Главная » Новости » 2021 » 05 » 02 » Велiкодная вячэра ў "Доме начнога прабывання" г.Гродна

Велiкодная вячэра ў "Доме начнога прабывання" г.Гродна

2 мая Царква адзначае самае галоўнае хрысціянскае свята – свята Хрыстовага Уваскрасення. З нагоды свята клірык Свята-Пакроўскага сабора іерэй Яўгеній Велісейчык, адказны за сацыяльнае служэнне на прыходзе, павіншаваў насельнiкаў Дома начнога прабывання са святам Вялікадня.

Святар нагада́ў, што кожны з нас перажывае нямала выпрабаванняў, якія могуць пакінуць незагойныя раны ў нашай душы. Але мы не павінны адчайвацца. Тут нам варта ўспомніць, што Хрыстос прыйшоў на зямлю ў абліччы беднага і зазнаў розныя цяжкія жыццёвыя нягоды, як і мы, людзі. А менавіта шляхам цярпення, шляхам Крыжа была пераможана смерць. Таму кожнаму верніку варта навучыцца таму глыбокаму змірэнню, якое меў Гасподзь, Які стаў чалавекам, як і кожны з нас.

У гэты святы дзень сацыяльнай службай Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора сумесна з брацтвам і сястрыцтвам прыхода была арганізавана дабрачынная вячэра для людзей без пэўнага месца жыхарства ў “Доме начнога прабывання” г. Гродна. Іерэй Яўгеній Велісейчык звярнуўся да прысутных з прывітальным словам, пажадаў ім душэўнага міру, няспыннай радасці і святла, якое заззяла з гроба Збаўцы, і ўпэўненасці ў надзеі на міласць Госпада, бо Ён Добры і Чалавекалюбны да кожнага, хто да Яго звяртаецца.

Сацыяльная служба ўжо неаднаразова ладзіць дабрачынныя вячэры для насельнікаў “Дома начнога прабывання” нашага горада. Да арганізацыі гэтых вячэр, як правіла, спрычыняюцца ўдзельнікі саборнага брацтва і сястрыцтва. Вялікая ўдзячнасць усім, хто меў дачыненне да святочнай радасці ўсіх тых, для каго была арганізавана святочная вячэра.

Iерэй Яўгеній ВЕЛICEЙЧЫК

 

Велiкодная вячэра ў "Доме начнога прабывання" г.Гродна
Велiкодная вячэра ў "Доме начнога прабывання" г.Гродна
Велiкодная вячэра ў "Доме начнога прабывання" г.Гродна
Велiкодная вячэра ў "Доме начнога прабывання" г.Гродна
Велiкодная вячэра ў "Доме начнога прабывання" г.Гродна
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut