Архіепіскап Арцемій узначаліў у Пакроўскім саборы літургію і малебен на пачатак навучальнага года, асвяціў прыходскую школу
16 верасня 2018 года, у Нядзелю 16-ю пасля Пяцідзесятніцы Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, ўзначаліў літургію ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна і малебен на пачатак новага навучальнага года для навучэнцаў прыходскай школы і слухачоў місіянэрска-катэхізічных курсаў імя прападобнага Лявонція (Карповіча), архімандрыта Віленскага.
Уладыку саслужылі: духаўнік епархіі протаіерэй Аляксандр Наздрын, настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой, протаіерэй Уладзімір Барысевіч, протадыякан Дзьмітрый Шэпелеў і дыякан Барыс Барадзінчык.
Перад пачаткам малебна архіепіскап Арцемій прамовіў пропаведзь:
Пасля богаслужэння кіруючы архірэй асвяціў класы нядзельнай школы Пакроўскага сабора, якая намаганнямі прыхода адчынілася пасля двухгадовай рэканструкцыі.
Уладыка Арцемій падзякаваў прыхажанам-бацькам за дапамогу і пажадаў усім Божай дапамогі ў важнай справе выхавання і катэхізацыі хрысціан усіх узростаў.
Глядзіце навіны жыцця сабора на www.youtube.com/c/СвятоПокровскийсоборГродно.
Мікалай БАЙДА