Калажане з зоркай падарожнічаюць
Адной са старадаўніх народных традыцый святкавання Раства Хрыстовага на нашай зямлі з’яўляецца спяванне калядных песень – калядак. Іх пачыналі спяваць на Куццю – вечар перад Раством, і працягвалі да свята Хрышчэння Гасподняга (Вадохрышча). Увесь гэты перыяд таксама называўся Каляды. Звычайна каляднікі хадзілі па дварах у калядныя вечары і віншавалі гаспадароў, спяваючы калядныя песні пад вокнамі хат. Менавіта падчас калядных песнапенняў з’явілася яшчэ адна традыцыя – праяўляць дабрачыннасць. З каляднікамі гаспадары хаты дзяліліся ўсялякага роду ежай – хлебам, каўбасамі, салам. Заможныя людзі і шляхта дзяліліся з беднымі сваімі даходамі. Читайте подробнее на сайте Коложской церкви.