Главная » Новости » 2020 » 03 » 20 » Боская літургія Ранейасвячоных Дароў у царкве Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы г. Ваўкавыска

Боская літургія Ранейасвячоных Дароў у царкве Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы г. Ваўкавыска

20 сакавіка 2020 года Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў служэнне Боскай літургіі Ранейасвячоных Дароў у царкве Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі прыхода святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія г. Ваўкавыска.

Яму саслужылі благачынны Ваўкавыскай акругі і настаяцель храма іерэй Аляксандр Юзва і духавенства благачыння. Набажэнства суправаджалася прыгожымі спевамі прыходскага хору пад упраўленнем матушкі Алены Юзва.

Па заканчэнні літургіі Уладыка павіншаваў усіх прысутных са святой Чатырохдзясятніцай, а прычаснікаў – з прыняццем Святых Хрыстовых Тайнаў. У часе пропаведзі Уладыка звярнуўся да парэмій, якія былі прачытаны сёння на літургіі. Старазапаветныя чытанні былі прысвечаны сусветнаму патопу, а калі быць больш дакладнымі, яго заканчэнню. Уладыка нагадаў, што ўсе беды папускаюцца нам, каб мы навярнуліся да Бога, пакаяліся ў шматлікіх сваіх правінах і сталі жыць па Яго запаведзях.

Варта адзначыць, што Каўчэг можа служыць правобразам Царквы зямной, ваяўнічай. Як на Каўчэгу ратаваўся старазапаветны праведнік Ной, так і нам варта трымацца ўратавальнага карабля Царквы Хрыстовай, не грэбаваць яе таінствамі і ахвотна прыступаць да іх, асабліва да Таінства Святой Еўхарыстыі, якое ёсць самымі надзейнымі лекамі нашай душы, бо менавіта ў гэтым Таінстве мы набываем лучнасць з нашым Творцам, якую страчваем праз сваё грахоўнае жыццё.

Магчыма, сённяшняя эпідэмія стрымлівае людзей ад наведвання царквы. Але, трэба сказаць, нам не трэба адмаўляцца ад удзелу ў набажэнствах. Царква – гэта лячэбніца, і калі ў бальніцах людзям аказваюць медыцынскую дапамогу па вылечванні фізічных хвароб, то ў Царкве мы лечымся ад духоўных хвароб, якія, па сутнасці, нярэдка ёсць перадумовай нашых цялесных немачаў. І калі, як не ў дні ратавальнага і святога Вялікага посту, нам варта наведваць нашы храмы, удзельнічаць у набажэнствах і прыступаць да царкоўных таінстваў?

Уладыка досыць слушна і дарэчна прыгадаў эпізод з жыцця першых хрысціянаў, калі ў старажытным Халкідоне бушавала маравая пошасць. Язычнікі пакідалі сваіх хворых родных і блізкіх на вуліцах, баючыся дакрануцца да іх. А хрысціяне хадзілі па вуліцах горада, памерлых – хавалі, а хворых – падбіралі і даглядалі. Язычнікаў уражвала мужнасць хрысціянаў, яны дзівіліся іх чалавекалюбству і самаахвярнасці. Ці могуць іншаверцы або людзі зусім далёкія ад веры сказаць пра хрысціянаў сучаснасці з такім жа здзіўленнем і захапленнем, што сярод нас столькі любові?..

Кожнаму з нас варта задавацца пытаннем: ці жыве ў маім сэрцы Хрыстос? Прытым не толькі ў дні посту, але і цягам усяго жыцця. Нам неабходна прасіць у Госпада, каб ён дапамог нам супраціўляцца грэху, і толькі трывалай барацьбой з ім мы ўспадкуем Царства вечнага жыцця.

Зьміцер Даўгаполік-Пратасевіч

Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut