Слухачам катэхізічных курсаў пры Пакроўскім саборы ўручылі пасведчанні аб заканчэнні 1-га года другой ступені
19 верасня 2018 года заняткі на місіянэрска-катэхізічных курсах імя прападобнага Лявонція (Карповіча), архімандрыта Віленскага, што дзейнічаюць пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна, пачаліся ўручэннем пасведчанняў аб заканчэнні першага года навучання на другой ступені.
Настаяцель сабора протаіерэй Георгиій Рой павіншаваў слухачоў з новым вучэбным годам і прадставіў выкладчыка, іерэя Антонія Федасеева. Пасведчанні ўручыў куратар курсаў дыякан Барыс Барадзінчык.
Айцец Георгій правёў лекцію для навучэнцаў 1-га года, другой ступені.
Мікалай БАЙДА