Главная » Новости » 2020 » 03 » Вялікае павячэр'е з чытаннем пакаяннага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў Свята-Мікольскім дамовым храме

Вялікае павячэр'е з чытаннем пакаяннага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў Свята-Мікольскім дамовым храме

3 сакавіка 2020 года, у аўторак 1-й сядміцы Вялікага посту Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў служэнне вялікага павячэр’я з чытаннем пакаяннага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў Свята-Мікольскім дамовым храме Архіерэйскага Падвор’я.

Яму саслужылі сакратар Гродзенскай епархіі мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч, настаяцель храма іерэй Мікалай Гайдук, клірык храма іерэй Аляксандр Рудзінскі.

“Постимся постом приятным, благоугодным Господеви”, – заклікае нас Царква. Які пост прыемны для Бога? Той пост, які заключаецца ва ўхіленні ад злых спраў, са слоў свяціцеля Васілія Вялікага. Мэта кожнага хрысціяніна – падрыхтаваць сваю душу да вечнасці. З гэтай прычыны нам належыць змірыць сваю душу, пагасіць страсці, а гэта ўсё дасягаецца малітвай і постам. Змірэнне ёсць галоўнай зарукай збаўлення душы, а пасты, паклоны, малітвы – усяго толькі сродкі, з дапамогай якіх душа можа дамагчыся змірэння.

На велікапосных набажэнствах мы просім у Госпада “замілавання ў сэрцы”, каб годна прайсці попрышча посту. Царква праз боганатхнёныя словы богаслужбовых тэкстаў заклікае нас да духоўнага цверазення, да адмовы ад грэху, каб, разарваўшы рыззё сваіх страсцей, апрануцца ў Боскае адзенне.

Адметна, што ў першую сядміцу Царква дае нам магчымасць настроіцца на пакаянны лад праз чытанне Вялікага канона Андрэя Крыцкага. Гэты натхнёны твор выйшаў з глыбінь сэрца святога чалавека. Услухоўваючыся ў словы канона, чалавек нібы пражывае жыццё ўсяго свету і суадносіць яго са сваім жыццём. Аўтар канона разважае ў адным з трапароў, што Адам, не захаваўшы адной толькі запаведзі Божай, быў выгнаны з Рая. Якія ж мучэнні чакаюць нас, тых, хто пастаянна парушае Божыя запаведзі? А ў іншым трапары перад намі паўстае вобраз Бога – любячага Айца, Які ідзе насустрач свайму блуднаму сыну – чалавеку. Як некалі Лот уцякаў з Садому і Гаморы, так і мы, паследаваўшы яго прыкладу, павінны ўхіляцца ад грэху. Таму будзем з асаблівай шчырасцю звяртацца да Бога, каб уратаваў Ён нас ад чаду страсцей і збавіў нашы грэшныя душы, каб сустрэцца з Ім у вечнасці.

Зьміцер Даўгаполік-Пратасевіч

Вялікае павячэр'е з чытаннем пакаяннага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў Свята-Мікольскім дамовым храме
Вялікае павячэр'е з чытаннем пакаяннага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў Свята-Мікольскім дамовым храме
Вялікае павячэр'е з чытаннем пакаяннага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў Свята-Мікольскім дамовым храме
Вялікае павячэр'е з чытаннем пакаяннага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў Свята-Мікольскім дамовым храме
Вялікае павячэр'е з чытаннем пакаяннага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў Свята-Мікольскім дамовым храме
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut