Напярэдадні свята Узнясення Гасподняга архіепіскап Арцемій здзейсніў усяночнае трыванне ў кафедральным саборы Гродна
16 траўня 2018 года, напярэдадні свята Узнясення Гасподняга, Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, узначаліў усяночнае трыванне ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: духаўнік епархіі протаіерэй Андрэй Бандарэнка, настаяцель храма протаіерэй Георгій Рой, протаіерэй Уладзімір Барысевіч, протаіерэй Уладзімір Петручик, іерэй Міхаіл Перац, протадыякан Дзмітрый Шэпелеў і дыякан Барыс Барадзінчык.
Богаслужбовыя спевы выканаў Архірэйскі хор пад кіраўніцтвам Юліі Шепелевай.
Мікалай БАЙДА