Прэзентацыя зборніка дакументаў "Православная церковь на территории Гродненской области (1944 - 1991)"
17 снежня 2020 года на гістарычным факультэцe ГрДУ адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў "Православная церковь на территории Гродненской области (1944 - 1991)".
У зборніку апублікаваны наўпрост унікальныя дакументы аб закрыцці праваслаўных храмаў на Гарадзеншчыне ў пасляваены перыяд, аб рэлігіі ў савецкай паўсядзённасці часоў Хрушчова і Брэжнева. Зборнік выдадзены Дзяржаўным Архівам Гродзенскай вобласці і з”яўляецца вынікам сумеснай працы супрацоўнікаў Архіва, выкладчыкаў ГрДУ Сілавай Святланы Уладзіміраўны, Горнага Аляксандра Сяргеевіча і благачыннаго Гродзенскай акругі прот.Аляксандра Велісейчыка.