Храм Рождества Иоанна Предтечи д.Лунно
СБ
9:00 – Божественная литургия
17:00 – Всенощное бдение
ВС
9:00 - Божественная литургия
17:00 – Акафист
Таинство Крещения совершается после собеседования восприемников (крестных родителей) или крещаемого со священнослужителем. Собеседования проходят в 2 этапа в храме согласно предварительной договоренности ( тел 0295848916 МТС о.Александр)
Таинство Венчания совершается после собеседования со священнослужителем. Собеседования проходят в 2 этапа в храме согласно предварительной договоренности ( тел 0295848916 МТС о.Александр)
Храм Рождества Пресвятой Богородицы д.Черлена (приписной)
Богослужение совершается два раза в месяц по субботам в 9.00. Расписание богослужений можно уточнить ( тел 0295848916 МТС о.Александр)
Таинство Крещения совершается после собеседования восприемников (крестных родителей) или крещаемого со священнослужителем. Собеседования проходят в 2 этапа в храме согласно предварительной договоренности ( тел 0295848916 МТС о.Александр)
Таинство Венчания совершается после собеседования со священнослужителем. Собеседования проходят в 2 этапа в храме согласно предварительной договоренности ( тел 0295848916 МТС о.Александр)
У 60-я гады XIX стагоддзя на беларускіх землях у масавым парадку ў гарадах і мястэчках узводзіліся праваслаўныя храмы. Цэрквы будаваліся паводле тыпавых праектаў у так званым “псеўдарускім“ стылі, эклектычным паводле сваёй асновы. Для яго былі характэрныя цыбулепадобныя галоўкі купалоў на гранёных барабанах, стылізаваныя закамары і іншыя архітэктурныя прыёмы, характэтныя для маскоўскага дойлідства 16-17 стагоддзяў. Пазней гэтыя цэрквы былі названы па імені віленскага генерал-губернатара М. Мураўёва “мураўёўкамі”.[i]
Падобная царква была пабудавана ў мястэчку Лунна. 24 кастрычніка 1878 года на падставе распараджэння Гродзенскай Царкоўна-Будаўнічай прысутнасці аб выбары месца пад пабудову каменнай прыходскай царквы ў Лунне знайшлі адзінае месца пад царкву на Базарнай плошчы, якое налічвала ў даўжыню 70 сажаняў, а ў шырыню да 53 сажаняў. Побач з мястэчкам таксама меліся даволі зручныя месцы для пабудовы царквы, але яны належалі мясцовым сялянам. Дзяржаўных жа зямель вакол мястэчка не было.[ii] На пабудову новай каменнай царквы ў Лунне ўлады выдаткавалі 17392 руб. Для гэтага патрэбныя былі наступныя матэрыялы: чырвоная цэгла з прамымі і не абламанымі вугламі і роўнай паверхняй, чысты пясок, сухія сасновыя дошкі і брусы. Для новай царквы прадугледжваліся пазалочаныя крыжы.[iii]
Пабудова царквы ў мястэчку Лунна планавалася на працягу 4 гадоў з дня заключэння кантракта.[iv] Царква была пабудавана ў агавораныя срокі на Базарнай плошчы, але ж заставалася без агароджы і таму “падвяргалася порчы з боку яўрэйскага насельніцтва”. Акрамя таго новая царква не магла быць пасвенчана, таму што на царкоўнай калакольні не было званоў.[v] Неабходна было купіць 3 званы вагой у 20, 12 і 8 пудоў. Паколькі паблізу царквы знаходзіўся Рымска-Каталіцкі касцёл, што меў 2 вялікіх званы, то для “падтрымання перавагі Праваслаўя і рускай народнасці над каталіцтвам“, добра было б, на думку ўладаў, набыць 1 звон вагой не менш 25 пудоў.[vi]
Такім чынам, у мястэчку Лунна у 1882 годзе была пабудавана новая мураваная царква. Яе настаяцелем прызначылі Івана Хамічоўскага. Зазначым, што настаяцелем рымска-каталіцкага касцёла Св. Ганны на той час быў Антон Далінкевіч.[vii] Акрамя хрысціянскіх храмаў у мястэчку меліся 2 сінагогі і 3 іўдзейскія малельныя школы.[viii] Царскія ўлады імкнуліся падтрымліваць аўтарытэт праваслаўя, якое лічылі сваёй апорай на беларускіх землях. Праўда, калі ў 1891 годзе каталіцкі ксендз вырашыў пабудаваць пры касцёле дом, то ўлады далі дазвол на гэтую пабудову.[ix]
[i] Белозорович В.А. Лунно: историко-экономический очерк: Дипл. работа. - Гродно., 1992 г. - 103с., - С.50.
[ii] НГАБ у Гродна, Ф.97, воп.1, сп.443, л.6.
[iii] Там жа, - Л.71.
[iv] Там жа, - Л.72.
[v] Там жа, - Л.211.
[vi] Там жа, - Л.252.
[vii] Памятная книжка Гродненской губернии на 1897. - Гродно, 1896. С.208, 222.
[viii] НГАБ у Гродна, Ф.14, воп.2, сп. 18, л.56.
[ix] Там жа, - Ф.8, воп. 4, сп. 155, л.4.
Храм Рождества Иоанна Предтечи д.Лунно