5-годдзе асвячэння храма ў гонар Беларускіх навамучанікаў і вызнаўцаў г. Скідзель
28 кастрычніка 2019 года Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Арцемій узначаліў служэнне Боскай літургіі ў храме ў гонар Беларускіх навамучанікаў і вызнаўцаў г. Скідзель з нагоды 5-годдзя асвячэння храма.
Яму саслужылі благачынны Скідзельскай акругі протаіерэй Кірыл Блізнюк і духавенства благачыння. Па заканчэнні літургіі быў ажыццёўлены Хрэсны ход вакол храма і слаўленне каля іконы навамучанікаў. Уладыка ўзнагародзіў настаяцеля і найбольш актыўных прыхаджанаў і падзякаваў за адданае служэнне на прыходзе.
У часе пропаведзі Уладыка адзначыў, што былі часы, калі не верылася ў аднаўленне царкоўнага жыцця, аднак старцы сцвярджалі, што па малітвах навамучанікаў Гасподзь падасць міласць і адродзіць Царкву. І сапраўды, Гасподзь паспрыяў, і па Яго міласці храмы адкрыліся.
Уладыка адзначыў, што многае залежыць ад саміх вернікаў, ад іх стаўлення да Бога, Яго Царквы. На жаль, нашаму часу ўласціва страта жывой, дзейснай веры ў Бога. Пагэтаму Уладыка пажадаў усім вучыцца стаянню ў веры ў святых навамучанікаў.
Зьміцер Даўгаполік-Пратасевіч
Фота: Iгар ВАТКЕВIЧ
Награды
Медаль "Коложский Крест" II степени:
- Протоиерей Кирилл Близнюк, настоятель храма.
Медаль "Коложская Одигитрия" III степени:
- Егоров Дмитрий Владимирович, Генеральный директор ОАО «Скидельский сахарный комбинат»
Архиерейская грамота:
- Яцко Вера Евгеньевна, казначей храма;
- Малевич Алла Ивановна, прихожанка храма;
- Герасюк Мария Ивановна, прихожанка храма;
- Невгень Раиса Дмитриевна, прихожанка храма.