Главная » Новости » 2019 » 04 » 28 » Свята Пасхi на Архіерэйскім Падвор'і

Свята Пасхi на Архіерэйскім Падвор'і

Святкаванне пачалося са святочнага набажэнства, падчас якога большасць спеваў выконвалася дзіцячым хорам нядзельнай школы "Анёлкі". Гэта быў падарунак ад дзяцей для ўсіх прыхаджан і духавенства.

Пасля літургіі навучэнцы нядзельнай школы павіншавалі ўсіх са Светлым Хрыстовым Уваскрасеннем невялікай тэатралізаванай пастаноўкай, якая распавяла прысутным, чаму на Вялікдзень яйка чырвонае.

Самыя маленькія вучні прачыталі вершы. Дзіцячы хор, традыцыйна, праспяваў вялікодныя песні. Кульмінацыяй святочнага канцэрту стала ўручэнне настаяцелем храма айцом Мікалаем пасведчанняў аб першай споведзі, а таксама грамат самым актыўным бацькам і працаўнікам прыхода.

Але нядзельная школа вырашыла падзяліцца сваёй радасцю аб Уваскрасенні Хрыста з астатнімі, таму было вырашана наведаць святочнае вячэрняе набажэнства ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы і павіншаваць Уладыку Арцемія са Святам святаў самым любімым спевам дзяцей "Вялік святы нам дзень настаў".

Альжбета Даўгаполік

Свята Пасхi на Архіерэйскім Падвор'і
Свята Пасхi на Архіерэйскім Падвор'і
Свята Пасхi на Архіерэйскім Падвор'і
Свята Пасхi на Архіерэйскім Падвор'і
Свята Пасхi на Архіерэйскім Падвор'і
Свята Пасхi на Архіерэйскім Падвор'і
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut