Главная » Новости » 2018 » 11 » 24 » Форум "Quo Vadis?" працягвае сваю працу

Форум "Quo Vadis?" працягвае сваю працу

Тым часам "Quo Vadis?" працягвае сваю працу, і ўдзельнікі мелі магчымасць выбіраць сярод 4 спікераў.

Ці ведалі вы, што ў Кеніі таксама есць праваслаўныя хрысціяне? Да нас ў госці прыехаў місіянер Руслан Яроцкі, які стварыў фонд дапамогі хрысціянам Афрыкі, і распавёў аб становішчы Праваслаўнай Царквы ў гэтай краіне. Для тых, хто не трапіў на “Quo Vadis?”, Руслан зняў цэлы фільм пад назвай “Большая земля: Православие в Африке”, які ўжо ёсць на YouTube.

Вы стаміліся ў пошуках сябе? Марыце аб тым, каб адарвацца ад сваіх дрэнных прывычак альбо залежнасцей? Як гэтага дасягнуць распавяла вопытны псіхолаг Вольга Ляўко.

Уявіце сабе, бухгалтар таксама можа даваць майстар-класы па псіхалогіі сямейнага жыцця! Асабліва, калі яна ў шлюбе, поўным кахання і радасці. Наталля Захарчук дзялілася ўласным вопытам сямейнага жыцця і выхавання дзяцей.

Напэўна, вы сустракаліся з чалавекам, які не хоча верыць і слухаць. Адчувалі горач ад таго, што не маеце пэўных слоў? Ажно з самага Пецярбурга да нас завітаў студэнт СПбДА Давід Баброў і падзяліўся 4 тэзісамі, якія дапамагаюць яму ў цяжкай працы місіянера.

Я ніколі не задумвалася, што па вуліцах Гародні лётаюць птушкі, занесеныя ў Чырвоную Кнігу і што існуе сетка кавярань, куды можна і нават трэба прыйсці са сваім посудам! Я не ведала, што вялікая колькасць людзей сапраўды сартыруе смецце – аб усім гэтым мы даведаліся, выконваючы заданні экалагічнага квэста, адначасова атрымоўваючы асалоду ад старажытных вуліц і сквераў  горада. Такую цудоўную магчымасць падаравалі нашы сябры з Цэнтра экалагічных рашэнняў г. Мінска.

Малітва – вельмі складаная работа, і сама складанасць паказвае, што вы на правільным кірунку. Далей па раскладзе – гутарка з айцом Аляксандрам Шашковым. Як і заўсёды, аўдыторыя слухала амаль не дышучы, бо спікер – сапраўдны мастак слова, ды й тэма вельмі сур’ёзная – малітва.

Глядзелі калі-небудзь у сваім жыцці сапраўднае нямое кіно? Хутчэй за ўсё, не! Удзельнікі форума таксама былі прыемна здзіўлены, бо фільм суправаджала жывая музыка ў выкананні гасцей з Мінска. Фільм сустрэў цеплы водгук: гледачы смяяліся і плёскалі ў далоні. Ад кіно і музыкі – мора прыемных эмоцый!

Увечары спявалі песні, усім вядомыя і ўласнага сачынення, танцавалі, чыталі вершы – без гэтага немагчыма ўявіць сабе ніводнай моладзевай тусоўкі. Напрыканцы ўсе разам памаліліся. Вось і скончыўся першы дзень форуму!

Сяргей МАЛАШ

Форум "Quo Vadis?" працягвае сваю працу
Форум "Quo Vadis?" працягвае сваю працу
Форум "Quo Vadis?" працягвае сваю працу
Форум "Quo Vadis?" працягвае сваю працу
Форум "Quo Vadis?" працягвае сваю працу
Форум "Quo Vadis?" працягвае сваю працу
Форум "Quo Vadis?" працягвае сваю працу
Форум "Quo Vadis?" працягвае сваю працу
Форум "Quo Vadis?" працягвае сваю працу
Форум "Quo Vadis?" працягвае сваю працу
Форум "Quo Vadis?" працягвае сваю працу
Форум "Quo Vadis?" працягвае сваю працу
Форум "Quo Vadis?" працягвае сваю працу
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut