Прыход храма Сабора ўсіх Беларускіх святых у Гродна правёў дабрачынную акцыю «Збяром ранец дзецям»
На працягу жніўня і першай паловы верасня прыход храма ў гонар Сабора ўсіх Беларускіх святых у Гродна праводзіў дабрачынную акцыю «Збяром ранец дзецям». За гэты час жадаючыя маглі пакінуць у храме ў спецыяльнай скрыні канцылярскія тавары альбо грашовыя ахвяраванні. Да акцыі далучылася крама «АРТ территория», якая знаходзіцца ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «TRINITI».
У выніку дабрачыннай акцыі атрымалася дапамагчы 15 шматдзетным альбо малазабяспечаным сем'ям. 19 верасня, у дзень пачатку навучальнага года ў нядзельнай школе, дзеці з гэтых сем'яў атрымалі ранцы з канцтаварамі, праваслаўнымі кнігамі-календарамі, малітвасловамі і салодкімі пачастункамі.
Прыход выказвае шчырую падзяку ўсім, хто прыняў удзел ў гэтай справе, якая сапраўды прынесла карысць і тым, хто ахвяраваў, і тым, для каго гэтыя ахвяраванні сталі падтрымкай і прынеслі радасць.
Источник: svbs.by