Раство на прыходзе храма святых раўнаапостальных Мефодзія і Кірыла горада Ваўкавыска
Раство Хрыстова – адно з найвялікшых хрысціянскіх святаў, і свята гэта непарыўна звязана з дзецьмі, таму што яно азнаменавана з’яўленнем на свет Боганемаўляці, Дзіцяці, Якое ўяўляе Сабой спадзяванне на выратаванне Свету і збавенне людскіх грахоў.
Елкі, што зіхацяць мільёнамі рознакаляровых агеньчыкаў, маляўнічыя гірлянды, хрыстаслоўныя песні, дзіцячы смех – усё гэта і ёсць Свята Раства Хрыстова для дзетвары.
Традыцыйна 7 студзеня 2020 года ў прыходзе храма святых раўнаапостальных Мефодзія і Кірыла настаўнікаў Славенскіх сабраліся вучні нядзельнай школы, каб расказаць аб вялікім цудзе Раства Хрыстова і падарыць сваім бацькам, бабулям і дзядулям, усім прысутным кавалачак той радасці, якую яны адчуваюць самыя.
Маленькія выхаванцы чыталі вершы, спявалі песні, разыгрывалі мініяцюры на тэму Раства Хрыстова. Старэйшыя вучні прадставілі гасцям літаратурна-музычную кампазіцыю. Не засталося без увагі і выступленне дзяцей-інвалідаў, якія прыклалі ўсе свае намаганні і падрытвалі святочныя вершы і песні.
Усіх прысутных са святам Раства Хрыстова павіншаваў настаяцель храма іерэй Аляксандр Юзва. Не абышлося на свяце і без Деда Мароза, які падрыхтаваў кожнаму выхаванцу салодкія падарункі.
Рождество Христово, Ангел прилетел,
Он летел по небу, людям песню пел:
“Вы люди, ликуйте, все днесь торжествуйте,
Днесь Христово Рождество!”
По материалам сайта прихода