Прэзентацыя збора твораў Вячаслава Багдановіча ў Глыбокім
16 жніўня 2019 года у Глыбоцкай цэнтральнай бібліятэцы адбылася сустрэча з кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, сябрам Аддзела па кананізацыі святых Гродзенскай епархіі Аляксандрам Горным.
Падчас сустрэчы гродзенскі гісторык прэзентаваў збор твораў беларускага грамадскага і царкоўнага дзеяча, багаслова і публіцыста Вячаслава Багдановіча, расказаў слухачам аб тагачасным становішчы праваслаўных у міжваеннай Польшчы, ганеннях на Царкву ў савецкай Беларусі, жыццё духавенства і Царквы і іншые факты.
Збор твораў Вячаслава Багдановіча “Царква і дзяржава: выбраныя артыкулы і прамовы” быў падрыхтаваны ў Гродзенскай епархіі сумесна з мінскім Брацтвам у гонар віленскіх мучанікаў.