. Роя

Дзякуем Табе, Госпадзе Божа сіл, што Ты дазволіў нам стаць у гэтую хвіліну перад Тваім сьвятым ахвярнікам і прыпасьці да Тваёй міласэрнасьці, молячыся за людзкія правіны[41]. Прымі, Божа, нашы маленьні і зрабі нас дастойнымі прыносіць Табе малітвы, просьбы і ахвяры бяскроўныя за ўсіх людзей[42]; сілаю Сьвятога Твайго Духа дай, каб мы, якіх Ты паклікаў на гэтую Тваю службу, маглі без асуджэньня і бездакорна, з чыстым сьведчаньнем нашага сумленьня, клікаць Цябе ў кожную хвіліну і на кожным месцы. Ты ж, выслухаўшы нас, будзь спагадлівы да нас дзеля Тваёй бязьмежнай дабрыні.

Дзякуем Цябе, Госпадзі Божа Сіл, зрабіўшы нас годнымі нас паўстаць і цяпер сьвятому Твайму ахвярніку і прыпасьці да Тваёй міласэрнасьці, просячы аб прабачэньні нашых грахоў і грахоў недасьведчанасьці народа! Прымі, Божа, маленьня наша, зрабі, каб мы былі годныя прыносіць Табе маленьня і ахвяры бяскроўныя за увесь народ Твой, і дай нам, якіх Ты паставіў на гэтае служэньне Табе, здольнасьць сілаю Духу Твайго Сьвятога, бездакорна і без перапоны[43],  з чыстым сьведчаньнем сумленьня нашага, заклікаць Цябе ва усялякі час і на усялякім месцы, каб выслухаўшы нас, Ты быў міласьцівы да нас, па мностве Сваёй дабрыні.

Дзякуем Табе, Госпадзі Божа сіл, Які спадобіў[44] нас стаць і цяпер перад святым Тваім ахвярнікам і прыпасці да міласэрнасці Тваёй за нашыя грахі і за людское няведанне.[45] Прымі, Божа, маленне нашае, зрабі нас дастойнымі прыносіць Табе малення, і малітвы, і ахвяры бяскроўныя за ўсіх людзей Тваіх, і дай здольнасць нам, каго ты паставіў на гэту службу Тваю, сілаю Духа Твайго Святога, неасуджана і бездакорна, з чыстым сведчаннем сумлення нашага, заклікаць Цябе ва ўсякі час і на кожным месцы. І паслухаўшы нас, Ты будзеш да нас міласцівы па багаццю Тваёй дабрыні.

Малітва верных другая

Табліца 1

Грэчаскі

Царкоўна-славянскі

Беларускі (Г. Рой)

Πάλιν καὶ πολλάκις σοι προσπίπτομεν καί σοῦ δεόμεθα, ἀγαθὲ καὶ φιλάνθρωπε, ὅπως, ἐπιβλέψας ἐπὶ τὴν δέησιν ἡμῶν, καθαρίσῃς ἡμῶν τὰς ψυχὰς καὶ τὰ σώματα ἀπὸ παντὸς μολυσμοῦ σαρκὸς καὶ πνεύματος, καὶ δῴης ἡμῖν ἀνένοχον καὶ ἀκατάκριτον τὴν παράστασιν τοῦ ἁγίου σου θυσιαστηρίου. Χάρισαι δέ, ὁ Θεός, καὶ τοῖς συνευχομένοις ἡμῖν προκοπὴν βίου καὶ πίστεως καὶ συνέσεως πνευματικῆς, δὸς αὐτοῖς πάντοτε, μετὰ φόβου καὶ ἀγάπης λατρεύειν σοι, ἀνενόχως καὶ ἀκατακρίτως μετέχειν τῶν ἁγίων σου μυστηρίων, καί τῆς ἐπουρανίου σου βασιλείας ἀξιωθῆναι.

Паки и многажды Тебе припадаем, Тебе молимся, Благий и Человеколюбче, яко да призрев на моление наше, очистиши наша души и телеса от всякия скверны плоти и духа, и даси нам неповинное и неосужденное предстояниесвятаго Твоего жертвенника. Даруй же Боже, и молящимся с нами преспеяние жития и веры и разума духовнаго. Даждь им всегда со страхом и любовию служащим Тебе, неповинно и неосужденнопричаститися святых Твоих Таин и Небеснаго Твоего Царствия сподобитися.

Яшчэ і шматразова да Цябе прыпадаем і Табе молімся, Добраму Чалавекалюбнаму, каб Ты, спаглянуўшы на маленне нашае, ачысціў нашыя душы і целы ад усякай нечыстаты цялеснай і духоўнай і каб Ты даў нам бязвінна і без асуджэння стаць перад святым Тваім ахвярнікам. Дай, Божа, і тым, што моляцца разам з намі, поспех у жыцці і веры і розуму духоўнага, дай ім заўсёды са страхам і любоўю служыць Табе і без віны і асуджэння прычасціцца святых Тваіх Тайнаў і Нябеснага Твайго Царства спадобіцца.

Табліца 2

Пераклад А. Надсана

Пераклад С. Горбіка

Пераклад Г. Роя

Яшчэ і шматразова прыходзім да Цябе і молімся Табе, добры Чалавекалюбча, каб Ты, выслухаўшы ласкава нашы просьбы, ачысьціў нашы душы і целы ад усякай нячыстасьці цялеснай і душэўнай[46], і даў нам без асуджэньня стаць перад Тваім сьвятым ахвярнікам. Дай, Божа, і тым, што моляцца разам з намі, посьпех у жыцьці і веры, і ў разуменьні духоўных рэчаў[47]; дай ім, якія са страхам і любоўю служаць Табе, прыняць без віны і асуджэньня сьвятыя Твае Тайны і быць дастойнымі Твайго нябеснага валадарства.

Зноў і шматразова мы прыходзім да Цябе,  і  молім  Цябе,  добры  і  Чалавекалюбчы,  каб паглядзеў  на  гэта  маленьня  наша,  Ты  ачысьціў  нашы душы і цела ад усякай брыдоты цела і духу і даў нам невінавата  і  не  ў  асуджэньне  прадстаяць  сьвятому Твайму ахвярніку! Падай жа, Божа, і молячымся з намі узрастаць у жыцьці[48] і веры і разуменьні духоўным. Дай ім заўсёды з страхам і любоўю служыць Табе, без віны і не ў асуджэньне прычасьціцца сьвятых Тваіх Таямніц, і нябеснага Твайго Царства быць годнымі.

Яшчэ і шматразова да Цябе прыпадаем[49] і Табе молімся, Добраму Чалавекалюбнаму, каб Ты, спаглянуўшы[50] на маленне нашае, ачысціў нашыя душы і целы ад усякай нечыстаты цялеснай і духоўнай і каб Ты даў нам бязвінна і без асуджэння стаць перад святым Тваім ахвярнікам. Дай, Божа, і тым, што моляцца разам з намі, поспех у жыцці і веры, і розуму духоўнага, дай ім заўсёды са страхам і любоўю служыць Табе і без віны і асуджэння прычасціцца святых Тваіх Тайнаў і Нябеснага Твайго Царства спадобіцца.

Малітва вялікага уваходу

Οὐδεὶς ἄξιος τῶν συνδεδεμένων ταῖς σαρκικαῖς ἐπιθυμίαις καὶ ἡδοναῖς προσέρχεσθαι ἢ προσεγγίζειν, ἢ λειτουργεῖν σοι, Βασιλεῦ τῆς δόξης· τὸ γὰρ διακονεῖν σοι μέγα καὶ φοβερόν, καὶ αὐταῖς ταῖς ἐπουρανίαις δυνάμεσιν. Ἀλλ' ὅμως, διὰ τὴν ἄφατον καὶ ἀμέτρητόν σου φιλανθρωπίαν, ἀτρέπτως καὶ ἀναλλοιώτως γέγονας ἄνθρωπος καὶ ἀρχιερεὺς ἡμῶν ἐχρημάτισας, καί τῆς λειτουργικῆς ταύτης καὶ ἀναιμάκτου θυσίας τὴν ἱερουργίαν παρέδωκας ἡμῖν, ὡς Δεσπότης τῶν ἁπάντων. Σὺ γὰρ μόνος, Κύριε ὁ Θεὸς ἡμῶν, δεσπόζεις τῶν ἐπουρανίων καί τῶν ἐπιγείων, ὁ ἐπὶ θρόνου Χερουβικοῦ ἐποχούμενος, ὁ τῶν Σεραφεὶμ Κύριος, καὶ βασιλεύς τοῦ Ἰσραήλ, ὁ Μόνος Ἅγιος καὶ ἐν ἁγίοις ἀναπαυόμενος, σὲ τοίνυν δυσωπῶ τὸν μόνον ἀγαθὸν καὶ εὐήκοον, ἐπίβλεψον ἐπ' ἐμὲ τὸν ἁμαρτωλὸν καὶ ἀχρεῖον δούλόν σου, καὶ καθάρισόν μου τὴν ψυχὴν καὶ τὴν καρδίαν ἀπὸ συνειδήσεως πονηρᾶς, καὶ ἱκάνωσόν με τῇ δυνάμει τοῦ Ἁγίου σου Πνεύματος, ἐνδεδυμένον τὴν τῆς ἱερατείας χάριν, παραστῆναι τῇ ἁγίᾳ σου ταύτῃ τραπέζῃ καὶ ἱερουργῆσαι τὸ ἅγιον καὶ ἄχραντόν σου Σῶμα καὶ τὸ τίμιον Αἷμα. Σοὶ γὰρ προσέρχομαι, κλίνας τὸν ἐμαυτοῦ αὐχένα καὶ δέομαί σου, μὴ ἀποστρέψῃς τὸ πρόσωπόν σου ἀπ' ἐμοῦ, μηδὲ ἀποδοκιμάσῃς με ἐκ παίδων σου, ἀλλ' ἀξίωσον προσενεχθῆναί σοι ὑπ' ἐμοῦ τοῦ ἁμαρτωλοῦ καὶ ἀναξίου δούλου σου τὰ δῶρα ταῦτα. Σὺ γὰρ εἶ ὁ προσφέρων καὶ προσφερόμενος καὶ προσδεχόμενος καὶ διαδιδόμενος, Χριστὲ ὁ Θεὸς ἡμῶν, καὶ σοὶ τὴν δόξαν ἀναπέμπομεν, σὺν τῷ ἀνάρχῳ σου Πατρὶ καὶ τῷ Παναγίῳ καὶ ἀγαθῷ καὶ ζωοποιῷ σου Πνεύματι, νῦν καὶ ἀεὶ καὶ εἰς τοὺς αἰῶνας τῶν αἰώνων. Ἀμήν.

Никтоже достоин от связавшихся плотскими похотьми и сластьми приходити, или приближитися, или служити Тебе, Царю Славы: еже бо служити Тебе, велико и страшно и самем Небесным Силам. Но обаче неизреченнаго ради и безмернаго Твоего человеколюбия, непреложно и неизменно был еси Человек, и Архиерей нам был еси: и служебныя сея и безкровныя жертвы священнодействие предал еси нам, яко Владыка всех. Ты бо един, Господи Боже наш, владычествуеши небесными и земными, иже на престоле Херувимсте носимый, иже Серафимов Господь, и Царь Израилев, иже Един свят, и во святых почиваяй. Тя убо молю, Единаго благаго и благопослушливаго: призри на мя, грешнаго и непотребнаго раба Твоего, и очисти мою душу и сердце от совести лукавыя, и удовли мя, силою святаго Твоего Духа, облечена благодатию священства, предстати святей Твоей сей трапезе, и священнодействовати Святое и Пречистое Твое Тело и Честную Кровь. К Тебе бо прихожду приклонь мою выю, и молю Ти ся, да не отвратиши лица Твоего от мене, ниже отринеши мене от отрок Твоих, но сподоби принесенным Тебе быти, мною грешным и недостойным рабом Твоим, даром сим. Ты бо еси приносяй и приносимый, и приемляй и раздаваемый, Христе Боже наш, и Тебе славу возсылаем, со безначальным Твоим Отцем, и Пресвятым, и Благим, и Животворящим Твоим Духом, ныне и присно, и во веки веков. Аминь.

Ніхто, звязаны цялеснымі жарсцямі і асалодамі, не дастойны наблізіцца да Цябе ці служыць Табе, Цар славы, бо служыць Табе – вялікая і страшная справа нават для саміх ангельскіх сілаў. Аднак жа па Тваім невыказным і бязмежным чалавекалюбстве Ты незваротна і нязменна быў чалавекам і Архіерэем нам стаў, і прынашэнне гэтае агульнага служэння і бяскроўнай ахвяры перадаў нам, як Уладар усіх. Бо Ты адзіны, Госпадзі Божа наш, валодаеш усім на небе і на зямлі, Ты на прастоле херувімскім пераносішся, Серафімаў Гасподзь і Цар Ізраіля, Адзіны святы і ў святых спачываеш.

Таму малюся Табе, адзінаму добраму і заўсёды гатоваму выслухаць: спаглянь на мяне, грэшнага і нягоднага раба Твайго, і ачысці маю душу і сэрца ад сумлення злога; Ты ахінуў мяне благадаццю святарства дык і ўмацуй жа мяне сілаю святога Твайго Духа, каб стаць мне перад святым Тваім ахвярнікам і прынесці ў ахвяру святое і пачэснае Цела Тваё і пачэсную Кроў. Схіліўшы маю галаву да Цябе прыходжу і малюся Табе: не адвярні аблічча Тваё святое ад мяне і не адлучы мяне ад дзяцей Тваіх, але спадобі, каб праз мяне грэшнага і нягоднага раба Твайго, былі прынесеныя Табе гэтыя дары. Бо Ты ёсць Той, хто прыносіць і каго прыносяць,  Ты ёсць Той, хто прымае і каго раздаюць, Хрысце Божа наш, і Табе славу ўзносім з безпачатным Тваім Айцом і з Усесвятым, і Добрым, і Жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амінь.

Табліца 2

Пераклад А. Надсана

Пераклад С. Горбіка

Пераклад Г. Роя

Ніхто, зьвязаны цялеснымі пажаданьнямі[51] і ўцехамі, не дастойны прыбліжацца да Цябе і служыць Табе, Уладару славы; бо служыць Табе – нешта вялікае і страшнае нават для саміх анёльскіх сілаў. Нягледзячы, аднак, на гэта,[52] дзеля невыказнага і бязьмежнага Твайго чалавекалюбства, Ты, не зазнаўшы ніякай зьмены ці парушэньня Тваёй Боскай прыроды, стаў чалавекам[53] і быў нам Найвышэйшым Сьвятаром і, будучы Ўладаром усіх, даручыў нам сьвятарскае выкананьне гэтай службы і бяскроўнай ахвяры. Ты адзін, Госпадзе, валодаеш усім на небе і на зямлі; Цябе, Уладара сэрафімаў і Цара Ізраільскага, носяць на хэрувімскім пасадзе. Ты адзіны сьвяты і сярод сьвятых спачываеш. Табе малюся, адзінаму добраму і заўсёды гатоваму ласкава выслухаць мяне: глянь на мяне, грэшнага і нягоднага слугу Твайго, і ачысьці маю душу і сэрца ад благога сумленьня; сілаю Сьвятога Твайго Духа – паколькі я апрануты ў ласку сьвятарства, – зрабі мяне дастойным стаць перад Тваім сьвятым ахвярнікам і прыносіць Тваё сьвятое і ўсячыстае Цела і пачэсную Кроў. Да Цябе прыходжу, схіліўшы голаў, і малюся Табе: не адвярні Твару Твайго сьвятога ад мяне і не адлучы мяне ад дзяцей Тваіх, але дазволь, каб я, Твой грэшны і нягодны слуга, прынёс Табе гэтыя дары. Бо Ты сам Той, хто ахвяруе і каго ахвяруюць, і хто прымае і каго раздаюць, Хрысьце Божа наш, і Табе славу аддаем, разам з адвечным Тваім Айцом і з усесьвятым, добрым і жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Ніхто з зьвязаных цялеснымі запаламі[54] і асалодай няварты прыступаць альбо набліжацца да Цябе, або служыць Табе, Цар Славы, бо служэньне Табе вялікае і страшнае і дзеля саміх Сіл нябесных! Але аднак Ты, па невымоўным і бязьмерным  Сваім чалавекалюбстве няўхільна[55] і нязьменнастаў чалавекам і зьявіўся першасьвятаром нашым, і сьвятадзейства  гэтага агульнага служэньня і бяскроўнай ахвяры перадаў нам, як  Уладар  усіх.  Бо  Ты,  Гасподзь  Бог  наш,  адзін уладарыш над усім нябесным і зямным, – Ты, на пасадзе Хэрувімскам насімы, Сэрафімаў Гасподзь і Цар Ізраіля, адзін Сьвяты і ў сьвятых спачываючы. Але прашу Цябе, адзіна  добрага  і  добразычлівага:  паглядзі  і  на  мяне, грэшнага  і  ні  да  чаму  непрыдатнага  слугу  Твайго,  і ачысьці маю душу і сэрца ад сумленьня забрудненага[56], і сілаю  Сьвятога  Твайго  Духу  зрабі  здольным  мяне, надзеленага  дабрынёй  сьвятарства,  прадстаяць  гэтаму Твайму сьвятому пасаду і зьдзейсьніць сьвятадзейства сьвятога і прычыстага Твайго Цела і каштоўнай Крыві. Бо я да Цябе прыступаю, схіліўшы сваю галаву, і малю Цябе: не адхілі твару Твайго ад мяне і не адпрэч мяне з ліку слугаў Тваіх, але дабравалі, каб мною, грэшным і нявартым  слугой  Тваім,  прынесеныя  былі  Табе  гэтыя Падарункі.[57] Бо Ты– прыносячы і прыносім, і прымаючы, і раздаваемы, Хрысьце Божа наш, і Табе славу узносім, зь  адвечным  Тваім  Айцом,  і  усясьвятым  і  добрым  і жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вяківякоў. Амін.

Ніхто, звязаны цялеснымі жарсцямі і асалодамі, не дастойны наблізіцца да Цябе, ці служыць Табе, Цар славы, бо служыць Табе – вялікая і страшная справа нават для саміх ангельскіх сілаў. Аднак жа па Тваім невыказным і бязмежным чалавекалюбстве Ты незваротна і нязменна стаў чалавекам і Архіерэем нам быў, і прынашэнне гэтае агульнага служэння[58] і бяскроўнай ахвяры перадаў нам, як Уладар усіх. Бо Ты адзіны, Госпадзі Божа наш, валодаеш усім на небе і на зямлі, Ты на прастоле[59] херувімскім пераносішся, Серафімаў Гасподзь і Цар Ізраіля, Адзіны святы і ў святых спачываеш.

Таму малюся Табе, адзінаму добраму і заўсёды гатоваму выслухаць: спаглянь на мяне, грэшнага і нягоднага раба Твайго, і ачысці маю душу і сэрца ад сумлення злога; Ты ахінуў мяне благадаццю святарства[60] дык і ўмацуй жа мяне сілаю Святога Твайго Духа, каб стаць мне перад святым Тваім ахвярнікам і прынесці ў ахвяру святое і пачэснае Цела Тваё і пачэсную Кроў. Схіліўшы маю галаву, да Цябе прыходжу і малюся Табе: не адвярні аблічча Тваё святое ад мяне і не адлучы мяне ад дзяцей Тваіх, але спадобі, каб праз мяне грэшнага і нягоднага раба Твайго, былі прынесеныя Табе гэтыя дары. Бо Ты ёсць Той, хто прыносіць і каго прыносяць,  Ты ёсць Той, хто прымае і каго раздаюць, Хрысце Божа наш, і Табе славу ўзносім з безпачатным Тваім Айцом і з Усесвятым, і Добрым, і Жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амінь.

Малітва па пастаўленні дароў на святы прастол

Табліца 1

Грэчаскі

Царкоўна-славянскі

Беларускі (Г.Рой)

Κύριε ὁ Θεὸς ὁ παντοκράτωρ, ὁ μόνος ἅγιος, ὁ δεχόμενος θυσίαν αἰνέσεως παρά τῶν ἐπικαλουμένων σε ἐν ὅλῃ καρδίᾳ, πρόσδεξαι καὶ ἡμῶν τῶν ἁμαρτωλῶν τὴν δέησιν καὶ προσάγαγε τῷ ἁγίῳ σου θυσιαστηρίῳ, καὶ ἱκάνωσον ἡμᾶς προσενεγκεῖν σοι δῶρα τε καὶ θυσίας πνευματικὰς ὑπέρ τῶν ἡμετέρων ἁμαρτημάτων καί τῶν τοῦ λαοῦ ἀγνοημάτων. Καὶ καταξίωσον ἡμᾶς εὑρεῖν χάριν ἐνώπιόν σου, τοῦ γενέσθαι σοι εὐπρόσδεκτον τὴν θυσίαν ἡμῶν, καὶ ἐπισκηνῶσαι τὸ Πνεῦμα τῆς χάριτός σου τὸ ἀγαθόν ἐφ' ἡμᾶς, καὶ ἐπὶ τὰ προκείμενα δῶρα ταῦτα καὶ ἐπὶ πάντα τὸν λαόν σου.

Господи Боже Вседержителю, Едине святе, приемляй жертву хваления от призывающих Тя всем сердцем. Приими и нас, грешных, моления и принеси ко святому Твоему жертвеннику, и удовли нас приносити Тебе дары же и жертвы духовныя о наших гресех и о людских неведениих, и сподоби нас обрести благодать пред Тобою, еже быти Тебе благоприятней жертве нашей, и вселитися Духу благодати Твоея благому в нас, и на предлежащих Дарех сих, и на всех людех Твоих.

Госпадзі Божа Уседзяржы́целю, адзіны святы, які прымае ахвяру хвалення ад тых, што заклікаюць Цябе ад усяго сэрца, прымі і нас грэшных маленне і прынясі да святога Твайго ахвярніка і ўмацуй нас, каб прыносіць Табе дары і ахвяры духоўныя за нашыя грахі і людское няведанне. І спадобі нас знайсці благадаць у Табе, каб была Табе прыемнай ахвяра наша і каб пасяліўся Дух благадаці ў нас і на ўскладзеных дарах гэтых, і на ўсіх людзях Тваіх.

 

 

Пераклад А. Надсана

Пераклад С. Горбіка

Пераклад Г. Роя

Усемагутны Госпадзе Божа, адзіны сьвяты, які прымаеш ахвяру малітвы ад тых, што ад усяго сэрца клічуць Цябе: прымі малітвы і нас грэшных, занясі іх да Твайго сьвятога ахвярніка і зрабі нас здольнымі прыносіць Табе дары і ахвяры духоўныя за нашы грахі і людзкія правіны. Дай нам знайсьці ласку перад Табою, каб гэтая наша ахвяра была прыемная Табе, і каб добры Дух Тваёй ласкі спачыў на нас, на гэтых вось дарах і на ўсіх людзях Тваіх.

Госпадзі, Божа Усётрымаючы, адзін Сьвяты, прымаючы ахвяру хвалы ад заклікаючых Цябе усім сэрцам, прымі і малітву нас, грэшных, і прынясі яе да сьвятога Твайго ахвярніка, і зрабі нас здольнымі прынесьці Табе Дарункі і ахвяры духоўныя за нашы грахі і грахі недасьведчанасьці народа, і удастой  нас здабыць дабрыню прад Табою,  каб стала добрапажаданай Табе ахвяра наша, і сышоў добры Дух дабрыні Тваёй на нас, і на гэтыя прадляжачыя Дарункі, і на увесь народ Твой.

Госпадзі Божа Уседзяржы́целю, адзіны святы, які прымае ахвяру хвалення ад тых, што заклікаюць Цябе ад усяго сэрца, прымі і нас грэшных маленне і прынясі да святога Твайго ахвярніка і ўмацуй нас, каб прыносіць Табе дары і ахвяры духоўныя за нашыя грахі і людское няведанне. І спадобі нас знайсці благадаць у Табе, каб была Табе прыемнай ахвяра наша і каб пасяліўся Дух благадаці ў нас і на ўскладзеных дарах гэтых, і на ўсіх людзях Тваіх.

 

Еўхарыстычная малітва

Табліца 1

Грэчаскі

Царкоўна-славянскі

Беларускі (Г. Рой)

Ἄξιον καὶ δίκαιον σὲ ὑμνεῖν, σὲ εὐλογεῖν, σὲ αἰνεῖν, σοὶ εὐχαριστεῖν, σὲ προσκυνεῖν ἐν παντὶ τόπῳ τῆς δεσποτείας σου. Σὺ γὰρ εἶ Θεὸς ἀνέκφραστος, ἀπερινόητος, ἀόρατος, ἀκατάληπτος, ἀεὶ ὤν, ὡσαύτως ὤν, σὺ καὶ ὁ μονογενής σου Υἱός, καὶ τὸ Πνεῦμά σου τὸ Ἅγιον. Σὺ ἐκ τοῦ μὴ ὄντος εἰς το εἶναι ἡμᾶς παρήγαγες, καὶ παραπεσόντας ἀνέστησας πάλιν καὶ οὐκ ἀπέστης πάντα ποιῶν, ἕως ἡμᾶς εἰς τὸν οὐρανὸν ἀνήγαγες, καὶ τὴν βασιλείαν σου, ἐχαρίσω τὴν μέλλουσαν. Ὑπὲρ τούτων ἁπάντων εὐχαριστοῦμέν σοι, καὶ τῷ μονογενεῖ σου Υἱῷ καὶ τῷ Πνεύματί σου τῷ Ἁγίῳ. Ὑπὲρ πάντων, ὧν ἴσμεν, καὶ ὥν οὐκ ἴσμεν, τῶν φανερῶν καὶ ἀφανῶν εὐεργεσιῶν, τῶν εἰς ἡμᾶς γεγενημένων. Εὐχαριστοῦμέν σοι καὶ ὑπέρ τῆς λειτουργίας ταύτης, ἥν ἐκ τῶν χειρῶν ἡμῶν δέξασθαι καταξίωσας, καίτοι σοι παρεστήκασι χιλιάδες Ἀρχαγγέλων καὶ μυριάδες Ἀγγέλων, τὰ Χερουβεὶμ καὶ τὰ Σεραφείμ, ἑξαπτέρυγα, πολυόμματα, μετάρσια, πτερωτά.

Достойно и праведно Тя пети, Тя благословити, Тя хвалити, Тя благодарити, Тебе покланятися на всяком месте владычествия Твоего. Ты бо еси Бог неизреченен, недоведомь, невидимь, непостижимь, присно сый, такожде сый, Ты и Единородный Твой Сын, и Дух Твой Святый. Ты от небытия в бытие нас привел еси, и отпадшия возставил еси паки, и не отступил еси вся творя, дондеже нас на небо возвел еси, и Царство Твое даровал еси будущее. О сих всех благодарим Тя и Единороднаго Твоего Сына, и Духа Твоего Святаго, о всех, ихже вемы, и ихже не вемы, явленных и неявленных благодеяниих бывших на нас. Благодарим Тя и о службе сей, юже от рук наших прияти изволил еси. Аще и предстоят Тебе тысящи Архангелов и тмы Ангелов, Херувими и Серафими шестокрилатии, многоочитии, возвышащиися пернатии.

Дастойна і праведна Цябе апяваць, Цябе благаслаўляць, Цябе хваліць, Табе дзякаваць, Табе пакланяцца на ўсякім месцы Валадарства Твайго, бо Ты Бог невымоўны, нязведаны, нябачны, неспасціжны, Ты існуеш вечна і тоесна, Ты і Адзінародны Твой Сын, і Дух Твой Святы. Ты з нябыту да быцця нас прывёў і адпаўшых падняў ізноў, і не адступіў усё здзяйсняючы, пакуль нас на неба не ўзвёў і пакуль не дараваў нам Царства Тваё будучае. За ўсё гэта мы дзякуем Табе і Адзінароднаму Твайму Сыну, і Духу Твайму Святому, за ўсё, што ведаем і чаго не ведаем, за дабрадзействы вядомыя і невядомыя, якія былі на нас. Дзякуем Табе і за службу гэтую, якую Ты ад рук нашых зрабіў ласку прыняць, хоць і стаяць перад табою тысячы архангелаў і мірыяды ангелаў, херувімы і серафімы, шасцікрылыя, шматвокія, узвышаныя, крылатыя.

Табліца 2

Пераклад А. Надсана

Пераклад С. Горбіка

Пераклад Г. Роя

Годна і справядліва Цябе ўсхваляць, Цябе бласлаўляць, Цябе славіць, Табе дзякаваць[61] на кожным месцы Твайго валадарства: бо Ты Бог невыказны, неспасьцігальны, нябачны, недаступны[62], які заўсёды існуеш і застаешся той самы, Ты, і адзінародны Твой Сын, і Дух Твой Сьвяты. Ты прывёў нас з нябыту да быцьця і, калі мы ўпалі, зноў падняў і не пераставаў рабіць усё, каб узьвесьці нас на неба і дараваць нам Тваё будучае валадарства. Дзеля гэтага дзякуем Табе, і Твайму адзінароднаму Сыну, і Духу Твайму Сьвятому, дзякуем за ўсе дабрадзействы вядомыя і невядомыя, яўныя і тайныя, якімі Ты нас абдарыў[63]. Дзякуем Табе і за гэтую службу, якую Ты захацеў ласкава прыняць з нашых рук, хоць перад Табою стаяць вялікія мноствы арханёлаў, безьліч анёлаў, хэрувімы і сэрафімы, шасьцікрылыя, шматвокія, якія, узьняўшыся высока на крылах,[64]

Годна і справядліва Цябе апяваць, Цябе дабраслаўляць, Цябе усхваляць, Цябе дзякаваць, Табе пакланяцца на усякім месцы валадарства Твайго, бо Ты Бог невымоўны, неспазнавальны, нябачны, неспасьціжны, вечна наяўны, гэтак жа наяўны[65], Ты і аднародны Твой Сын і Дух Твой Сьвяты. Ты з нябыту ў быцьцё нас прывёў, і адпаўшых далучыў зноў, і неадступна рабіў усё, дакуль на нябёсы нас не узьвёў і не падараваў нам Царства Тваё будучае. За усё гэта дзякуем Цябе, і аднароднага Твайго Сына і Духу Твайго Сьвятога, за усе, што мы ведаем і чаго не ведаем, відавочныя і невядомыя дабрадзейства, адбыўшыеся дзеля нас. Дзякуем Цябе і за гэтае агульнае служэньне, якое Ты прыняць з рук нашых дабраваліў, хоць і прадстаяць Табе тысячы Архіанёлаў і мірыяды Анёлаў, Хэрувімы і Сэрафімы шасьцікрылыя, шматвокія, лятаючыя[66], акрылёныя

Дастойна і праведна[67]Цябе апяваць, Цябе благаслаўляць, Цябе хваліць, Табе дзякаваць, Табе пакланяцца на ўсякім месцы Валадарства Твайго, бо Ты Бог невымоўны, нязведаны, нябачны, неспасціжны, Ты існуеш вечна і тоесна[68], Ты і Адзінародны Твой Сын, і Дух Твой Святы. Ты з нябыту да быцця нас прывёў і адпаўшых падняў ізноў, і не адступіў усё здзяйсняючы, пакуль нас на неба не ўзвёў і пакуль не дараваў нам Царства Тваё будучае. За ўсё гэта мы дзякуем Табе і Адзінароднаму Твайму Сыну, і Духу Твайму Святому, за ўсё, што ведаем і чаго не ведаем, за дабрадзействы вядомыя і невядомыя, якія былі на нас. Дзякуем Табе і за службу гэтую, якую Ты ад рук нашых зрабіў ласку прыняць, хоць і стаяць перад табою тысячы архангелаў і мірыяды ангелаў, херувімы і серафімы, шасцікрылыя, шматвокія, узвышаныя, крылатыя.

Еўхарыстычная малітва. Частка 2

Табліца 1

Μετὰ τούτων καὶ ἡμεῖς τῶν μακαρίων δυνάμεων, Δέσποτα φιλάνθρωπε, βοῶμεν καὶ λέγομεν· Ἅγιος εἶ καὶ πανάγιος, σὺ καὶ ὁ μονογενής σου Υἱὸς καὶ τὸ Πνεῦμά σου τὸ Ἅγιον. Ἅγιος εἶ καὶ πανάγιος καὶ μεγαλοπρεπὴς ἡ δόξα σου. Ὃς τὸν κόσμον σου οὕτως ἠγάπησας, ὥστε τὸν Υἱόν σου τὸν μονογενῆ δοῦναι, ἵνα πᾶς ὁ πιστεύων εἰς αὐτὸν μὴ ἀπόλυται, ἀλλ' ἔχῃ ζωὴν αἰώνιον. 'Ὃς ἐλθὼν καὶ πᾶσαν τὴν ὑπὲρ ἡμῶν οἰκονομίαν πληρώσας, τῇ νυκτί, ᾖ παρεδίδοτο, μᾶλλον δὲ ἑαυτὸν παρεδίδου ὑπέρ τῆς τοῦ κόσμου ζωῆς, λαβὼν ἄρτον ἐν ταῖς ἁγίαις αὐτοῦ καὶ ἀχράντοις καὶ ἀμωμήτοις χερσίν, εὐχαριστήσας καὶ εὐλογήσας, ἁγιάσας, κλάσας, ἔδωκε τοῖς ἁγίοις αὐτοῦ Μαθηταῖς καὶ Ἀποστόλοις, εἰπὼν·

С сими и мы блаженными Силами, Владыко человеколюбче, вопием и глаголем: свят еси и пресвят, Ты и Единородный Твой Сын, и Дух Твой Святый. Свят еси и пресвят, и великолепна слава Твоя, иже мiр Твой тако возлюбил еси, якоже Сына Твоего Единороднаго дати: да всяк веруяй в Него не погибнет, но имать живот вечный. Иже пришед, и все еже о нас смотрение исполнив, в нощь в нюже предаяшеся, паче же Сам Себе предаяше за мiрский живот, прием хлеб во святыя Своя и пречистыя и непорочныя руки, благодарив и благословив, освятив, преломив, даде святым Своим учеником и Апостолом, рек:

З гэтымі блажэннымі сіламі, чалавекалюбны Уладару, і мы ўсклікаем і гаворым: святы і ўсесвяты Ты і Адзінародны Твой Сын, і Дух Твой Святы. Святы і ўсесвяты, і велічная слава Твая! Ты свет Твой так узлюбіў, што Сына Твайго Адзінароднага даў, каб кожны, хто веруе ў Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. І Ён прыйшоў і ўсё прамышленне пра нас споўніў, і ў ноч, у якую быў выданы, але ж Сам Сябе аддаў за жыццё свету і прыняў хлеб у святыя Свае і прачыстыя, і беззаганныя рукі, падзякаваў і благаславіў, асвяціў, пераламаў, даў святым сваім вучням і апосталам і прамовіўшы:

Табліца 2

З гэтымі блаславёнымі сіламі, чалавекалюбны Ўладару, і мы ўсклікаем, кажучы: сьвяты і ўсесьвяты Ты, і адзінародны Твой Сын, і Дух Твой Сьвяты; сьвяты і ўсесьвяты Ты, і вялікая хвала Твая: Ты так палюбіў Твой сьвет, што Сына Твайго адзінароднага паслаў, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыцьцё вечнае. Ён, прыйшоўшы і споўніўшы ўвесь провід дзеля нас, у ноч, у якую Яго выдалі – або хутчэй[69], калі Ён Сам аддаў Сябе за жыцьцё сьвету, – узяў хлеб у Свае сьвятыя, усячыстыя і бязьвінныя рукі і, аддаўшы падзяку, паблаславіўшы (бласлаўляе хлеб), асьвяціўшы і разламаўшы яго, даў сьвятым сваім вучням і апосталам, кажучы:

 З гэтымі  дабрашчаснымі  Сіламі  і  мы, Уладар Чалавекалюбчы, заклікаем і гаворым: Сьвяты Ты і найсьвяцейшы: Ты, і аднародны Твой Сын, і Дух Твой Сьвяты! Сьвяты Ты і найсьвяцейшы, і велічная Слава Твая! Ты, Хто сусьвет Твой так палюбіў, што даў Сына Свайго  аднароднага, каб усялякі веруючы ў Яго не загінуў, але меў жыцьцё вечнае! Ён жа, прышоўшы і цалкам задум аб нас выканаўшы, у тую ноч, у якую быў здраджаны, а дакладней Сам Сябе аддаў за жыцьцё сусьвету, узяўшы хлеб у Свае сьвятыя і ўсячыстыя і бязгрэшныя рукі, усядзякаваўшы,  дабраславіўшы, асьвяціўшы, праламаўшы, даў сьвятым Сваім вучням і апосталам, прамовіўшы:

З гэтымі блажэннымі сіламі, чалавекалюбны Уладару, і мы ўсклікаем і гаворым: Святы і ўсесвяты Ты і Адзінародны Твой Сын, і Дух Твой Святы. Святы і ўсесвяты, і велічная слава Твая! Ты свет Твой так узлюбіў, што Сына Твайго Адзінароднага даў, каб кожны, хто веруе ў Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. І Ён прыйшоў і ўсё прымышленне[70] пра нас споўніў, і ў ноч, у якую быў выданы, але ж Сам Сябе аддаў за жыццё свету, і прыняўшы хлеб у святыя Свае і прачыстыя, і беззаганныя рукі, падзякаваў і благаславіў, асвяціў, пераламаў, даў святым сваім вучням і апосталам і прамовіўшы:

Μεμνημένοι τοίνυν τῆς σωτηρίου ταύτης ἐντολῆς, καὶ πάντων τῶν ὑπὲρ ἡμῶν γεγενημένων, τοῦ σταυροῦ, τοῦ τάφου, τῆς τριημέρου ἀναστάσεως, τῆς εἰς οὐρανούς ἀναβάσεως, τῆς ἐκ δεξιῶν καθέδρας, τῆς δευτέρας καὶ ἐνδόξου πάλιν παρουσίας.

Τὰ Σὰ ἐκ τῶν Σῶν, σοὶ προσφέρομεν κατὰ πάντα, καὶ διὰ πάντα.

 Σὲ ὑμνοῦμεν, σὲ εὐλογοῦμεν, σοὶ εὐχαριστοῦμεν, Κύριε, καὶ δεόμεθά σου, ὁ Θεὸς ἡμῶν.Ἔτι προσφέρομέν σοι τὴν λογικὴν ταύτην καὶ ἀναίμακτον λατρείαν, καὶ παρακαλοῦμέν σε καὶ δεόμεθα, καὶ ἱκετεύομεν. Κατάπεμψον τὸ Πνεῦμά σου τὸ Ἅγιον ἐφ' ἡμᾶς, καὶ ἐπὶ τὰ προκείμενα δῶρα ταῦτα.

Καὶ ποίησον τὸν μὲν ἄρτον τοῦτον, τίμιον Σῶμα τοῦ Χριστοῦ σου. Ἀμήν.

Τὸ δὲ ἐν τῷ ποτηρίῳ τούτῳ, τίμιον Αἷμα τοῦ Χριστοῦ σου. Ἀμήν.

Μεταβαλὼν τῷ Πνεύματί σου τῷ Ἁγίῳ. Ἀμήν. Ἀμήν. Ἀμήν. ;

Поминающе убо спасительную сию заповедь, и вся яже о нас бывшая: Крест, гроб, тридневное воскресение, на небеса восхождение, одесную седение, второе и славное паки пришествие.

Твоя от Твоих Тебе приносяще, о всех и за вся.

Тебе поем, Тебе благословим, Тебе благодарим, Господи, и молим Ти ся, Боже наш.

Еще приносим Ти словесную сию и безкровную службу, и просим, и молим, и мили ся деем, низпосли Духа Твоего Святаго на ны, и на предлежащия Дары Сия.

И сотвори убо хлеб сей Честное Тело Христа Твоего.

А еже в чаши сей, Честную Кровь Христа Твоего.

Преложив Духом Твоим Святым.

Аминь, аминь, аминь! ;

 

Успамінаючы спасіцельную гэтую запаведзь і ўсё, што дзеля нас было: крыж, пахаванне, трохдзённае ўваскрасенне, на нябёсы ўзыходжанне, праваруч Айца сядзенне, другое і слаўнае зноў прышэсце.

Тваё ад Тваіх Табе прыносім па ўсіх і за ўсё.[71]

Цябе апяваем, Цябе благаслаўляем, Табе дзякуем, Госпадзі, і молімся Табе, Божа наш.

Яшчэ прыносім Табе славесную гэтую і бязкроўную службу, і просім, і молім, і ўмольваем: ніспашлі Духа Твайго Святога на нас і на ўскладзеныя дары гэтыя.

І зрабі ж хлеб гэты Пачэсным Целам Хрыста Твайго, а тое, што ў чашы гэтай - Пачэснай Крывёй Хрыста Твайго, пераўтварыўшы Духам Тваім Святым.

Амінь, амінь, амінь!

Пераклад А. Надсана

Пераклад С. Горбіка

Пераклад Г. Роя

Мы ж, памятаючы гэты збавенны запавет і ўсё, што дзеля нас здарылася – Крыж, пахаваньне, уваскрасеньне на трэці дзень, узыход на неба, сядзеньне па правай руцэ, другое і слаўнае прыйсьце,

Прыносім Табе Твае ад Тваіх дзеля ўсіх і за ўсё.

Цябе хвалім[72], Цябе бласлаўляем, Табе дзякуем, Госпадзе, і молімся Табе, Божа наш.

Яшчэ прыносім Табе гэтую духоўную[73] і бяскроўную службу і клічам, і просім, і молім Цябе: зышлі Духа Твайго Сьвятога на нас і на гэтыя прынесеныя дары.

І зрабі гэты хлеб сьвятым[74] Целам Хрыста Твайго.

А тое, што ў гэтай чашы, сьвятой Крывёю Хрыста Твайго.

Перамяніўшы іх Духам Тваім Сьвятым.

Амін, амін, амін.

Узгадвая ж гэтую выратавальную запаведзь і усе, дзеля нас адбыўшаеся: крыж, магілу, ўваскрашэньне на трэці дзень, на нябёсы узыходжаньне, па правай руцэ сядзеньне, і зноў другое і хвалебнае прышэсьце.

Твае  ад  ТваіхТабе прыносім дзеля ўсіх і за усё.

Цябе  апяваем,  Цябе  дабраслаўляем, Цябедзякуем, Госпадзі, і молімся Табе, Божа наш.

Яшчэ  прыносім  Табе  гэтае  слоўнае  і

бяскроўнае  служэньне,  і  просім  Цябе,  і  молім,  іумольваем: пашлі Дух Твой Сьвяты на нас і на гэтыяпрынесеныя дары.

І зрабі хлебгэты ўсякаштоўным Целам Хрыста Твайго.

А тое, што ўчары гэтай– усякаштоўнай Крывёю Хрыста Твайго.

Пераўтварыўшы Духам Тваім Сьвятым.

Амін, амін, амін.

Успамінаючы спасіцельную гэтую запаведзь і ўсё, што дзеля нас было: крыж, пахаванне, трохдзённае ўваскрасенне, на нябёсы ўзыходжанне, праваруч Айца сядзенне, другое і слаўнае зноў прышэсце.

Тваё ад Тваіх Табе прыносім па ўсіх і за ўсё.[75]

Цябе апяваем, Цябе благаслаўляем, Табе дзякуем, Госпадзі, і молімся Табе, Божа наш. Яшчэ прыносім Табе славесную гэтую і бязкроўную службу, і просім, і молім, і ўмольваем: ніспашлі Духа Твайго Святога на нас і на ўскладзеныя дары гэтыя.

І зрабі ж хлеб гэты Пачэсным Целам Хрыста Твайго, а тое, што ў чашы гэтай – Пачэснай Крывёй Хрыста Твайго, пераўтварыўшы Духам Тваім Святым.

Амінь, амінь, амінь!

 

Грэчаскі

Царкоўна-славянскі

Беларускі (Г. Рой)

Ὥστε γενέσθαι τοῖς μεταλαμβάνουσιν εἰς νῆψιν ψυχῆς, εἰς ἄφεσιν ἁμαρτιῶν, εἰς κοινωνίαν τοῦ Ἁγίου σου Πνεύματος, εἰς Βασιλίας οὐρανῶν πλήρωμα, εἰς παρρησίαν τὴν πρὸς σέ, μὴ εἰς κρῖμα ἢ εἰς κατάκριμα. Ἔτι προσφέρομέν σοι τὴν λογικὴν ταύτην λατρείαν ὑπέρ τῶν ἐν πίστει ἀναπαυσαμένων Προπατόρων, Πατέρων, Πατριαρχῶν, Προφητῶν, Ἀποστόλων, Κηρύκων, Εὐαγγελιστῶν, Μαρτύρων, Ὁμολογητῶν, Ἐγκρατευτῶν, Διδασκάλων, καὶ παντὸς πνεύματος δικαίου ἐν πίστει τετελειωμένου.

Якоже быти причащающимся во трезвение души, во оставление грехов, в приобщение Святаго Твоего Духа, во исполнение Царствия Небеснаго, в дерзновение еже к Тебе, не в суд, или во осуждение. Еще приносим Ти словесную сию службу, о иже в вере почивших, праотцех, отцех, патриарсех, пророцех, Апостолех, проповедницех, евангелистех, мученицех, исповедницех, воздержницех, и о всяком дусе праведнем в вере скончавшемся.

І няхай будуць тым, што прычашчаюцца дзеля цвярозасці душы, дзеля адпушчэння грахоў, у супольнасць Святога Твайго Духа, да паўнаты Царства Нябеснага, у шчырасць да Цябе, не на суд і не на асуджэнне. Яшчэ прыносім Табе славесную гэтую службу за тых, што ў веры спачылі: праайцоў, айцоў, патрыярхаў, прарокаў, апосталаў, прапаведнікаў, евангелістаў, мучанікаў, іспаведнікаў, падзвіжнікаў і за кожную душу праведніка, што ў веры жыццё сваё скончыў.

Пераклад А. Надсана

Пераклад С. Горбіка

Пераклад Г. Роя

Каб гэтыя дары былі тым, што іх прымаюць, для цьвярозасьці душы, для адпушчэньня грахоў, для ўдзелу ў супольнасьці Сьвятога Духа, для зьдзяйсьненьня[76] валадарства нябеснага, для сьмеласьціпрыбліжацца да Цябе, а не на суд ці на асуджэньне. Таксама прыносім Табе гэтую бяскроўную ахвяру за спачылых у веры праайцоў, айцоў, патрыярхаў, прарокаў, апосталаў, прапаведнікаў, мучанікаў, вызнаўцаў, посьнікаў і за ўсякую праведную душу, у веры памерлую;

Каб  паслужылі  яны  прычасьнікам  дзеля цьвярозасьці  душы,  дзеля  прабачэньня  грахоў,  дзеля прылучэньня  Сьвятому  Твайму  Духу,  да  поўнасьці Царства  Нябеснага,  да  адвагі  прад  Табою,  не  на  суд альбо на асуджэньне. Яшчэ прыносім Табе гэтае слоўнае служэньне за ў веры спачылых: праайцоў, айцоў, патрыярхаў, прарокаў, апосталаў,  прапаведнікаў,  евангелістаў,  мучанікаў, спавядальнікаў,  постніках  і  аб  усякім  духу справядлівым, у веры спачылым.

І няхай будуць тым, што прычашчаюцца дзеля цвярозасці душы, дзеля адпушчэння грахоў, у супольнасць Святога Твайго Духа, да паўнаты Царства Нябеснага, у шчырасць[77] да Цябе, не на суд і не на асуджэнне. Яшчэ прыносім Табе славесную гэтую службу за тых, што ў веры спачылі: праайцоў, айцоў, патрыярхаў, прарокаў, апосталаў, прапаведнікаў, евангелістаў, мучанікаў, іспаведнікаў, падзвіжнікаў і за кожную душу праведніка, што ў веры жыццё сваё скончыў.

 

Грэчаскі

Царкоўна-славянскі

Беларускі (Г. Рой)

Του Ἁγίου Ἰωάννου, προφήτου προδρόμου καὶ Βαπτιστοῦ, τῶν ἁγίων ἐνδόξων καὶ πανευφήμων Ἀποστόλων, (του ἁγίου τῆς ἡμέρας) οὗ καὶ τὴν μνήμην ἐπιτελοῦμεν, καὶ πάντων σου τῶν Ἁγίων, ὧν ταῖς ἱκεσίαις ἐπίσκεψαι ἡμᾶς, ὁ Θεός. Καὶ μνήσθητι πάντων τῶν κεκοιμημένων, ἐπ' ἐλπίδι ἀναστάσεως, ζωῆς αἰωνίου καὶ ἀνάπαυσον αὐτούς, ὁ Θεὸς ἡμῶν, ὅπου ἐπισκοπεῖ τὸ φῶς τοῦ προσώπου σου. Ἔτι παρακαλοῦμέν σε, μνήσθητι, Κύριε, πάσης ἐπισκοπῆς ὀρθοδόξων, τῶν ὀρθοτομούντων τὸν λόγον τῆς σῆς ἀληθείας, παντός τοῦ πρεσβυτερίου, τῆς ἐν Χριστῷ διακονίας καὶ παντὸς ἱερατικοῦ καὶ μοναχικοῦ τάγματος. Ἔτι προσφέρομέν σοι τὴν λογικὴν ταύτην λατρείαν ὑπέρ τῆς οἰκουμένης, ὑπέρ τῆς ἁγίας σου Καθολικῆς καὶ Ἀποστολικῆς Ἐκκλησίας, ὑπέρ τῶν ἐν ἁγνείᾳ καὶ σεμνῇ πολιτείᾳ διαγόντων,ὑπέρ τῶν πιστοτάτων καὶ φιλοχρίστων ἡμῶν Βασιλέων, παντός τοῦ παλατίου καί τοῦ στρατοπέδου αὐτῶν. Δὸς αὐτοῖς, Κύριε, εἰρηνικὸν τὸ Βασίλειον, ἵνα καὶ ἡμεῖς, ἐν τῇ γαλήνῃ αὐτῶν, ἤρεμον καὶ ἡσύχιον βίον διάγωμεν, ἐν πάσῃ εὐσεβείᾳ καὶ σεμνότητι.

 

О святем Иоанне Пророце, Предтечи и Крестители, о святых славных и всехвальных Апостолех, о святем имярек, егоже и память совершаем, и о всех святых Твоих, ихже молитвами посети нас, Боже. И помяни всех усопших о надежди воскресения жизни вечныя. И упокой их, идеже присещает свет лица Твоего. Еще молим Тя, помяни, Господи, всякое епископство православных, право правящих слово Твоея истины, всякое пресвитерство, во Христе диаконство и всякий священнический чин. Еще приносим Ти словесную сию службу о вселенней, о святей, соборней и апостольстей Церкви, о иже в чистоте и честнем жительстве пребывающих, о Богохранимей стране нашей, властех и воинстве ея. Даждь им, Господи, мирное правление, да и мы в тишине их тихое и безмолвное житие поживем, во всяком благочестии и чистоте.

За святога Іаанна Прарока, Прадцечу і Хрысціцеля, за святых слаўных і ўсяхвальных апосталаў, за святога (імя), якога і  памяць сёння адзначаем, і за ўсіх святых Тваіх, і іх малітвамі наведай нас, Божа. Памяні і ўсіх спачылых з надзеяй уваскрасення і жыцця вечнага. І ўпакой іх, дзе бачна святло аблічча Твайго. Яшчэ молімся Табе, памяні, Госпадзі, усіх епіскапаў праваслаўных, якія правільна выкладаюць слова Тваёй ісціны, усё святарства, у Хрысце дыяканства, і ўсякі святарскі[78] чын. Яшчэ прыносім Табе славесную гэтую службу за ўвесь свет, за святую, саборную і апостальскую Царкву, за тых, што жыццё сваё ў чысціні і праведнасці праводзяць, за Богам сцеражоную краіну нашу, улады і воінства яе. Дай ім, Госпадзі, мірнае кіраванне, каб у іх спакоі і мы ціха і спакойна жылі, з усёй набожнасцю і ў чысціні.

 

Пераклад А. Надсана

Пераклад С. Горбіка

Пераклад Г. Роя

За сьвятога Яна, прарока, прадвесьніка і хрысьціцеля; за сьвятых, слаўных і годных пахвалы апосталаў; за святога, чыю памяць сёньня адзначаем; і ўсіх сьвятых, малітвамі якіх наведай нас, Божа.

Успомні таксама ўсіх памерлых у надзеі ўваскрасеньня і жыцьця вечнага. І супакой іх, дзе зьзяе сьвятло твару[79] Твайго. Яшчэ молімся Табе, Госпадзе, успомні ўсіх прававерных біскупаў, якія праўдзіва навучаюць нас словам Тваёй праўды; пачэсных сьвятароў, дыяканаў у Хрысьце і ўсё духавенства. Таксама прыносім Табе гэтую духоўную службу за ўвесь сьвет; за сьвятую, паўсюдную і апостальскую Царкву; за тых, што вядуць чыстае і бездакорнае жыцьцё; за наш народ; за належныя ўлады гэтай краіны: дай ім, Госпадзе, спакойнае ўладаньне, каб і мы пад іхняй аховаю[80] маглі пражыць наша жыцьцё ціха і спакойна, з усякай набожнасьцю і ў чысьціні.

З сьвятым Янам, прарокам, Папярэднікам і Хрысьціцелем,  сьвятымі  слаўнымі  і  усяхвальнымі апосталамі, з сьвятымі, якіх памяць сёньня зьдзяйсьняем, і з усімі сьвятымі Тваімі, малітвамі якіх наведай нас, Божа.

І успомні усіх, спачыўшых у надзеі уваскрэсеньня і жыцьця вечнага слугаў Тваіх: і супакой іх, Божа наш, там, дзе над усім зьзяе Сьвятло твару Твайго. Яшчэ молім Цябе: успомні, Гасподзь,усякае япіскапства праваслаўнае, правільна навучаючае слову Тваёй ісьціны, усякае сьвятарства, у ХрысьцеЯшчэ  прыносім  Табе  гэтае  слоўнае  служэньне  за сусьвет[81], за сьвятую саборную і апостальскую Царкву, за знаходзячыхся  ў  чысьціні  і  набожным  жыцьці,  за богазахаваную краіну нашу Беларусь (і за гэтую краіну), за  народ  яе  (іх)  і  усіх,  што  стаяць  у  улады.  Дай  ім, Гасподзь,мірнае  кіраваньне  каб  і  мы  ў  цішыні  іх праводзілі ціхае і мірнае жыцьцё ва усякай набожнасьці чысьціні.

За святога Іаанна Прарока, Прадцечу і Хрысціцеля, за святых слаўных і ўсяхвальных апосталаў, за святога, якога і  памяць сёння адзначаем, і за ўсіх святых Тваіх, і іх малітвамі наведай нас, Божа.

Памяні і ўсіх спачылых з надзеяй уваскрасення і жыцця вечнага. І ўпакой іх, дзе бачна[82] святло аблічча Твайго. Яшчэ молімся Табе, памяні, Госпадзі, усіх епіскапаў праваслаўных, якія правільна выкладаюць слова Тваёй ісціны, усё святарства, у Хрысце дыяканства, і ўсякі святарскі чын. Яшчэ прыносім Табе славесную гэтую службу за ўвесь свет, за святую, саборную і апостальскую Царкву, за тых, што жыццё сваё ў чысціні і праведнасці праводзяць, за Богам сцеражоную краіну нашу, улады і воінства яе. Дай ім, Госпадзі, мірнае кіраванне, каб у іх спакоі і мы ціха і спакойна жылі, з усёй набожнасцю і ў чысціні.

 

Грэчаскі

Царкоўна-славянскі

Беларускі (Г. Рой)

Μνήσθητι, Κύριε, τῆς πόλεως ταύτης, ἐν ᾖ παροικοῦμεν καὶ πάσης πόλεως καὶ χώρας καί τῶν πίστει οἰκούντων ἐν αὐταῖς. Μνήσθητι, Κύριε, πλεόντων, ὁδοιπορούντων, νοσούντων, καμνόντων, αἰχμαλώτων καί τῆς σωτηρίας αὐτῶν. Μνήσθητι, Κύριε, τῶν καρποφορούντων καὶ καλλιεργούντων ἐν ταῖς ἁγίαις σου Ἐκκλησίαις καὶ μεμνημένων καὶ πενήτων καὶ ἐπὶ πάντας ἡμᾶς τὰ ἐλέη σου ἐξαπόστειλον.

Помяни Господи град сей, в немже живем, и всякий град и страну, и верою живущих в них. Помяни, Господи,плавающих, путешествующих, недугующих, страждущих, плененных, и спасение их. Помяни, Господи, плодоносящих и добротворящих во святых Твоих церквах, и поминающих убогия, и на вся ны милости Твоя низпосли.

Памяні, Госпадзі, горад гэты, у якім мы жывём, і кожны горад, і краіну, і тых, што з вераю жывуць у іх. Памяні, Госпадзі, тых, што плывуць, падарожнічаюць, хварэюць, пакутуюць, паланёных і збаў іх. Памяні, Госпадзі, ахвярадаўцаў і тых, хто робіць добрае для святых Тваіх цэркваў і апякуецца ўбогімі, і на ўсіх нас міласці Твае пашлі.

Табліца 2

Пераклад А. Надсана

Пераклад С. Горбіка

Пераклад Г. Роя

Успомні, Госпадзе, горад, у якім мы жывем, усякі горад і краіну, і ўсіх, што з вераю жывуць у іх. Успомні, Госпадзе, падарожнікаў па моры, зямлі і ў паветры[83], хворых, тых што церпяць[84], зьняволеных і пашлі ім збаўленьне. Успомні, Госпадзе, тых, што прыносяць дары для сьвятых Тваіх цэркваў, робяць дабро[85], памятаюць пра ўбогіх, і на ўсіх іх пашлі Твае міласьці.

Узгадай, Гасподзь, і горад наш, у якім жывем, і усе гарады і краіны, і з вераю жывучых у іх. Узгадай, Гасподзь,аб плаваючых, вандруючых, хворых, пакутываючых, палонных і аб выратаваньні іх. Узгадай,  Гасподзь,прыносячых  ахвяраваньня  і ствараючых добрае ў сьвятых Тваіх цэрквах, і памятаючых аб бедных, і на усіх нас міласьці Твае пашлі. Узгадай, Гасподзь,і слугаў Тваіх: (імёны жывых), і усіх праваслаўных хрысьціянаў.[86]

Памяні, Госпадзі, горад гэты[87], у якім мы жывём, і кожны горад, і краіну, і тых, што з вераю жывуць у іх. Памяні, Госпадзі, тых, што плывуць, падарожнічаюць, хварэюць, пакутуюць, паланёных і збаў іх. Памяні, Госпадзі, ахвярадаўцаў і тых, хто робіць добрае для святых Тваіх цэркваў і апякуецца[88] ўбогімі, і на ўсіх нас міласці Твае пашлі.

 

Грэчаскі

Царкоўна-славянскі

Беларускі (Г. Рой)

Σοὶ παρακατατιθέμεθα τὴν ζωὴν ἡμῶν ἅπασαν καὶ τὴν ἐλπίδα, Δέσποτα φιλάνθρωπε, καὶ παρακαλοῦμέν σε καὶ δεόμεθα καὶ ἱκετεύομεν, καταξίωσον ἡμᾶς μεταλαβεῖν τῶν ἐπουρανίων σου καὶ φρικτῶν μυστηρίων ταύτης τῆς ἱερᾶς καὶ πνευματικῆς τραπέζης, μετὰ καθαροῦ συνειδότος, εἰς ἄφεσιν ἁμαρτιῶν, εἰς συγχώρησιν πλημμελημάτων, εἰς Πνεύματος Ἁγίου κοινωνίαν, εἰς Βασιλείας οὐρανῶν κληρονομίαν, εἰς παρρησίαν τὴν πρὸς σέ, μὴ εἰς κρῖμα ἢ εἰς κατάκριμα.

Тебе предлагаем живот наш весь и надежду, Владыко человеколюбче, и просим, и молим, и мили ся деем, сподоби нас причаститися Небесных Твоих и страшных Таин, сея Священныя и Духовныя Трапезы, с чистою совестию, во оставление грехов, в прощение согрешений, во общение Духа Святаго, в наследие Царствия Небеснаго, в дерзновение еже к Тебе, не в суд или во осуждение.

Табе даручаем жыццё нашае ўсё і надзею, Чалавекалюбны Уладару, і просім, і молім, і ўмольваем: спадобі нас прычасціцца нябесных Тваіх і страшных тайнаў, гэтай свяшчэннай і духоўнай трапезы, з чыстым сумленнем, дзеля адпушчэння грахоў і для прабачэння саграшэнняў, у супольнасць Духа Святога, у спадчыну Царства Нябеснага, у шчырасць да Цябе, не на суд і не на асуджэнне.

 

Пераклад А. Надсана

Пераклад С. Горбіка

Пераклад Г. Роя

Табе ахвяруем жыцьцё наша[89] і надзею, чалавекалюбны Ўладару, і просім, і молім Цябе, і клічам: зрабі нас дастойнымі прыняць Твае нябесныя і страшныя Тайны з гэтага сьвятога і духоўнага стала[90] з чыстым сумленьнем, для адпушчэньня грахоў, для дараваньня правінаў, для ўдзелу ў супольнасьці Сьвятога Духа, для атрыманьня валадарства нябеснага, для сьмеласьці набліжацца да Цябе, а не на суд ці на асуджэньне.

Табе уручаем усё жыцьцё наша і надзею, Уладар Чалавекалюбчы, і просім Цябе, і молім, і умольваем: удастой нас прычасьціцца Тваіх нябесных і страшных Таямніц, гэтай сьвятой і духоўнай Трапэзы, з чыстым сумленьнем, у адпушчэньне грахоў, у прабачэньне правінаў, у супольнасьці з Духам Сьвятым, у спадчыну Царства Нябеснага, у адвагу прад Табою, але не на суд альбо ў асуджэньне.

Табе даручаем[91] жыццё нашае ўсё і надзею, Чалавекалюбны Уладару, і просім, і молім, і ўмольваем: спадобі нас прычасціцца нябесных Тваіх і страшных тайнаў, гэтай свяшчэннай і духоўнай трапезы, з чыстым сумленнем, дзеля адпушчэння грахоў і для прабачэння саграшэнняў, у супольнасць Духа Святога, у спадчыну Царства Нябеснага, у шчырасць да Цябе, не на суд і не на асуджэнне.

 

Грэчаскі

Царкоўна-славянскі

Беларускі (Г. Рой)

Εὐχαριστοῦμέν σοι, Βασιλεῦ ἀόρατε, ὁ τῇ ἀμετρήτῳ σου δυνάμει τὰ πάντα δημιούργησας καὶ τῷ πλήθει τοῦ ἐλέους σου ἐξ οὐκ ὄντων εἰς τὸ εἶναι τὰ πάντα παραγαγών· Αὐτὸς Δέσποτα, οὐρανόθεν ἔπιδε ἐπί τοὺς ὑποκεκλικότας τὰς ἑαυτῶν κεφαλάς. Οὐ γὰρ ἔκλιναν σαρκὶ καὶ αἵματι, ἀλλὰ σοί, τῷ φοβερῷ Θεῷ. Σὺ οὖν, Δέσποτα, τὰ προκείμενα πᾶσιν ἡμῖν εἰς ἀγαθὸν ἐξομάλισον, κατὰ τὴν ἑκάστου ἰδίαν χρείαν, τοῖς πλέουσι σύμπλευσον, τοῖς ὁδοιποροῦσι συνόδευσον, τοὺς νοσοῦντας ἴασαι, ὁ ἰατρός τῶν ψυχῶν καί τῶν σωμάτων ἡμῶν.

Благодарим Тя, Царю невидимый, иже неисчетною Твоею силою вся содетельствовалеси, и множеством милости Твоея от небытия в бытие вся привел еси. Сам, Владыко, с небесе призри на подклоньшия Тебе главы своя, не боподклониша плоти и крови, но Тебе страшному Богу. Ты убо Владыко, предлежащая всем нам во благое изравняй, по коегождо своей потребе: плавающим сплавай, путешествующим спутешествуй, недугующия исцели, Врачу душ и телес.

Дзякуем Табе, Цар нябачны, Які невымернаю Сваёй сілаю ўсё стварыў і мноствам міласці Сваёй ўсё ад небыцця да быцця прывёў. Сам, Уладару, з нябёс спаглянь на тых, што схілілі перад Табою свае галовы, не схілілі яны перад плоццю і крывёю, але перад Табою, страшным Богам. Ты ж, Уладару, будучыню нас усіх да добрага выпраў, згодна з кожнага патрэбай: плыві з тымі, хто плыве па моры, спадарожнічай тым, хто падарожнічае, немачных вылечы, Ацаліцелю душ і целаў.  

 

Пераклад А. Надсана

Пераклад С. Горбіка

Пераклад Г. Роя

Дзякуем Табе, нябачны Ўладару, што Тваёй бязьмежнай сілаю ўсё стварыў і ў безьлічы міласэрнасьці Тваёй прывёў усё з нябыту да быцьця. [92]Глянь, Госпадзе, з нябёсаў на тых, што схілілі галовы свае перад Табою, бо яны не схілілі іх перад целам і крывёю, але перад Табою, усемагутным[93] Богам. Дык вось, Уладару, прынесеныя тут дары ўсім пароўну раздай, кожнаму паводле патрэбы: будзь з падарожнікамі па моры, зямлі і ў паветры[94], аздараві хворых, Лекару душ і целаў.

Дзякуем Цябе, Цар нябачны, невымернай Сваёй сілаю усё стварыўшы і па мностве міласэрнасьці Сваёй з нябыту ў быцьцё усё прывёўшы! Сам, Уладар, з нябёсаў  паглядзі на схіліўшых прад Табою галовы свае, бо яны схілілі іх не прад целам і крывёй, але прад  Табою, страшнымБогам. Ты жа, Уладар, зрабі, каб прынесеныя тут дары усім нам у роўнай меры паслужылі да выгоды, па уласным запатрабаваньні кожнага: плаваючых суправаджай, вандруючым спадарожнічай, хворых вылекуй, Лекар душаў і целаў нашых.

Дзякуем Табе, Цар нябачны, Які невымернаю Сваёй сілаю ўсё стварыў і мноствам міласці Сваёй ўсё ад небыцця да быцця прывёў. Сам, Уладару, з нябёс спаглянь на тых, што схілілі перад Табою свае галовы, не схілілі яны перад плоццю[95] і крывёю, але перад Табою, страшным Богам. Ты ж, Уладару, будучыню нас усіх[96] да добрага выпраў, згодна з кожнага патрэбай: плыві з тымі, хто плыве па моры; спадарожнічай тым, хто падарожнічае, немачных вылечы, Ацаліцелю душ і целаў.

 

Грэчаскі

Царкоўна-славянскі

Беларускі (Г. Рой)

Πρόσχες, Κύριε Ἰησοῦ Χριστὲ ὁ Θεὸς ἡμῶν, ἐξ ἁγίου κατοικητηρίου σου, καὶ ἀπὸ θρόνου δόξης τῆς Βασιλείας σου, καὶ ἐλθὲ εἰς τὸ ἁγιάσαι ἡμᾶς, ὁ ἄνω τῷ Πατρὶ συγκαθήμενος καὶ ὧδε ἡμῖν ἀοράτως συνών. Καὶ καταξίωσον τῇ κραταιᾷ σου χειρὶ μεταδοῦναι ἡμῖν τοῦ ἀχράντου Σώματός σου καί τοῦ τιμίου Αἵματος καὶ δι' ἡμῶν παντὶ τῷ λαῷ.

Вонми, Господи Иисусе Христе Боже наш, от святаго жилища Твоего, и от престола славы Царствия Твоего, и прииди во еже освятити нас, иже горе со Отцем седяй, и зде нам невидимо спребываяй. И сподоби державною Твоею рукою преподати нам Пречистое Тело Твое и Честную Кровь, и нам и всем людем.

Пачуй нас, Госпадзі Іісусе Хрысце, Божа наш, ад святой абіцелі Тваёй і ад прастола славы Царства Твайго, і прыдзі, каб асвяціць нас. Ты, Які ў вышынях з Айцом сядзіш і тут нябачна будзь з намі, і спадобі магутнаю Тваёй рукою падаць нам Пачэснае Цела Тваё і Пачэсную Кроў, і праз нас усім людзям.

 

Пераклад А. Надсана

Пераклад С. Горбіка

Пераклад Г. Роя

Госпадзе Ісусе Хрысьце, Божа наш, які сядзіш з Айцом на вышынях і тут з намі нябачна прабываеш, глянь з Твайго сьвятога жыльля і з пасаду славы валадарства Твайго, і прыйдзі асьвяціць нас. І будзь ласкавы даць нам магутнай Тваёй рукою Тваё ўсячыстае Цела і пачэсную Кроў, а праз нас усім людзям.

Пачуй, Госпадзі Ісусе Хрысьце, Божа наш, з сьвятога жыльля Твайго і з пасаду Славы Царства Твайго, і прыйдзі, каб асьвяціць нас, Ты, на вышыні зь Айцом сядзячы, і тут з намі нябачна знаходзячыся. І дабравалі магутнай Тваёй рукой падаць нам усячыстае Тваё Цела і усякаштоўную Кроў, і праз нас– усяму народу.

Пачуй нас, Госпадзі Іісусе Хрысце, Божа наш, ад святой абіцелі Тваёй і ад прастола славы Царства Твайго, і прыдзі, каб асвяціць нас. Ты, Які ў вышынях з Айцом сядзіш і тут нябачна будзь з намі, і спадобі магутнаю Тваёй рукою падаць нам Пачэснае Цела Тваё і Пачэсную Кроў, і праз нас усім людзям.

 

[1] Ἱερατικὸν Α΄ περιέχον ἅπασαν τὴντοῦἹερέωςδιάταξιν εἰςτὸνἙσπερινόν, τὸνὌρθρον καὶ τὴνθείαν Λειτουργίαν τοῦἐνἁγίοις πατρὸςἡμῶνἸωάννουτοῦΧρυσοστόμου [Text] :Ὡς καὶ εἰςἑτέρας ἱερὰςἀκολουθίας καὶ τελετὰς. - Ἔκδ. Ζ´. - ἍγιονὍρος : ἜκδοσιςἹερᾶςΜονῆςΣίμωνοςΠέτρας, 2008. - Κ΄, 210 σ. ; 20 cm. 

[2]Служебник. М. 2004.

[3]Боская Літургія між сьвятымі айца нашага Яна Залатавуснага. Пераклад а. А. Надсана.// Электронны рэсурс. Рэжым доступу: http://chasaslovec.info/index.php?newsid=138

[4] Беларускі праваслаўны службоўнік. Львоў. 2011. Пад рэдакцыяй С. Горбіка.

[5] У перакладзе а. А. Надсана на гэтым месцы ўжываецца слова “невыказная”, якое можа лічыцца ў дачыненні да арыгінальнага грэчаскага слова ἀνείκαστον дастаткова далёкім сінонімам.

[6]Значэнне грэчаскага слова ἀκατάληπτος ва ўсіх асноўных слоўніках вызначаецца як “неспасціжны”.

[7]κατὰ τὴν εὐσπλαχνίαν σου… Гэты выраз у нашым варыянце быў перакладзены як “па добрасардэчнасці Тваёй”. Грэчаскае слова εὐσπλαχνίαν складаецца з дзвюх частак: εὐ - добры і σπλαχνία – унутраннасць. У нашай мове гэтаму слову, бадай, найлепш адпавядае слова “добрасардэчны”.

[8]Тэкст гэтай малітвы прыводзіцца па перакладзе прот. С. Гардуна заамвоннай малітвы.

[9] Падаецца, што слова “супольныя” найлепш перадае сэнс грэчаскага слова κοινάς. Паняцце супольнасці азначае не проста агульную справу, а разам з тым падкрэслівае і адзінства духу, думак, памкненняў. Здаецца, што менавіта такі сэнс і закладзены ў гэтыя словы малітвы.  У перакладзе С. Горбіка выкарыстана слова “агульныя”. А. Надсан, крыху адыходзячы ад тэксту арыгінала, прыметнік κοινάς - “супольныя, агульныя”, перадае не літаральна, а апісальна - “у еднасьці”.

[10]Грэчаскае слова συμφωνοῦσιν (пач. ф. συμφωνέω) у дадзеным кантэксце вельмі добра перадаецца беларускім словам “згадзіліся”, якое і ўжываецца ў нашым перакладзе і паходзіць ад слова “згода” ў значэнні “супадзенне думак і памкненняў; аднадушна.”

Пераклад С. Горбіка дае ў гэтым месцы занадта складаную сінтаксічную канструкцыю: “і двум або тром, паводле просячых ва імя Тваё, прасімае падаваць абяцаўшы”.

А. Надсан пры перакладзе слова συμφωνοῦσιν ужывае слова “сабраліся”, што не зусім адпавядае сэнсу першапачатковага грэчаскага слова.   

[11] Грэчаскае αἰῶνι (перш. ф. αἰών) азначае “век, жыццё, час”. У перакладзе С. Горбіка гэтае слова ў дадзеным тэксце і ў іншых, дзе яно сустракаецца, перадаецца як “стагоддзе”:  “падаючы  нам  у  цяперашнім  стагодзьдзі  спазнаньне Тваёй ісьціны”. Патрэбна прызнаць такі пераклад недакладным.

[12] Перакладчык, відавочна, аб’яднаў два словы “Уладыка”- Δέσποτα і “Госпадзі” - Κύριε у адно слова “Усяўладны”. Гэта хоць і не значнае, але адступленне ад арыгінальнага тэксту. 

[13] На гэтым месцы ў грэчаскім тэксце ўжыта слова στρατιὰς, якое мае адназначнае дачыненне да воінскай тэрміналогіі. Таму пераклад гэтага слова як “хоры” не адпавядае першапачатковаму тэксту.

[14]Недахопам такога варыянта перакладу можна лічыць адсутнасць першапачатковай клічнай формы звароту.

[15] Падаецца, што ўжыты тут дзеепрыметны зварот, стварае пэўныя цяжкасці з адэкватным успрыняццем сэнсу фразы. 

[16] Ужываючы наіменаванні нябесных сілаў “ангелы і архангелы”, мы свядома захоўваем сувязь з лексікай і тэрміналогіяй царкоўна-славянскай мовы, а таксама з тэрміналогіяй перакладаў С. Гардуна. 

[17] Слова “адбыўся” ў гэтым кантэксце граматычна найбольш набліжанае да грэчаскага слова γενέσθαι.

[18] У гэтым месцы ў грэчаскім тэксце ўжываецца слова ἀνυμνούμενος (пач. ф. ἀν-υμνέω – ан-гімнэўо). Гэтае слова адназначна звязана з выкананнем гімна, са спевамі. Варыянт “хваляць” ёсць не зусім дакладны пераклад слова ἀνυμνούμενος.

[19]Тут фактычна цытуюцца словы кнігі “Быццё” пра стварэнне чалавека “па вобразе і падабенстве” Самога Бога. Па невядомай прычыне А. Надсан скарачае ў гэтым важным месцы тэкст малітвы і не ўпісвае ў свой пераклад “па вобразе” (грэч. κατ' εἰκόνα). Гэта можна лічыць як недалікам перакладу, так і недакладнасцю з пункту гледжання біблейскага багаслоўя.

[20] Шырока вядомае грэчаскае слова μετάνοιαν (пач. ф. μετά-νοια), якое паўсюдна перакладаецца як “пакаянне”, А. Надсан чамусьці перакладае як “пакута”. Менавіта з “пакутай” слова грэчаскага арыгіналу не мае фактычна ніякой сувязі.

[21]У перакладзе прапушчана слова “Сам” (грэч. Αὐτός), якое нясе важны кантэкстуальны сэнс.

[22] Грэчэская слова ἐπίσκεψαι (пач. ф. ἐπι-σκοπέω) мае некалькі варыянтаў перакладу: а) “глядзець”, “узірацца”; б) “наведваць”. У дадзеным выпадку мы абралі варыянт, які знаходзіцца ў традыцыі словаўжывання царкоўна-славянскага тэксту, і, як падаецца, больш адпавядае першапачатковаму сэнсу грэчаскага тэксту. 

[23]Слова “выява” магчыма не самы лепшы варыянт перакладу грэчаскага слова εἰκόνα (ікона). Слова “вобраз” лепш адпавядае першапачатковаму сэнсу грэчаскага слова і багаслоўскаму кантэксту.

[24] Грэчаскае слова προσ-κύνησις літаральна азначае “пакланенне”, а не самую “глыбокую пашану”, пра якую яно можа сведчыць.

[25] Грэчаскае слова ὥρα у гэтым кантэксце вызначае нейкі перыяд часу, а не канкрэтна гэтую “хвіліну” ці гэтую “гадзіну”. 

[26] Слова “правіны”, выкарыстанае ў перакладзе А. Надсана,  найбліжэй па сэнсе грэчаскага слова πλημμέλημα, але ў гэтым выпадку ў нашым перакладзе мы абралі слова “саграшэнне”, якое ўжыта ў царкоўна-славянскім тэксце.

[27] Слова “праподобны” (грэч. ὅσιος) – гэта сталы тэрмін хрысціянскай аскетыкі, які, на наш погляд, павінен быць захаваны ў літургічнай тэрміналогіі.  

[28]Здаецца, што слова “пажаданне” для перакладу грэчаскага слова ἐπιθυμία будзе па сваім эмацыйным змесце занадта слабым. Па-другое, яно не зусім дакладна перадае сэнс выразу σαρκικὰς ἐπιθυμίας. У дадзеным выпадку гаворка ідзе не проста пра “цялесныя пажаданні”. Дарэчы, цялесныя пажаданні могуць быць і натуральнымі, і благаславёнымі. Тут жа акцэнтуецца ўвага менавіта на дрэнных “пажаданнях”, якія ў традыцыі хрысціянскай аскетыкі называюцца жарсцямі і яны, у сваю чаргу, сапраўды звязаныя з жыццём нашай фізічнай прыроды. Варыянт аА. Надсана атрымаўся, так бы  мовіць, занадта эліністычным: прамое супрацьпастаўленне ўсяго цялеснага да духоўнага. Але хрысціянства ніколі не лічыла ўсе цялесныя пажаданні дрэннымі. Кепскімі лічыліся толькі жарсці.  

[29] Грэчаскае слова ἀκήρατος у розных слоўніках мае значэнні: “чысты, беззаганны, некрануты (тленам)”. Варыянт А. Надсана “нязгасны” яшчэ можна лічыць нейкім далёкім сінонімам гэтага слова, а варыянт С. Горбіка “вечны” наўрад ці можа адпавядаць сэнсу арыгінальнага тэксту.  

[30] Грэчаскі выраз μακαρίων σου ἐντολῶν быў перакладзены намі набліжана да царкоўна-славянскага тэксту - “блажэнных Тваіх запаведзяў”.

Слова μακαρίων ва ўсходнеславянскай хрысціянскай традыцыі ўстойліва перакладалася менавіта як “блажэнны”. У якасці прыкладу мы можам узгадаць найменне вялікага святога - блажэннага Аўгусціна. Здаецца ў гэтым выпадку ніхто не спрабаваў перакладаць слова “блажэнны”. Пры перакладзе тэалагічных і літургічных тэкстаў не патрэбна баяцца таго факту, што ў народных гаворках гэтае слова магло мець нейкія іншыя негатыўная адценні.

Цяжка пагадзіцца з А. Надсанам, які абраў для перакладу гэтага тэрміна слова “благаславёных”. Гэтыя словы пры ўсёй сваёй блізкасці не ідэнтычныя адно аднаму. Варыянт С. Горбіка “дабрашчасныя”, на нашу думку, не вельмі ўдалая спроба перадаць сэнс слова “блажэнныя” і нагадвае нейкі моўны новатвор. Упэўнены, што слова “блажэнныя” ўспрымаецца больш арганічна і, безумоўна, лепш адпавядае традыцыі.

Цікава, што і слова “запаведзі” А. Надсан перакладае як “прыказанні”. Сапраўды, грэчаскае слова ἐντολή магло мець такое значэнне, але яно больш характэрна для тэкстаў свецкага характару. Слова “запаведзь” – абсалютна арганічнае слова беларускай мовы.  

[31] Слова “міласэрнасць” будзе хучэй звязана з грэчаскім словам εὐσπλαγχνία. Для ўжытага ў малітве слова ἔλεος, бадай, найлепшым перакладам будзе менавіта беларускае слова “міласць”. У такім значэнні яно трапляецца нам і на старонках Новага Запавету. 

[32]Набліжана да гучання царкоўна-славянскага тэксту.

[33]Захоўваецца традыцыйнае для царкоўна-славянскіх тэкстаў словаўжыванне.

[34]Грэчаскае слова πλῆθος абазначае менавіта колькасныя характырыстыкі, таму ў перакладзе ўжыта тое беларускае слова“мноства”, якое ў нашай мове выконвае падобную функцыю. Слова “веліч” абазначае хутчэй нейкую “вялікасць” - вялікае значэнне каго-небудзь ці чаго-небудзь. 

[35] Захоўваецца традыцыйная літургічная тэрміналогія.

[36]Выраз “сядзячы і ўсё аглядаючы” адсутнічае ў грэчаскім тэксце. Гэтыя словы з’яўляюцца фактычна змяненнем сэнсу арыгінальнага тэксту.

[37]Ніяк нельга згадзіцца з ужываннем у гэтым кантэксце прыкметніка “аднародны”. “Аднародны”, згодна з тлумачальным слоўнікам, “той, які належыць да таго самага роду, разраду; аднолькавага характару; падобны”. Але тут ідзе гаворка пра аднаго адзінага Сына Божага, і грэчаскае слова μόνος менавіта гэтую выключнасць і падкрэслівае. Фактычна, гэта не толькі памылка перакладу, але і пэўная тэалагічная недакладнасць.  

[38] У грэчаскім тэксце ўжываецца слова λουτρόν, якое ў гэтым кантэксце абазначае менавіта “купель”. Зразумела, што ў купелі выкарыстоўваецца вада, што гаворка ідзе пра хрышчэнне, але пры арыентацыі на арыгінальны тэкст патрэбна было б ужыць слова “купель”. Па-за тэкстам мы можам даваць адпаведныя каментары, але ў перакладзе, як падаецца, лепш захаваць дакладнасць першакрыніцы.

[39]Тэрмін “саборная” ўстойлівы і ў праваслаўнай традыцыі перакладу не патрабуе. Тлумачэнне яго сэнсу і зместу – справа катэхізічнай работы.

[40] Царкоўна-славянскае слова “щедроты” не зусім дакладны пераклад грэчаскага слова οἰκτιρμος, якое ва ўсіх слоўніках звязваецца, у першую чаргу, з міласэрнасцю, спачуваннем, літасцю.

[41]Грэчаскае слова ἀγνόημα, у першую чаргу, абазначае “няведанне, недасведчанасць, неадукаванасць”, а таксама “нядбайнасць, недагляд, памылку” - менавіта тое, што, відавочна, А. Надсан аб’яднаў сэнсам слова “правіны”. У нашым варыянце аддадзена перавага слову “няведанне” з-за семантычнай блізкасці да грэчаскага слова і з-за сугучнасці з царкоўна-славянскім тэкстам. 

[42] У перакладзе прапушчана слова “Тваіх”.

[43]Грэчаскае слова ἀκατάγνωστος перакладаецца як “без асуджэння, неасуджана, бездакорна”. Падаецца, што варыянт перакладу “без перапоны” не зусім адпавядае сэнсу першапачатковага слова.

[44] Слова “спадобіў” прыйшло ў беларускую мову з царкоўна-славянскай і яно арганічнае для літургічных і ўвогуле рэлігійных тэкстаў, нярэдка сустракаецца і ў літаратуры. 

[45]І ў перакладзе А. Надсана, і ў перакладзе С. Горбіка робіцца тлумачальнае дапаўненне: “молячыся…”, “просячы…”. Лаканічная форма арыгінальнага тэксту падаецца цалкам зразумелай і таму захоўваецца ў нашым перакладзе.

[46]У хрысціянскай аскетыцы ёсць вызначаныя паняцці “духоўнае” πνευματικός і душэўнае “ψῡχικός” і блытаць гэтыя словы-паняцці нельга. Яны не сінанімічныя адно аднаму. І ў дадзеным выпадку гаворка ідзе не пра “душэўнае”, а менавіта пра “духоўнае”. 

[47] Выраз συνέσεως πνευματικῆς  літаральна азначае “розуму духоўнага”, яго можна яшчэ зразумець як “духоўную разважлівасць”. Варыянт перакладу “разуменне духоўных рэчаў” падобны на разгорнутае тлумачэнне. 

[48] У арыгінальным тэксце ўжыта слова προκοπή, якое абазначае “поспех”. Варыянт “узрастаць у жыцці і веры” хутчэй каментарый, а не пераклад.

[49] Грэчаскі дзеяслоў προσπίπτω азначае менавіта “прыпадаць”,  “маліцца на каленях”. 

[50]Грэчаскі дзеяслоў ἐπιβλέπω перакладаецца як “глядзець, назіраць”, таму варыянт яго перакладу “выслухаць”(А. Надсан) не зусім дакладны.

[51] Мы ўжо разглядалі раней слова ἐπιθυμία і варыянт яго перакладу А. Надсанам. Адзначым яшчэ і тое, што “пажаданне” занадта шырокае паняцце для вызначэння сэнсу грэчаскага слова, хаця б таму, што пажаданні могуць быць сапраўды вельмі рознымі: і добрымі, і злымі. “ἐπιθυμία”- сталы тэрмін хрысціянскай аскетыкі, які азначае менавіта “жарсці”. Самое слова “жарсці” добра вядомае ў беларускай мове і, здаецца, лепш перадае сэнс грэчаскага слова і традыцыю яго ўжывання ў хрысціянскай аскетыцы.

[52] “Нягледзячы аднак на гэта” - варыянт перакладу з узмацненнем супрацьпастаўлення.

[53] Фактычна, мы тут маем справу не з перакладам, а з тэалагічным каментаром, заснаваным, верагодна, на недакладнасці ў аналізе граматычнай формы словаў грэчаскага арыгіналу. “Не зазнаўшы ніякай зьмены ці парушэньня Тваёй Боскай прыроды” – так А. Надсан перакладае два грэчаскія словы ἀτρέπτως, ἀναλλοιώτως. Калі б гэта былі прыметнікі ἀναλλοίωτος, ἄτρεπτος, то з такім варыянтам перакладу можна было б і пагадзіцца, але справа ў тым, што ў грэчаскім тэксце ўжытыя не прыметнікі, а прыслоўі, і таму яны адносяцца не да Бажэственнай прыроды Сына Божага, а да Яго чалавечай прыроды. Гэтыя словы абазначаюць якім чынам Сын Божы стаў чалавекам: незваротна і нязменна. Гэта азначае, што Богачалавечая прырода Сына Божага непарушная і нязменная.

[54]Слова “запал” у слоўніку тлумачыцца як “гарачнасць, парыў”, а арыгінальны тэкст гаворыць пра добра вядомую ў аскетыцы з’яву, калі чалавек апантаны жарсцю.

[55] Магчыма слова “няўхільна” не лепшы варыянт у гэтым кантэксце, таму што яно сінанімічнае да слова “непазбежна”, а такі сэнс у арыгінальным тэксце адсутнічае.

[56] Менавіта сэнс “забруджанасць” грэчаскае слова πονηρά не перадае.

[57] Варыянт “падарункі” катэгарычна непрымальны ў дадзеным кантэксце.

[58] Варыянт “агульнае служэнне” - даслоўны пераклад слова λειτ-ουργία.  Варыянт а. А. Надсана: “сьвятарскае выкананьне гэтай службы” хучэй нагадвае каментар, чым сам пераклад. “Святарскае служэнне” (а. А. Надсан) і  “святадзейства” (прот. С. Горбік) – гэта тое, што абазначаецца тэрмінам таксама ўжытым у гэтай малітве - ἱερουργία. Канкрэтна ў гэтым месцы гаворка ідзе ўсё ж такі пра λειτ-ουργία і толькі ў другую чаргу - пра святара, які ўзначальвае гэтае агульнае еўхарыстычнае служэнне хрысціянскай абшчыны.

[59]Сталы літургічны тэрмін у праваслаўнай традыцыі.

[60] У праваслаўнай аскетычнай і багаслоўскай традыцыі вялікае значэнне мае паняцце, якое перадаецца грэчаскім словам χάρις, па царкоўна-славянску “благодать”. Гэта паняцце настолькі глыбокае і шырокае, што яго пераклад як “ласка Божая” проста не можа змясціць той сэнс, які нясе ў сабе паняцце “благодать”. Па гэтай прычыне для праваслаўных беларусаў няма сэнсу выдумляць нейкі новы тэрмін для абазначэння аднаго з фундаментальных багаслоўскіх паняццяў. Мы прымаем слова “благадаць” як добрую і каштоўную спадчыну нашай мовы і духоўнай традыцыі праваслаўя. Варыянты перакладу словаў ἱερατείας χάριν яскрава паказваюць недахопы прапанаваных варыянтаў. “Ласка святарства” (а. А. Надсан), “дабрыня святарства” (прот. С. Горбік). Атрымліваецца, што сэнс у “ласкавасці” ці “дабрыні” святара. Але ў тэксце малітвы гаворыцца не пра святара, а пра БОЖУЮ БЛАГАДАЦЬ, якою ахінаецца/апранаецца святар. 

[61]Прапушчана “Табе пакланяцца”. Магчыма, памылка рэдактараў сайту “Часасловец”: http://chasaslovec.info/

[62]Грэч. ἀκατάληπτος – гэта не проста “недаступны”, а недаступны менавіта для разумення, для спасціжэння.

[63]Грэчаскае слова γίγνομαι мае мноства значэнняў, але сярод іх няма варыянта “абдарыць”. Дадзены варыянт можна разглядаць як узвышаную і прыгожую інтэрпрэтацыю арыгінальнага тэксту А. Надсанам. У дадзеным кантэксце γεγενημένων можна перакласці як тое, што “адбылося”, “здарылася”, “стала”.

[64]Немагчыма пагадзіцца з такім варыянтам перакладу. У грэчаскім тэксце пералічваюцца характэрыстыкі нябесных сілаў: шасцікрылыя, шматвокія, узвышаныя, крылатыя (алюзія да біблійнага тэксту з кнігі прарока Ісаіі 6, 2). У арыгінальным тэксце няма словаў, што яны “высока ўзняліся на крылах”. Гэта яшчэ адзін прыклад інтэрпрэтацый перакладчыка. 

[65]Слова “наяўны” нятоеснае слову “Існы”, асабліва калі мы гаворым пра Бога. “Наяўнасць” – гэта штосьці са сферы ўліку і па сваім гучанні яно гаворыць пра нешта “з’яўленае” і зафіксаванае чалавечым успрыняццем. Прырода Бога і Яго існаванне вышэй “наяўнасці”.

[66]Грэчаскае μετάρσια можа гаварыць пра ўзвышанасць, ўзнёсласць, пра жыццё нябесных сфераў, але яно не абазначае “лятанне”. 

[67]Тут свядома захоўваецца сувязь з царкоўна-славянскім тэкстам. Тым больш, што слова “дастойна” (грэч. Ἄξιον) добра вядомае ў беларускай мове і нярэдка ўжываецца. У слова δίκαιος два асноўныя значэнні: свецкае – “справядлівы, законны”; рэлігійнае – “праведны, звязаны са справамі праведнасці”. Падаецца, што для рэлігійных тэкстаў больш падыходзіць менавіта рэлігійны змест слова δίκαιος.

[68]Тоесны Сам Сабе ў Сваім існаванні ці, інакш кажучы, самадастатковы ў Сваім быцці.

[69]Варыянт перакладу “або хутчэй” можа несці ў сабе сэнс няпэўнасці, чаго ў дадзеным кантэксце быць не павінна.

[70]Тут мы ізноў сустракаемся з тэрміналагічнай праблемай. У хрысціянскім багаслоўі ёсць сталы тэрмін, які вызначаецца грэчаскім словам οἰκονομία і які азначае Божы план, Божую задуму па спасенні чалавецтва. На царкоўна-славянскую мову тэрмін звычайна перакладаўся як “домостроительство”, “Божий промысел”, “промышление”. Такая тэрміналогія звыклая і зразумелая для праваслаўных вернікаў, таму ў перакладзе захоўваецца сувязь з гучаннем царкоўна-славянскага тэрміна. 

[71]Пераклад прот. С. Гардуна.

[72]У грэчаскім тэксце ўжыта слова ὑμνοῦμεν (гімнумэн). Нават само гучанне гэтага слова падказвае, што гаворка ідзе пра гімн – песеннае ўсхваленне. Варыянт перакладу “хвалім” не зусім адпавядае зместу слова арыгінала.

[73]Пераклад грэчаскага слова λογικὴν як “духоўную” з’яўляецца не столькі перакладам, але зноў жа інтэрпрэтацыяй перакладчыка. 

[74]У грэчаскім тэксце ўжыта слова τίμιος, якое можа мець значэнні “пачэсны”, “каштоўны”, “шаноўны”, але яно ніколі не мае значэння “святы”. Паняцце святасці абазначаецца іншым і добра вядомым словам -ἅγιος.   

[75] Грэчаскі выраз κατὰ πάντα, καὶ διὰ πάντα складае пэўныя цяжкасці для разумення яго сэнсу. Гэтыя словы свайго роду афарызм. Справа ў тым, што слова πάντα па сваёй граматычнай характэрыстыцы абазначае сярэдні род, множны лік, вінавальны склон. Па сэнсе гэта тоесна беларускаму “ўсё”. Гэта, у сваю чаргу, сведчыць пра тое, што гаворка тут ідзе не пра людзей, і таму пераклад “дзеля ўсіх” будзе памылковым. Словы κατὰπάντα у дадзеным кантэксце маюць сэнс “адпаведна ўсяму/па ўсіх”. Узнікае пытанне: “адпаведна чаму?” Адпаведна ўсім дзеям Госпада Іісуса дзеля збаўлення чалавецтва, адпаведна ўсяму зробленаму Ім дзеля гэтай мэты. διὰ πάντα, у сваю чаргу, указвае на прычыну еўхарыстычнай падзякі, якая таксама палягае ў справе выратавання і збаўлення Хрыстом роду людскога. Такім чынам, пераклад С. Гардуна “па ўсіх і за ўсё” цалкам адэкватны пераклад грэчаскай фразы.  

[76]У грэчаскім тэксце ўжытае слова πλήρωμα, якое мае значэнне менавіта “паўнаты”. Варыянт перакладу “для зьдзяйсьненьня валадарства нябеснага” з’яўляецца інтэрпрэтацыяй перакладчыка.

[77]Пры перакладзе слова Παρρησία мы арыентуемся на пераклад С. Гардуна (малітва 6 і 7 правіла да прычашчэння), дзе гэтае слова перакладаецца як “шчырасць”. Такое яго значэнне мы можам знайсці і ў слоўніку TheOnlineLiddell-Scott-JonesGreek-EnglishLexicon.

[78]У грэчаскім тэксце дададзена “і манаскі”.

[79]У дадзеным кантэксце пераклад слова πρόσωπον як “твар” можна лічыць залішнім антрапамарфічным параўнаннем. Гэтае грэчаскае слова можа перакладацца не толькі як “твар”, але і як “знешні выгляд”, “аблічча”.

[80]У арыгінальным тэксце гаворка ідзе менавіта пра “спакойнае” праўленне ўладаў і ўжываецца слова γᾰλήνη, якое мае значэнні: бязветраннасць, штыль, спакой, ціхамірнасць. Падаецца, што ў гэтым кантэксце наўрад ці гаворка можа ісці пра “ахову”.

[81]У грэчаскім тэксце ўжытае слова οἰκουμένη (ікумені), якое азначае менавіта “свет” - зямлю, населеную людзьмі (царкоўна-славянскае “мір”). Слова “сусвет” больш адпавядае грэчаскаму слову κόσμος. 

[82]Грэчаскі дзеяслоў ἐπισκοπέω перакладаецца як “глядзець, бачыць, узірацца”. Пераклад гэтага грэчаскага слова як “з’зяе” не адпавядае яго першапачатковаму значэнню.  

[83]Зразумела, што ў арыгінальным тэксце такога варыянта быць не магло. Само па сабе дабаўленне адпавядае сучаснай рэчаіснасці.

[84]Не асноўны, але магчымы варыянт перакладу грэчаскага слова κάμνω.

[85]З адзінай фразы “памяні … тых, хто робіць дабро для святых Тваіх цэркваў” А. Надсан адасобіў словы “робяць дабро”. 

[86]Гэтая фраза аўтарскае дапаўненне С. Горбіка, якой няма ў арыгінальным тэксце.

[87]Калі арыентавацца на грэчаскі тэкст, то варыянт перакладу на беларускую мову мусіць быць “горад гэты” (А. Надсан – “горад”; С. Горбік – “горад наш”).

[88]μιμνῄσκω – асноўны пераклад “успамінаць”, але ў пэўным кантэксце можа мець значэнне “апякавацца”.

[89]У перакладзе прапушчана слова “ўсё” – грэч. ἅπασαν

[90]Падаецца, што слова “трапеза” ў дадзеным літургічным кантэксце падыходзіць значна лепей, чым паўсядзённае слова “стол”. Тым больш, што грэчаскае слова τράπεζα можа абазначаць не толькі адзінку мэблі, але і саму ежу. У дадзеным выпадку “трапезай” называецца святыя Цела і Кроў Хрыстовыя. Дарэчы, слова “трапеза” не чужое для беларускай мовы і сустракаецца, напрыклад, у класікаў беларускай літаратуры: “З домам зліваўся шырокі, крыты ганак са скругленымі слупамі. Улева ад яго ішла веранда. Тут у цёплыя дні вясны і лета спраўляў свае трапезы бацька Уладзімер”. Я. Колас. // Электронны рэсурс. Рэжым доступу: http://www.skarnik.by/tsbm/83564

[91]παρακατατίθημι -давяраць, даручаць. (TheOnlineLiddell-Scott-JonesGreek-EnglishLexicon)

[92]У перакладзе А. Надсана знікла слова Αὐτὸς - “Сам”, якое ставіць пэўны акцэнт.

[93]У арыгінальным тэксце стаіць слова φοβερός (фоберос), якое перакладаецца не іначай як “страшны”. Ад гэтага грэчаскага слова, напрыклад, паходзіць слова “фобія”. Пераклад слова φοβερός як “усемагутны” ёсць інтэрпрэтацыя перакладчыка.

[94]Зразумела, што ў першапачатковым тэксце не магло быць гаворкі пра падарожжы ў паветры. Але нельга не прызнаць, што такое дапаўненне вельмі актуальнае для сягодняшняга часу. 

[95]Слова “плоць” мае пэўны тэалагічны і біблійны кантэкст. І менавіта ў гэтым кантэксце, які, дарэчы, з’яўляецца вызначальным для літургічных тэкстаў, словы “плоць” і “цела” не з’яўляюцца ўзаемазамяняльнымі. Адзначым, што слова “плоць” сустракаецца ў класікаў беларускай літаратуры: “Пад гэтым імем жыве і нахабна дзейнічае звычайны чалавек са звычайнай плоццю і звычайнай чалавечай крывёй”. М. Лынькоў.// Электронны рэсурс. Рэжым доступу: http://www.skarnik.by/tsbm/61769

[96]У дадзеным выпадку маецца на ўвазе менавіта “будучыня” ўсіх прысутных на Літургіі людзей. Варыянт “прынесеныя тут дары” ёсць, верагодна, вынікам памылковага перакладу грэчаскага слова τὰ προκείμενα, літаральны сэнс якога “усё тое, што ляжыць перад намі”. Але з кантэксту малітвы адназначна вынікае, што гаворка ідзе не пра Пачэсныя Дары, а пра тое, што можа чакаць нас у будучыні. 

Протаіерэй Георгій Рой, Настаяцель Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна,  кандыдат багаслоўя, дацэнт

Протаіерэй Георгій Рой: "Спроба крытычнага перакладу малітваў літургіі свяціцеля Іаанна Залатавуста"
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut