Адбылася паніхіда на магіле маці Максіма Багдановіча
З благаславення архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Антонія 9 снежня на магіле маці Максіма Багдановіча, Марыі Афанасьеўны, з нагоды 130-годдзя паэта гучалі словы малітвы і паэтычныя радкі.
Нягледзячы на мароз, да клірыкаў Пакроўскага кафедральнага сабора іерэя Паўла Каспяровіча і дыякана Барыса Барадзінчыка далучыліся прадстаўнікі Таварыства беларускай мовы, Дзяржаўнага музея Максіма Багдановіча і гарадзенцы, якія вырашылі ўшанаваць памяць класіка і яго матулі.
Прысутныя падзяліліся сваім бачаннем ролі Максіма Багдановіча ў нацыянальнай культуры, узгадалі архіўныя ўспаміны бацькі паэта пра дзяцінства сына і абмеркавалі ролю безадказнага кахання ў творчасці паэта.
Крыніца: pokrovgrodno.org