Святочны ранішнік у гонар Светлай Пасхі на прыходзе Мефодзiя i Кiрыла горада Ваўкавыска
- Хрыстос Уваскрэс! - такімі словамі вітаў настаяцель храма іерэй Аляксандр Юзва ўсіх удзельнікаў святочнага ранішніка ў гонар Светлай Пасхі, які адбыўся 28 красавіка 2019 года.
- Сапраўды Уваскрэс! - адказвалі вучні нядзельнай школы і іх бацькі.
Традыцыйна дзеці чыталі вершы, спявалі песні, ладзілі тэатраліаваныя мініяцюры, у якіх праслаўляўся ўваскрэсшы Іісус Хрыстос. Ранішнік атрымаўся па-сямейнаму цёплы, добры, светлы. Таму што, на самай справе, на свята сабраліся хрысціяне, сямейнікі: мамы і таты, бабулі і дзядулі, родныя і блізкія людзі выхаванцаў нядзельнай школы.
Па добрай хрысціянскай традыцыі ў гэты дзень Светлай Пасхі ўсе выхаванцы атрымалі чырвоныя яйкі і пасхальныя піражкі.
Ирына ПЛЮТА