Главная » Новости » 2019 » 12 » 05 » Пасяджэнне духоўна-асветніцкага клуба «Дзянніца»

Пасяджэнне духоўна-асветніцкага клуба «Дзянніца»

5 снежня 2019 года ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка адбылося пасяджэнне духоўна-асветніцкага клуба «Дзянніца» на тэму: «Пра мэту і карысць посту». На сустрэчу з членамі клуба быў запрошаны клірык храма прападобнамучаніка Серафіма архімандрыта Жыровіцкага г. Гродна мітрафорны протаіерэй Міхаіл Велісейчык.

Айцец Міхаіл распавёў прысутным пра сэнс і значэнне хрысціянскага посту ў сучасным жыцці, пра тое, што ў гэты час чалавек павінен з падвоенай увагай ставіцца да сваёй душы, прыкладваць большыя намаганні ў барацьбе са сваімі слабасцямі, з большай, чым звычайна, стараннасцю накіроўваць сябе на добрыя хрысціянскія справы. І, вядома, пры такой ўнутранай працы немагчыма абысціся без дапамогі засяроджанай малітвы і дома, і на набажэнствах, а таксама без удзелу ў царкоўных таінствах, бо набытыя ў перыяд посту добрыя навыкі дапамагаюць чалавеку і далей рухацца ў жыцці па шляху хрысціянскага  ўзрастання.

Пасля гутаркі прысутныя змаглі задаць пытанні айцу Міхаілу і адразу ж атрымаць на іх адказ.

Вольга ТАРАСАВА

Пасяджэнне духоўна-асветніцкага клуба «Дзянніца»
Пасяджэнне духоўна-асветніцкага клуба «Дзянніца»
Пасяджэнне духоўна-асветніцкага клуба «Дзянніца»
Пасяджэнне духоўна-асветніцкага клуба «Дзянніца»
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut