Главная » Новости » 2018 » 08 » 10 » «Галасы Утопіі» Святланы Аляксеевіч перададзены ў дар бібліятэцы Свята-Пакроўскага сабора

«Галасы Утопіі» Святланы Аляксеевіч перададзены ў дар бібліятэцы Свята-Пакроўскага сабора

10 жніўня 2018 года ў бібліятэку Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна былі перададзеныя ў дар кнігі Святланы Алексіевіч.

На выданне кніг збіралі грошы неабыякавыя беларусы і таксама, значную суму вылучыў «Белгазпрамбанк» і прапанаваў надрукаваць дадатковы наклад у 3000 асобнікаў, каб падарыць яго ўсім беларускім бібліятэкам.


«Галасы Утопіі» Святланы Алексіевіч - гэта пяць кніг нобелеўскага лаўрэата, перакладзеных на беларускую мову. Асобныя тамы пісьменніцы ўжо выходзілі па-беларуску, але ў гэтым выданні няма цэнзарскіх правак.


Святлана Аляксандраўна Алексіевіч - савецкая і беларуская пісьменніца, журналістка, сцэнарыст дакументальных фільмаў. Нобелеўскай прэміі па літаратуры 8 кастрычніка 2015 г. - першай ў гісторыі Беларусі.

Найбольшую вядомасць атрымалі яе кнігі ў жанры мастацка-дакументальнай прозы «У вайны не жаночы твар», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд», якія і перакладзены на беларускую мову. Творы Святланы Алексіевіч прысвечаны жыццю позняга СССР і постсавецкай эпохі, прасякнуты пачуццямі спагады і гуманізму.

Па матэрыалам: www.kp.by і news.tut.by

«Галасы Утопіі» Святланы Аляксеевіч перададзены ў дар бібліятэцы Свята-Пакроўскага сабора
«Галасы Утопіі» Святланы Аляксеевіч перададзены ў дар бібліятэцы Свята-Пакроўскага сабора
«Галасы Утопіі» Святланы Аляксеевіч перададзены ў дар бібліятэцы Свята-Пакроўскага сабора
«Галасы Утопіі» Святланы Аляксеевіч перададзены ў дар бібліятэцы Свята-Пакроўскага сабора
«Галасы Утопіі» Святланы Аляксеевіч перададзены ў дар бібліятэцы Свята-Пакроўскага сабора
Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut