Главная » Новости » 2020 » 01 » 14 » 30-годдзе аднаўлення храма ў Мураванцы

30-годдзе аднаўлення храма ў Мураванцы

14 студзеня паводле новага стылю, або 1 студзеня паводле старога стылю, Царква адзначае Абрэзанне Гасподняе і памяць свяціцеля Васілія Вялікага. У гэты дзень Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў служэнне Боскай літургіі свяціцеля Васілія Вялікага ў храме Нараджэння Маці Божай у Мураванцы з нагоды 30-годдзя аднаўлення храма.

Уладыку саслужылі сакратар Гродзенскай епархіі мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч, былыя настаяцелі прыхода протаіерэй Віктар Свянціцкі і протаіерэй Сергій Давыдзік, благачынны Шчучынскай акругі іерэй Аляксандр Пасцерняк і настаяцель храма іерэй Кірыл Кубрак.

Па заканчэнні літургіі было ажыццёўлена слаўленне свяціцелю Васілію Вялікаму.

Уладыка павіншаваў усіх прысутных са святамі, падзякаваў усім тым, хто спрычыніўся да аднаўлення храма, уручыў узнагароды настаяцелю і найбольш актыўным прыхаджанам і пажадаў усім усяго найлепшага. Уладыка адзначыў, што ў Гродзенскай епархіі маецца тры старажытныя храмы, якія ёсць сапраўднымі яе пярлінамі – гэта Каложа, Сынковічы, і, разумеецца, Мураванка, якая займае ў гэтым шэрагу сваё пачэснае месца. Пагэтаму на нас, як на верніках, ляжыць адказнасць за захаванне гэтых святынь.

Як было ўжо згадана, Царква сёння адзначае Абрэзанне Гасподняе. У чым глыбінны сэнс гэтага свята? Гасподзь падае свайму люду прыклад паслухмянасці перад законам, ніякім чынам не парушаючы, а выконваючы яго. Сам факт Гасподняга Абрэзання сведчыць аб тым, што Гасподзь сапраўды ўцялесніўся і стаў чалавекам. І, як звычайны іудзей, падпарадкуецца закону і зазнае абрэзанне.

Пра Абрэзанне Госпада і Спаса нашага Іісуса Хрыста абвяшчае сённяшняе евангельскае чытанне. Але побач з ім евангеліст апісвае цялеснае ўзрастанне Госпада Іісуса. І ў сувязі з гэтым яшчэ ўзгадваецца адзін эпізод з Яго жыцця, калі Гасподзь са сваёй сям’ёй прыйшоў у Іерусалім на свята Пасхі і застаўся ў храме. Як бачым, Гасподзь зноў падае прыклад паслухмянасці – Ён не супраціўляецца патрабаванням закона і ідзе, як гэта належала іудзеям, у Іерусалім. Як сведчыць Евангелле, Яго знайшлі ў храме, калі Ён размаўляў, і ўсе дзівіліся з Яго мудрасці. Маці Яго кажа, што Яна і Яго бацька з вялікай тугой шукалі Яго. На што Гасподзь Ёй адказаў, што Яму належыць бываць у доме Яго Айца. Тут Гасподзь адкрывае сваю Боскую існасць, але, падаючы прыклад паслухмянасці, павінуецца сваім бацькам і вяртаецца разам з імі.

Як ужо ўзгадвалася, Царква сёння адзначае памяць свяціцеля Васілія – выдатнага багаслова, царкоўнага пісьменніка, вучонага мужа, вялікага аскета, заснавальніка шматлікіх манастыроў і царкоўнага дзеяча. Адметна, што Ён выйшаў з той сям’і, у якой з дзесяці дзяцей сталі святымі пяцёра. Акрамя таго, маці свяціцеля Васілія была дачкой мучаніка. Свяціцель Васілій з самага маладога ўзросту імкнуўся да навукі і да духоўнага жыцця. У часе распаўсюджвання арыянскай ерасі свяціцель Васілій абараняў праваслаўную веру і явіў подзвіг вызнання веры, пасароміўшы імператара сваёй мужнасцю і адданасцю Богу.

Нездарма свяціцель Васілій адышоў да Бога ў дзень Абрэзання Іісуса. Паводле сведчання свяціцеля Амфілохія Іканійскага, свяціцель услаўляў абрэзанне духоўнае і сам адышоў у дзень Абрэзання Хрыстова. Таму і ўстаноўлена яго памяць менавіта ў гэты дзень.

Зьміцер Даўгаполік-Пратасевіч
Фота: Iгар ВАТКЕВIЧ

Награды:

Медаль "Коложская одигитрия" III степени:

- Рудинская Елена Александровна, прихожанка храма.

Архиерейская грамота:

- Иерей Кирилл Кубрак, настоятель храма;

- Пасюта Елена Васильевна, заместитель председателя Щучинского райисполкома;

- Горохова Татьяна Ивановна, учитель ГУО «Гимназия г. Щучина»;

- Шелесный Александр Александрович, директор ГУО «УПК Скрибовский детский сад-средняя школа»;

- Богдевич Наталья Александровна, учитель ГУО «Василишковская детская школа искусств».

СМИ о событии
Пять веков и еще тридцать лет Мурованки. Церковь-крепость в Щучинском районе отметила особый юбилей

30-годдзе аднаўлення храма ў Мураванцы
30-годдзе аднаўлення храма ў Мураванцы
30-годдзе аднаўлення храма ў Мураванцы
30-годдзе аднаўлення храма ў Мураванцы
30-годдзе аднаўлення храма ў Мураванцы
30-годдзе аднаўлення храма ў Мураванцы
30-годдзе аднаўлення храма ў Мураванцы
30-годдзе аднаўлення храма ў Мураванцы
30-годдзе аднаўлення храма ў Мураванцы
30-годдзе аднаўлення храма ў Мураванцы
30-годдзе аднаўлення храма ў Мураванцы
30-годдзе аднаўлення храма ў Мураванцы
30-годдзе аднаўлення храма ў Мураванцы
30-годдзе аднаўлення храма ў Мураванцы
30-годдзе аднаўлення храма ў Мураванцы
30-годдзе аднаўлення храма ў Мураванцы
30-годдзе аднаўлення храма ў Мураванцы
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut